Той, хто гаворыць прамову, выступае з прамовай. Хтосьці падняўся ў пярэдніх радах і, махаючы пальчаткай, крычаў, патрабуючы спыніць прамоўцу.Галавач.Калі пасяджэнне аднавілася, услед за двума прамоўцамі старшыня прадаставіў слова Паходню.Хадкевіч.// Той, хто валодае талентам гаварыць прамовы. Таленавіты прамоўца. □ І пайшоў і пайшоў наш прамоўца, знайшоўшы выпадак выказаць да канца ўсе свае думкі, расказаць аб сваіх пачуццях.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫ́ЧАЎСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1959, адкрыты ў 1961 у г.Крычаў Магілёўскай вобл. на базе матэрыялаў, сабраных гісторыкам М.Ф.Мельнікавым. Пл. экспазіцыі 318 м², больш за 17 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў знаходкі з археал. раскопак Крычаўскага замка, калекцыі манет ВКЛ, Рэчы Паспалітай, зброі 11—19 ст., звон 1748, адліты ў Крычаве, матэрыялы пра Грунвальдскую бітву 1410, Крычаўскае паўстанне 1743—44, Крычаўскую суднаверф, стварэнне і дзейнасць партыз. руху і падполля ў час Вял.Айч. вайны. Захоўваюцца асабістыя рэчы ўраджэнцаў Крычаўшчыны М.С.Кісялёва, І.І.Гусакоўскага, А.Я.Смалякова і інш., калекцыі нар. адзення, прылад працы і побыту сялян 19 — пач. 20 ст., вырабы мясц. ганчароў, творы прыкладнога мастацтва, жывапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНАЯ ЭТЫМАЛО́ГІЯ,
пераасэнсаванне семантычна незразумелых слоў пры дапамозе іх збліжэння са знешне падобнымі, але інш. паходжання словамі роднай мовы. Напр., бел. дыялектнае «лавец» — ражончык, завостраны дубчык, на які чапляюць сала, калі смажаць яго на агні, — атаясамліваецца з «лавіць», хоць яно паходзіць з «ламец», «ламіна»; дзіцячае слова «гудзільнік» («будзільнік») — з «гудзець»; «мазелін» («вазелін») — з «мазаць». На Н.э. пабудаваны шматлікія легенды пра паходжанне бел. рэчак, азёр і населеных пунктаў. Напр., назва «Гомель» нібыта паходзіць ад слоў «го! мель!», якія крычаў чалавек на беразе р. Сож, папярэджваючы пра мель. Упершыню тэрмін «Н.э.» ўвёў Э.Фёрстэман (1852). Некаторыя мовазнаўцы ўжывалі інш. тэрміны: наіўная (несапраўдная) этымалогія, лексічная (лексічна-семантычная) асіміляцыя, паранімічная атракцыя, этымалагічная рэінтэрпрэтацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАК (Уладзімір Лявонцьевіч) (н. 20.5.1939, г.Крычаў Магілёўскай вобл.),
бел. мастак. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1969). Працуе ў манум.-дэкар. мастацтве і жывапісе. Сярод твораў: сграфіта «Вучоныя» ў будынку ўлікова-крэдытнага тэхнікума ў г. Пінск Брэсцкай вобл. (1983), «Навука» на будынку школы № 6 (1970), вітражы «Спорт» у Акадэміі фіз. выхавання і спорту (1995), «Прырода» ў Акадэміі паслядыпломнага навучання (1999; усе ў Мінску) і інш.; жывапісныя серыі «Парусны спорт», «Футбалісты», «Хакеісты», «Гімнасткі», «Стары парк» (усе 1980-я г.), «Кітайскія студэнты» (1999), партрэты Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі (2000), спартсменаў, а таксама пейзажы. Творам характэрны абагульненасць форм, экспрэсіўнасць малюнка, дынамізм кампазіцыі і кантрастна-колеравага спалучэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
трыумвіра́т, ‑у, М ‑раце, м.
Саюз трох палітычных дзеячаў у Старажытным Рыме ў перыяд заняпаду рэспублікі, які меў на мэце захапіць вярхоўную ўладу (першапачаткова — калегія з трох асоб, якая выбіралася з якой‑н. спецыяльнай мэтай). Першы трыумвірат.//Жарт. Пра трох асоб, якія аб’ядналіся для сумеснай дзейнасці. — Дык давайце заключым трыумвірат! — крычаў Янка, — Давайце! — І сябры з запалам паціснулі адзін аднаму рукі ў знак свайго саюзу.Колас.
