азвярэ́лы разм. grusam, brutl (бязлітасны, люты); entmnscht, vertert (які страціў чалавечае аблічча)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каніба́льскі, ‑ая, ‑ае.

Кніжн.

1. Які мае адносіны да канібала (у 1 знач.).

2. перан. Жорсткі, люты, варварскі. Канібальскія норавы. Канібальскія планы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АКЕ́ЕЎ (Таламуш) (н. 11.9.1935),

кіргізскі кінарэжысёр. Нар. арт. Кыргызстана (1975), нар. арт. СССР (1985). Скончыў Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1958). З 1964 рэжысёр на кінастудыі «Кіргізфільм». Найб. значныя работы: «Неба нашага дзяцінства» (1968), «Люты» (паводле аповесці М.Аўэзава «Шэры люты»), «Чырвоны яблык» (паводле Ч.Айтматава), «Нашчадак Белага Барса». Усе фільмы Акеева аб’ядноўвае трывалая сувязь з нац. культурай, сучаснае мысленне. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972.

т. 1, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tigerish [ˈtaɪgərɪʃ] adj. тыгры́ны; лю́ты; крыважэ́рны;

tigerish stripes пало́скі як у ты́гра

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

grmmig a

1) лю́ты, зло́сны

2) перан. страшэ́нны, дзі́кі;

ine ~e Kälte лю́ты маро́з

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Се́чань старое ‘студзень’ (Нас.). Укр. сі́чень, старое рус. сечень ‘студзень’, стараж.-рус. сѣчьнь ‘студзень; люты’, чэш. sečen ‘ліпень’, славац. velký sečeń ‘студзень’, malý sečeńлюты’, славен. дыял. sečenjлюты’, серб.-харв. се̑чањ, sijȇčanj ‘студзень’, балг. фальк. голя́м се́чко ‘студзень’, ма́лък се́чколюты’, макед. сечколюты’, ст.-слав. сѣчьньлюты, студзень’. Прасл. *sěčьnь да *sekti, гл. сячы, як перыяд года, найбольш зручны для высечкі лесу з мэтай атрымання дзелавой драўніны (Шаўр, Этимология–1971, 98 і наст.), або для распрацоўкі ўчастка для раллі. Тлумачэнне, што месяц атрымаў назву па марозе, які “сячэ”, лічыцца народнай этымалогіяй. Назва для ‘ліпеня’ звязана з касьбой (старое *sěkti ‘зразаць траву’). Меркаванні Сноя (Бязлай, 3, 346) пра сувязі з літ. síekis, siẽkis ‘снежань студзень’ аналагічна літ. sãusis ‘студзень, снежань’ пры славен. súšec ‘сакавік’ (Сной₂, 713) падаюцца недастаткова абгрунтаванымі. Гл. ЕСУМ, 5, 258–259.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

cruel [ˈkru:əl] adj.

1. (to) жо́рсткі; лю́ты, бязлі́тасны

2. паку́тлівы, нясце́рпны, страшэ́нны; пяке́льны

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Fbruar m - і -s лю́ты (месяц)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

акру́тны

(польск. okrutny)

1) жорсткі, люты (напр. а. чалавек);

2) цяжкі, бязвыхадны (напр. а-ае становішча).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

раз’яры́цца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Прыйсці ў ярасць. Раз’ярыўся поп, наступае грозна на Міколку. Лынькоў. Залезлі ў полі супастаты, Растуць акопы, раўчакі, І раз’ярыўся вораг люты! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)