Пры́стань ’гавань, порт’ (ТСБМ, Ласт., Бяльк., Растарг., Мат. Гом.; пух., Сл. ПЗБ), ’прыстанішча, прыстанак’ (Нас.; ігн., Сл. ПЗБ; ТС), ’прымацтва’ (Растарг.), ’месца, дзе вяжуць плыты’ (Мат. Гом.), ’месца на беразе вадаёма, дзе мыюць бялізну’ (Сл. ПЗБ). Да прыста́ць, прыста́ну < стаць (гл.). Рус. при́стань ’прыстань’, дыял.кладка на рацэ, возеры для паласкання бялізны’, укр. при́стани ’прыстанак’, польск. przystań ’прыстань’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 70) прапануе рэканструкцыю прасл. *pristanъ/ь//*perstanъ/ь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тычо́к м.

1. (торчащий предмет) разг. патарча́ка, -кі ж.;

2. (поперечная кладка кирпича) стр. старча́к, -ка́ м., папяро́чка, -кі ж.;

3. (лёгкий удар) разг. штурхе́ль, -хяля́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падму́рак, ‑рка, м.

1. Каменная або цагляная кладка пад што‑н.; фундамент. А вунь відзён і падмурак нейкай стадолы: значыць, і тут, у гэтай баравой глушэчы, распачалі нешта будаваць. Сабаленка. Домік стаіць на высокім, складзеным з камення падмурку і зухавата пазірае да бляску прамытымі акенцамі на пасёлак. Бяганская.

2. перан. Апора, аснова чаго‑н. Падмурак сацыялістычнай эканомікі. □ Магутнай партыі падмурак, Яе хрыбет і дыктатура, Яе граніт — рабочы клас. Бялевіч. Кірыла Тураўскі быў першы пасля Іларыёна сярод тых, хто закладваў падмурак старажытнай рускай эстэтыкі. Майхровіч.

•••

Закласці падмурак гл. закласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

настила́ние ср.

1. насціла́нне, -ння ср.;

2. машчэ́нне, -ння ср., намо́шчванне, -ння ср., насціла́нне, -ння ср.; крыццё, -цця́ ср.; кла́дка, -кі ж.; брукава́нне, -ння ср., забруко́ўванне, -ння ср.; см. настила́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мур, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Мураваны будынак. На месцы халупы — Будуецца мур, Жыццё ў берагі ўлілося. Лявонны. Цьмяны водсвет ліхтароў чуць-чуць мігаў над дахам бакавога муру. Гартны. Святлее мур у старасвецкіх ліпах, Калыша лісце Шчары лёгкі плёс... Лойка. // ‑у. Цагляная або каменная сцяна вакол чаго‑н. Ужо сцямнела, як прыйшла [Наталля] да сябе ў пакоік і, сеўшы на ложку, аддалася думкам.. Паўстаў астрог — хмуры, жоўты будынак, агароджаны высокім мурам. Гартны. Старадаўні чырвоны цагляны мур з чатырохкутнымі вежамі і высокімі брамкамі цягнецца ад берага ракі праз увесь горад да каралеўскага палаца. В. Вольскі.

2. ‑у. Кладка (у 2 знач.).

[Ням. Mauer, з лац. murus — сцяна.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плот м.

1. (для сплава, для переправы) плыт, род. плыта́ м.;

2. (помост около берега) кла́дка, -кі ж.; памо́ст, -ту м.;

полоска́ть бельё на плоту́ паласка́ць бялі́зну на кла́дцы (на памо́сце).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wiązanie

wiązani|e

н.

1. вязанне; звязванне;

2. злучэнне; мацаванне; крапеж; буд.. сувязь;

~e dachu — мацаванне даху;

~a narciarskie — лыжныя мацаванні;

3. мураванне; кладка;

4. хім. злучэнне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

цагля́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да цэглы. Цагляная кладка. □ Сыпаліся разбітыя кулямі шыбы, ляцеў тынк і руды цагляны пыл. Грахоўскі. // Зроблены з цэглы. Цагляны будынак. □ Тут [у мястэчку] ёсць цагляная лазня, царква св. Магдалены, два млыны, дзве школы, сінагога, касцёл і камяніца Базыля Трайчанскага. Колас. Двор Кацубаў быў адгароджаны новымі шчыкетамі, з брамаю і каліткаю, за якімі відаць была новая хата на высокім цагляным падмурку. Якімовіч.

2. Які мае колер цэглы; карычневата-чырвоны. На круглым твары цаглянага колеру тырчэлі сіваватыя тоўстыя вусы. Бядуля. Твар Дзічкоўскага быў цаглянага колеру. Алешка. І цагляная чырвань новых муроў На мяне пральецца, як кроў. І за белаю вапнаю свежых сцен Я ўбачу хаціны чорны шкілет. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тра́тва ‘плыт’ (З нар. сл.), ‘від плыта для невялікіх рэк’, ‘кладка для мыцця бялізны на рацэ’ (ТС). З польск. tratwa ‘платформа з бярвёнаў для рачнога транспарту’, якое з больш ранняга trafta, trawta ў выніку перастаноўкі зычных ft (wt) > tw, што ад tref з с.-в.-ням. tref ‘звязаны плыт’, trift ‘сплаў бярвенняў’ < с.-в.-ням. triften ‘гнаць, піхаць, прыводзіць у рух’ (Вінцэнц; Борысь, 640); метатэза тлумачыцца ўплывам фіналі ‑twa ў словах тыпу brzytwa, dratwa. Семантычна і фармальна палескія словы набліжаны да пратва (гл.). Формы без метатэзы трапта, трапты (гл.) сведчаць аб больш раннім запазычанні спецыфічнай плытніцкай тэрміналогіі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«КУРА́НТЫ»,

рукапісны зборнік (альбом) кантаў і псальмаў, датаваны 1733. Уключае 31 тэкст з нотамі на 1, 2, 3 галасы. Акрэслена бел. або бел.-ўкр. рысы маюць канты «А гды ж тая голубенка сама полетела», «Гой, гой, сядем в коло», «А ў поли речка, через речку кладка», «В неделенку рано», «Ганнусенька коханная, вечер была румяная», «Межу горами разшумела речка», «Тяжкая моя бедонка» і інш., вядомыя па інш. рукапісных зборніках. Таму можна меркаваць, што «К.» складаліся шляхам перапісвання з больш ранніх крыніц. Паводле запісу на форзацы можна меркаваць, што зборнік створаны ў г. Яраслаўль і належаў мясц. купчысе Пратапопавай. Зберагаецца ў рукапісным аддзеле Ін-та рус. л-ры (Пушкінскі дом). На матэрыялах «К.» В.Капыцько пабудаваў аднайм. араторыю з элементамі дзейства для голасу, хору і інстр. ансамбля (1990).

Публ.: McMillin A.B., Drage C.L. Curanty: an unpublished Russian Song-Book of 1733 // Oxford Slavonic Papers. 1970. Vol. 3.

Літ.:

Мальдзіс А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн., 1980. C. 95—96.

Л.П.Касцюкавец, А.В.Мальдзіс.

т. 9, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)