Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
grub1[grʌb]n.
1.zool.лічы́нка, ву́сень
2.infmlе́жа;
Grub’s up! Яда гатова!
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ву́сень, ‑я, м.
Лічынка матыля, падобная на чарвяка. Аднойчы.. [Ксеня] знайшла на яблыні вусеня, страшэнна перапужалася.Дуброўскі.//узнач.зб.Вусень пааб’ядаў вясною лісце ў садзе.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саранчо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да саранчы. Саранчовая лічынка.
2.узнач.наз.саранчо́выя, ‑ых. Падсямейства насякомых атрада прастакрылых, да якога належаць усе віды саранчы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
poczwarka
ж.лічынка; кукалка; чарва; лярва
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
эхінако́к, ‑а, м.
Стужкавы гліст, які паразітуе ў кішэчніку сабакі і некаторых іншых жывёл. //Лічынка, зародак гэтага гліста, якія сустракаюцца ў розных органах чалавека і жывёл і выклікаюць цяжкія захворванні.
[Ад грэч. echínos — вожык і kókkos — зерне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СВІ́РНАВЫЯ АГНЁЎКІ,
матылькі сям.агнёвак. Шкоднікі зерня, насення, харч. прадуктаў і фуражу. Пашыраны паўсюдна, найб. млынавая, зерневая, паўд. свірнавая і мучная.
Крылы ў размаху 12—30 мм, пераважна шараватага колеру. Самкі адкладваюць яйцы на паверхню зерня. Вусені даўж. 12—20 мм, жаўтаватыя, зеленаватыя, ружаватыя ці інш., жывуць групамі ці адзіночна ў камяках ці трубачках, якія склейваюць з рэшткаў прадуктаў і павуціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ная́да, -ы, ДМ -дзе, ж.
1. У старажытнагрэчаскай міфалогіі: німфа рэк і ручаёў.
2. Аднагадовая водная травяністая расліна сямейства наядавых, якая мае тонкае разгалінаванае сцябло і малапрыкметныя адзіночныя кветкі.
3.Лічынка страказы (а таксама аўсяніка, вяснянкі), якая жыве ў вадаёмах.
|| прым.ная́давы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АМФІЛІ́НА (Amphilina),
род плоскіх чарвей з кл. цэстодаў. Невял. архаічная група паразітаў поласці цела асятровых рыб і чарапах. Пашыраны A. foliacea і A. neritina у рыб у рэках Каспійскага бас. і Сібіры.
Цела нерасчлянёнае, даўж. 25—65, шыр. 17—30 мм. Гермафрадыты. Не маюць кішэчніка і не прымацоўваюцца. Яйцажывародныя. Цыкл развіцця адбываецца са зменай гаспадароў. Лічынка (лікафора) развіваецца ў яйцы, мае 10 зародкавых кручкоў на заднім канцы цела. Пранікае ў прамежкавых гаспадароў — ракападобных, дзе зменьваецца і становіцца падобнай на палаваспелую асобіну. З страўніка канчатковага гаспадара лічынка мігрыруе ў поласць цела канчатковага гаспадара і дасягае палавой спеласці.