wanderlust [ˈwɒndəlʌst] n. ця́га да падаро́жжаў; захапле́нне падаро́жжамі; ахво́та да пераме́ны ме́сцаў; вандро́ўная ліхама́нка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gorączka

gorączk|a

ж. ліхаманка, гарачка; высокая тэмпература;

mieć ~ę — мець высокую тэмпературу;

~a złota — залатая ліхаманка;

gorączka przedwyborcza — перадвыбарчая ліхаманка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Wúndfieber n -s мед. (траўматы́чная) ліхама́нка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zéhrfieber n -s мед. знясі́льная ліхама́нка [гара́чка]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АРБАВІ́РУСЫ,

група РНК-змяшчальных вірусаў пазваночных жывёл і чалавека, якія пераносяцца членістаногімі крывасмокамі (кляшчы, камары, маскіты, макрацы). Вядома больш за 300 арбавірусаў, з якіх патагенныя для чалавека каля 80. Выклікаюць арбавірусныя хваробы. На Беларусі вядомы зах. кляшчовы энцэфаліт, ліхаманка Зах. Ніла.

т. 1, с. 457

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трасу́ха, ‑і, ДМ ‑сусе, ж.

Абл. Ліхаманка. І тут раптам Даніла ўсхапіўся з ложка. Ён увесь дрыжаў, яго калаціла трасуха. Каліна.

•••

Полька-трасуха — беларускі народны танец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жо́ўты, -ая, -ае.

1. Які мае колер аднаго з сямі асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж аранжавым і зялёным; колеру яечнага жаўтка.

Жоўтая фарба.

2. перан. Згодніцкі, прадажны; нізкапробны.

Жоўтая прэса.

3. Як састаўная частка некаторых батанічных, медыцынскіх, мінералагічных назваў.

Жоўтая лілія.

○

Жоўтая ліхаманка — вострая заразная хвароба, якая распаўсюджана ў трапічных краінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

РЭЎМАТЫ́ЗМ (ад грэч. rheumatismos выцяканне вадкасці),

вострая рэўматычная ліхаманка, запаленне злучальнай тканкі з пераважнай лакалізацыяй працэсу у сардэчна-сасудзістай сістэме. Узнікае пры інфіцыраванні бэта-гемалітычным стрэптакокам групы А пераважна ва ўзросце 7—15 гадоў. Пры Р. развіваецца часовая і ўстойлівая непрацаздольнасць, часта фарміруюцца парокі сэрца.

Прыкметы Р.: ліхаманка, сімптомы пашкоджання сэрца (кардыт), суставаў (артрыт), сасудаў галаўнога мозга (малая харэя); больш рэдкія — кольцападобная эрытэма (бледна-ружовая высыпка на скуры ў выглядзе тонкага кольцападобнага абадка) і падскурныя рэўматычныя вузельчыкі. Пры лячэнні праявы Р. праходзяць, акрамя пашкоджання сэрца (пасля рэўматычнай атакі, асабліва пры паўторных абвастрэннях можа фарміравацца парок сэрца). Лячэнне тэрапеўтычнае.

Літ.:

Матвейков Г.П., Пшоник С.С., Милькаманович В.К. Ревматизм. Мн., 1979;

Насонова В.А. Ревматизм — современное состояние вопроса // Клинич. медицина. 1991. Т. 69, № 5;

Белов В.С. Острая ревматическая лихорадка // Рус. мед. журн. 1998. № 18.

М.​Ф.​Сарока.

т. 14, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

febra

ж. гарачка; ліхаманка, трасца, трасуха

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

fever [ˈfi:və] n. гара́чка; ліхама́нка (таксама перан.);

He has a high fever. У яго высокая тэмпература.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)