[Лац. triumviratus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КРЫ́ЧАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з вер. 1941 да жн. 1943 у Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл. (кіраўнік К.А.Равуцкі, з вер. 1942 А.Л.Гаўрыленка). Дзейнічала 5 груп (74 чал.): 2 у г.Крычаў (кіраўнікі Гаўрыленка, М.Р.Каінаў), вёсках Бацвінаўка (Б.Я.Грыгор’еў), Касцюшкавічы (С.С.Давыдзенка, з чэрв. 1942 Дз.Я.Грыгор’еў), Міхеевічы (А.М.Крупадзёраў). Падпольшчыкі распаўсюджвалі сярод насельніцтва лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, здабывалі для партызан зброю, боепрыпасы, звесткі пра дыслакацыю войск і чыг. перавозкі ворага, арганізоўвалі дыверсіі на чыгунцы і чыг. вузле, уцёкі ваеннапалонных з лагераў, забяспечвалі іх дакументамі і інш. У лютым 1943 фашысты правялі арышты, уцалелыя падпольшчыкі стварылі партыз. атрад. У Крычаве помнік на магіле ваеннапалонных і падпольшчыкаў, што загінулі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКІ БОЙ 1651,
бой паміж казацка-сялянскім войскам і войскам ВКЛ у час антыфеадальнай вайны 1648—51. У чэрв. 1651 4 тыс.ўкр. казакоў на чале з палк. І.Шохавым зрабілі рэйд праз тэр. Расіі ва ўсх. паветы ВКЛ. 6 чэрв. яны захапілі Рослаўль, частка казакоў і сялян, якія далучыліся да іх, пасланы Шохавым да Крычава. На дапамогу гарнізону горада Я.Радзівіл накіраваў атрад Вейса ў 300 коннікаў і 600 пехацінцаў, які злучыўся з атрадам мсціслаўскай, аршанскай і віцебскай шляхты на чале з мсціслаўскім падсудкам Валовічам. 28.6.1651 недалёка ад Крычава ўрадавыя войскі былі разбіты казацка-сялянскім войскам. У баі загінулі Валовіч, мсціслаўскі пісар Сухадольскі і інш. знатныя шляхціцы. Вейс узяты ў палон і забіты. Крычаў узяты штурмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫ́ЧАЎСКІ ПАЛА́Ц,
помнік архітэктуры канца 18 ст. Пабудаваны ў 1778—87 у г.Крычаў Магілёўскай вобл. для кн, Р.А.Пацёмкіна, у 1840-я г. рэканструяваны. Мураваны П-падобны ў плане 2-павярховы будынак накрыты пакатым 2-схільным дахам. Арх. вырашэнне гал. фасада мае рысы несапраўднай готыкі: цэнтр вылучаны рызалітам, раскрапаваным гранёнымі пілонамі, вуглавыя пілоны завершаны зубцамі і нагадваюць вежы, аконныя праёмы стральчатай формы. Астатнія фасады расчлянёны пілястрамі. Тарцы бакавых крылаў вырашаны ў строгіх класіцыстычных формах, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Інтэр’еры залаў і пакояў мелі багатую ляпную аздобу, мармуровыя каміны, кафляныя печы. Перад палацам быў пейзажны парк (захаваўся часткова), за ім — П-падобны ў плане будынак стайні і пладовы сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Міхаіл Фёдаравіч) (16.5.1921, г.Крычаў Магілёўскай вобл. — 30.6.1993),
бел. краязнавец. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Вучыўся ў БДУ. У 1939 настаўнік у г. Гудаута (Абхазія), беспадстаўна рэпрэсіраваны. У 1950 вярнуўся на радзіму, працаваў у вясковай б-цы, дырэктарам Дома культуры ў Крычаве. Ў 1961—82 дырэктар Крычаўскага краязнаўчага музея (з 1982 навук. супрацоўнік). Аўтар кніг «З сям’і сакалінай» (1973), «Атакуючае юнацтва» (1980), «Ішоў край наш шляхам стагоддзяў» (1987), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Барацьба і творчасць» (1967), «Песню вялі на расстрэл» (1968), артыкулаў пра выдатных дзеячаў, герояў бел. народа ў зб. «У рэдакцыю не вярнуўся...» (1964), «Мы не забылі вас, хлопцы» (1968), «Пабрацімы Матросава» (1984). Адзін з аўтараў «Нарысаў гісторыі народнай асветы і педагагічнай думкі ў Беларусі» (1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЯ АБАРО́НА 1941.
Вялася войскамі 21-й арміі (ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў, ген.-м. В.М.Гардоў) Цэнтр. фронту і байцамі Гомельскага палка народнага апалчэння 12—19 жн. ў Вял.Айч. вайну; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. У пач.жн. пад Гомелем было 25 ням. дывізій. 8—10 жн. праціўнік уклініўся ў абарону 21-й арміі і прарваў яе на ўчастку Крычаў—Прапойск—Рэчыца. 12 жн. 2-я ням. армія пачала штурм горада, авіяцыя бесперапынна бамбіла яго. Сав. войскі не толькі абараняліся, але і контратакавалі. Ням. войскі ўзмацнілі атакі на горад з ПнУ, фарсіравалі Сож, захапілі Ветку і 19 жн. ўварваліся ў Гомель. На левым беразе Сажа сав. войскі яшчэ трое сутак стрымлівалі рух праціўніка, прычыніўшы яму значныя страты. У гонар абаронцаў у в. Пакалюбічы пастаўлены помнік.