лён-даўгуне́ц, лёну-даўгунцу́, ільну-даўгунцу́ і (пасля галосных) льну-даўгунцу́, м.

Лён з доўгім валакном высокай якасці, сцяблом да 125 см у вышыню, з малым разгалінаваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ільнокамбіна́т і (пасля галосных) льнокамбіна́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Прадпрыемства, якое займаецца апрацоўкай лёну, вытворчасцю льняных тканін і пастаўкай іх іншым прадпрыемствам.

Аршанскі л.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кудзе́ля, ‑і, ж.

Валакно лёну, канапель, апрацаванае для прыгатавання пражы. Прасці кудзелю. □ На лаве стаяць тры прасніцы. Дзве з кудзеляю, адна з воўнаю. Чорны. // Ачоскі лёну, пянькі. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жы́цік, ‑у, м.

Травяністая расліна сямейства злакавых, якая расце сярод збожжа і лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снапо́к, ‑пка, м.

Памянш.-ласк. да сноп. Снапок жыта. Снапкі лёну. Снапок святла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хваробаўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Слабаўспрыімлівы або неўспрыімлівы да хвароб (пра расліны). Хваробаўстойлівыя сарты лёну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

siemię

н. семя;

siemię lniane — семя лёну

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лён (род. лёну, ільну́, (после гласных) льну) м. лён;

го́рны л. — го́рный лён

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пук, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Звязка, ахапак.

П. лёну.

2. Сцябло зялёнай цыбулі з суквеццем наверсе.

Цыбуля пайшла ў пукі.

|| памянш. пучо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

азалаці́ць, -лачу́, -ло́ціш, -ло́ціць; -ло́чаны; зак., каго-што (разм.).

1. перан. Пазалаціць, надаць залацісты колер чаму-н.

Восень азалаціла лес.

2. Шчодра ўзнагародзіць, абагаціць.

Небывалы ўраджай лёну азалаціў вяскоўцаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)