СІ́МАНАЎ Сяргей Гаўрылавіч (4.10.1894, в. Фядотава Уладзімірскай вобл., Расія — 1986),

савецкі канструктар стралк. зброі. Герой Сац. Працы (1954). Засл. вынаходнік РСФСР (1964). З 1929 на кулямётным з-дзе (нач. цэха, канструктар, кіраўнік эксперым. майстэрні). Сканструяваў ручны кулямёт і 15-зарадную аўтам. вінтоўку, якая была прынята на ўзбраенне ў 1936. Стварыў 14,5-міліметровае процітанкавае самазараднае ружжо (1941), самазарадны карабін (1945). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1949.

т. 14, с. 383

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

максі́м, ‑а, м.

Станковы кулямёт асобай канструкцыі. Ззаду за намі ідуць кулямётчыкі і па бруку ляскочуць жалезныя колы «максімаў». Галавач.

[Англ. maxim ад імя амерыканскага вынаходніка-інжынера Хайрэма Максіма.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕ́ЛУШ Міхаіл Андрэевіч (1924, в. Руда Ліпічанская Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 16.6.1944),

удзельнік партыз. руху на Беларусі ў Вял. Айч. вайну. З мая 1943 радавы атрада «Кастрычнік» партыз. брыгады Першамайскай Баранавіцкай вобл., падарваў 8 варожых эшалонаў. У час бою пры разгроме фаш. гарнізона ў в. Купіск Навагрудскага р-на закрыў сваім целам станковы кулямёт. На радзіме, у в. Купіск і на месцы гібелі яму пастаўлены помнікі.

М.А.Белуш.

т. 3, с. 82

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́ГАЎ Міхаіл Сафронавіч (17.10.1916, в. Верхняя Алба Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 25.10.1944),

Герой Сав. Саюза (1945). У Вял. Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., 2-м Укр. франтах. Старшына эскадрона кав. палка Р. вызначыўся 29.8.1944 у баі каля г. Ясы (Румынія): на чале групы салдат пераадолеў міннае поле, знішчыў станковы кулямёт ворага і дзот, чым садзейнічаў наступленню палка; загінуў у баі на тэр. Венгрыі.

М.С.Рогаў.

т. 13, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Maschínenpistole f -, -n (скар. MP) вайск. аўтама́т; пістале́т-кулямёт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ПАТАПО́ВІЧ Мікалай Іосіфавіч (26.7.1922, в. Старына Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 12.5.1985),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну ў партыз. брыгадзе «За Савецкую Беларусь» Мінскай вобл., з 1944 на 3-м і 1-м Бел. франтах. Камандзір аддзялення разведчыкаў сяржант П. вызначыўся ў баях на тэр. Літвы і Германіі: каля г. Марыямпале захапіў у ворага прычэп з боепрыпасамі; 6.2.1945 з 4 байцамі знішчыў кулямёт з разлікам; 16.4.1945 знішчыў кулямётны разлік, захапіў мінамёт, склад з мінамі.

т. 12, с. 179

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТО́КАРАЎ Фёдар Васілевіч (14.6.1871, станіца Егарлыкская Растоўскай вобл., Расія — 7.6.1969),

расійскі канструктар стралковай зброі. Д-р тэхн. н. (1940). Герой Сац. Працы (1940). Скончыў казацкае юнкерскае вучылішча (1900). У 1907 перарабіў магазінную вінтоўку ўзору 1891 у аўтаматычную. З 1916 на зброевым з-дзе. У 1927 сканструяваў пісталет-кулямёт (аўтамат) пад рэвальверны патрон, у 1930—40-х г. самазарадны пісталет ТТ, самазарадныя вінтоўкі СВТ-38, СВТ-40, аўтам. вінтоўку АВТ-40 (выкарыстоўваліся ў Вял. Айч. вайну). Дзярж. прэмія СССР 1941.

т. 15, с. 482

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

хуткастрэ́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую хуткастрэльнасць. [Аляшкевіч:] Скажам, возьмуць хлопцы ў немцаў хуткастрэльны кулямёт. Ні да чаго ён нам: патронаў шмат з’ядае. Карамазаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РУ́БІС Павел Іванавіч (7.2.1923, в. Мікуленкі Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 10.4.1996),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну партызан Расонскай брыгады імя Сталіна, з 1943 на фронце. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Р. вызначыўся ў баях на тэр. Віцебскай вобл. і Латвіі: 26.12.1943 праявіў гераізм пры адбіцці варожых контратак; 14.8.1944 агнём з кулямёта прыкрываў пераправу сав. войск цераз р. Ліелупе, знішчыў 2 гарматныя разлікі і 2 кулямёты ворага; 13.1.1945 у раёне Клайпеды агнём з кулямёта знішчыў станковы кулямёт з разлікам і шмат жывой сілы праціўніка.

т. 13, с. 423

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

адстрачы́ць, ‑страчу, ‑строчыш, ‑строчыць; зак., што.

1. Прастрачыць, прашыць што‑н. Адстрачыць складку. // Выстрачыць, аздобіць строчкай. Адстрачыць варты пінжака.

2. Скончыць страчыць (пра кулямёт і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)