meadows blazoned with flowers — лугі́, упрыго́жаныя кра́скамі
3) апі́сваць або́ малява́ць гэрб
2.
n.
герб -у m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
БАРГУША́ЦКІ ХРЫБЕ́Т,
усходняе адгор’е Зангезурскага хрыбта, у Арменіі. Выш. да 3399 м (г. Арамазд). Складзены пераважна з вулканагенна-асадкавых парод з інтрузіямі гранітаў. На схілах дубовыя і дубова-грабавыя лясы, вышэй — субальпійскія і альпійскія лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХА́ЗСКІ ХРЫБЕ́Т,
на паўд. схіле Вялікага Каўказа, усх. працяг Бзыбскага хр. ў Абхазіі. Даўж. каля 60 км. Выш. да 3156 м. Грэбень з рэзкімі горналедавіковымі формамі. Складзены з юрскіх парфірытаў і сланцаў. Горныя лясы, высакагорныя лугі. Ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЗЫ́БСКІ ХРЫБЕ́Т, Бзіпскі,
у Абхазіі, на паўд. схіле Вял. Каўказа. Выш. да 3033 м (г. Хімса). Даўж. каля 50 км. Складзены пераважна з вапнякоў. Развіты карст. Схілы ўкрыты шыракалістымі і хваёвымі лясамі, у верхняй ч. — горныя лугі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
павыко́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
Выкасіць усё або што‑н. у многіх месцах, усюды. Павыкошваць пустазелле на палетках. Павыкошваць усе лугі. □ [Рыхцер:] — Касавіца ў нас прайшла як трэба — нідзе травінкі не асталося, усюды павыкошвалі...Палтаран.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕ́РЫНГА ВО́СТРАЎ,
у групе Камандорскіх а-воў у Берынгавым моры, тэр. Расіі. Пл. 1,7 тыс.км². Выш. да 751 м. Пераважае тундравая расліннасць, па далінах — лугі, зараснікі каменнай і хмызняковай бярозы. Лежбішчы марскіх коцікаў, сівучоў. На востраве ў 1741 памёр В.Берынг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКАЕ НАГО́Р’Е,
вулканічнае лававае нагор’е ў Закаўказзі, паміж Зан гезурскім і Карабахскім хрыбтамі, у Азербайджане і Арменіі. Выш. да 3616 м (г. Далідаг). Над паверхняй нагор’я ўзнімаюцца патухлыя вулканічныя конусы да 3581 м (г. Кызылбагаз). Каменныя россыпы, субальпійскія лугі. Пашавая жывёлагадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
былі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Адно каліва травы, сцяблінка, травінка. Запыніш крок. Спакой і ціш — Былінка нават не схіснецца.Колас.Зелянеюць лугі, выкідваецца клейкі ліст на бярозе.., былінкі прашываюцца праз леташні ліст.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАКТРЫ́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА,
перадгорная раўніна на Пн Афганістана, на левабярэжжы р. Амудар’я. Даўж. каля 400 км, шыр. да 140 км, выш. 250—500 м. Пясчаныя і гліністыя пустыні; уздоўж Амудар’і — тугайныя зараснікі, лугі. Аазісы. Старажытны цэнтр арашальнага земляробства (бавоўнік, пшаніца, цукр. буракі, рыс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭМА́ЙЦКАЕ ЎЗВЫ́ШША, Жмудскае ўзвышша,
у зах.ч. Літвы, у бас. рэк Вянта, Юра, Мінія і Дубіса. Выш. да 234 м (г. Мядзвегаліс). Складзена з глін, пяскоў, мергеляў. Характэрны згладжаны марэнна-ўзгоркавы рэльеф. Шмат азёр. Хвойныя і мяшаныя лясы, лугі, пашы, ворная зямля.