klekot, ~u

м.

1. клёкат, клекатанне;

klekot bociana — клёкат бусла;

2. разм. лом, ламачча

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

chrust, ~u

м.

1. галлё; ламачча;

2. кустоўе, зараснік, хмызняк;

3. кул. хрушч, хруст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

lumber

[ˈlʌmbər]

1.

n.

1) будаўні́чы лесаматэрыя́л, піламатэрыя́л -у m.

2) лама́чча n.

2.

v.

1) валі́ць лес і нарыхто́ўваць будаўні́чы матэрыя́л

2) зава́льваць лама́ччам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Лагаззёламачча’ (карэліц., Шатал.) у выніку замены пачатковага р: параўн. рагаза, рагіза ’рагацце’, рагазіна, ра‑ газу́ліна ’сукаватая палка, ламачына, сук’ (Юрч.), рагазою ’грудай, кучай, няскладна’, рагазу́лька ’разгірака’ (Гарэц.), ушац. рагаззё ’сукаватыя галіны’ (Свяжынскі, вусн. паведамл.). Аб пераходзе р у л гл. Карскі, 1, 315.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

łom, ~u

м.

1. лом (інструмент);

2. збор. лом, ламачча;

3. ~y мн. каменяломня; кар’ер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

непрыбра́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які не прыведзены ў парадак. Непрыбранае пасцель. □ Галава .. была схілена, сонца паблісквала ў шаўкавістых валасах, пасма якіх, непрыбраная, звешвалася на лоб. Мележ.

2. Не сабраны, не звезены ў адно месца. Па некаторых загонах з мінулага года валяўся непрыбраны ператлелы бульбоўнік. Мележ. Яркім вогнішчам успыхвае куча непрыбранага ламачча. Гавеман.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папялі́шча, ‑а, н.

1. Месца, дзе быў пажар; пажарышча. На папялішчы — груды асмалкаў, вуголле, жалезнае ламачча ад нейкіх машын. М. Ткачоў. Антось стаяў на папялішчы свайго гнязда і думаў, што вайна адабрала ад яго і сям’ю, і родны дом. Чарнышэвіч.

2. перан. Родны дом, ачаг. На чацвёрты [дзень] прыйшло доўгачаканае вызваленне, .. [людзі] вярнуліся на родныя папялішчы. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

куча; горба (абл.); гара, груд, бурт (перан.) / камення: крушня / ламачча: лоўж

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пасклада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

1. Скласці ўсё, многае. Пасля скінулі з Міхалавага воза асіну, паскладалі на воз свае мяшкі з сенам і аброчныя торбы і на іх паклалі Міхала. Чорны. Мы насцягвалі ў лаўжы рознага ламачча, .. і паскладалі яго так, каб яно было відно з паветра. Сабаленка.

2. і без дап. Складаць некаторы час. — Я палезу капаць, — сказаў я, спыніўшы яго [бацьку]. — Ты паскладай. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

szmelc, ~u

м.

1. лом, ламачча;

2. сплаў (металаў);

3. барахло, хлам;

na szmelc! — нікуды не варта!; у (на) хлам!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)