Спец. Сумесь руды, флюсаў, коксу, вугалю і пад., узятых у пэўных колькасных адносінах, якую загружаюць у плавільныя печы для перапрацоўкі. Сталь выплаўлялі ў мартэне. Загружаны шыхта і флюс, і металічны лом, Гудуць фарсункі д’ябальскім агнём, Аж цэх дрыжыць, бы ад землетрасення...Валасевіч.
[Ням. Schicht.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Лама́ш1 ’стары нож’, ’тупы, малапрыгодны прадмет’ (дзярж., Нар. сл.) — адназоўнікавае ўтварэнне з суф. -аёь. Да лом (гл.).
Лаўж ’куча галля’ (ігн., Сл. паўн.-зах.), лаўжо ’тс’ (Мат. Гом.). З літ.laužas ’агонь, касцёр’, ’лом’, ’куча галля’. Сюды ж ігн.лаўж ’куча нямытых рэчаў’. Параўн. лоўж, лобжа, ломжа, а таксама лат.lauza ’куча’, ’ламачча, павал’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ламі́на1, ломы́на ’доўгі, сухі прут, палка, галіна’, ’кавалак бервяна, ламачына, абломак’, ’гультай, лежабок’ (ТСБМ, Янк. III, Клім.), ламі́на ’стары, грувасткі прадмет’ (Шатал.). Укр.ломина ’лам’ё’. Да лом (гл.). Нягледзячы на існаванне такіх жа лексем у іншых слав. мовах, можна меркаваць, што разглядаемая лексема — самастойнае ўсх.-слав. утварэнне з сінгулятыўным суф. ‑ina.
Ламі́на́2, лъмʼіна́ ’вялікі мажны чалавек, здаравяк’ (брасл., Сл. паўн.-зах.; міёр., З нар. сл., Нар. словатв.). Рус.пск., калін.ломина ’моцны, здаровы і няспрытны чалавек высокага росту’. Хаця звязана з ламіна1 аднолькавасцю словаўтваральнай мадэлі, стварае адзіны паўн.-бел.-рус. арэал. Да лом (гл.).
Уст. Высушаны грыб, які запальваецца ад іскры пры высяканні агню. А дзед тым часам кончыў лыка драць, Галля ды буралому нанасіў, На цэру высек іскру красівом, Падзьмуў, і ўміг ахоплены агнём Лом разгарэўся.Танк.Коля знайшоў ля рэчкі блішчасты востры каменьчык, выняў з кішэні крэсіва і цэру, пачаў высякаць іскру.Ставер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
klekot, ~u
м.
1. клёкат, клекатанне;
klekot bociana — клёкат бусла;
2.разм.лом, ламачча
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Ламе́ц1 ’чалавек, які ламае, трэ лён на церніцы’ (Інстр. 1, Мат. Гом.), укр.ломёць ’ламота (у целе)’, чэш.Іотес ’рабочы ў каменяломні’. Да ламаць (гл.). Суф. ‑ёцепрасл. ‑ьcь.
Ламе́ц2, ломёц ’доўгая лазіна, дубец’ (паўдн.-жытом., ЛАПП). У выніку кантамінацыі лом і дубец (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАНТА́Ж (ад франц. montage пад’ём, устаноўка, зборка),
зборка і злучэнне частак (вузлоў, элементаў) у адзінае цэлае, іх устаноўка, замацаванне, наладка.
М. будаўнічых канструкцый уключае злучэнне элементаў (канструкцый) заводскага вырабу, іх пад’ём, перамяшчэнне да месца ўстаноўкі, навядзенне і ўстаноўку ў праектнае становішча. Робіцца з дапамогай буд.-мантажных кранаў (гл.Пад’ёмны кран) і мантажных прыстасаванняў. М. абсталявання ўключае ўстаноўку ў праектнае становішча і замацаванне тэхнал. абсталявання, далучэнне да яго камунікацый, што забяспечваюць падачу электраэнергіі, сыравіны, вады, пары, сціснутага паветра, сродкаў кантролю і аўтаматыкі, наладку і ўвод у эксплуатацыю. Робіцца звычайна спец. мантажнымі арг-цыямі або заводамі-вытворцамі абсталявання. М. электроннай апаратуры — асн. працэс зборкі апаратуры з асобных электра- і радыёэлементаў, электраізалюючых дэталей, нясучых канструкцый (шасі, платы) і злучальных правадоў.