плато на паўн. схіле Вял.Каўказа, за 35 км на ПдЗ ад г. Кіславодск, у Расійскай Федэрацыі. Асноўнае плато Вялікі Бермамыт выш. да 2591 м. Малы Бермамыт выш. да 2643 м. Належыць да сістэмы куэсты Скалістага хрыбта. Паверхня вяршыні складзена з верхняюрскіх вапнякоў. Развіты карст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАБА́ХСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет М. Каўказа, у Азербайджане. Цягнецца ад р. Тэртэр да даліны р. Аракс. Выш. да 2725 м (г. Бёюк-Кірс). Складзены пераважна з асадкавых і вулканагенных парод. На схілах дубовыя лясы. Ракой Акера, што цячэ ўздоўж паўд.-зах. схілаў хрыбта, аддзелены ад Карабахскага нагор’я.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВААФО́НСКАЯ ПЯЧО́РА, Анакапійская пячора,
вапняковая карставая пячора на паўд.-зах. схіле Вял.Каўказа, каля г. Новы Афон (Грузія). Даўж. больш за 3000 м: Складаецца з верт. і гарыз. частак. Некаторыя гроты абводнены. Самы вял. грот — Грузінскіх спелеолагаў (даўж. 260 м). Шматлікія нацечныя ўтварэнні. Пячорны жэмчуг. Электрыфікавана. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЗЕНГІ́ЙСКАЯ СЦЯНА́,
самы высокі і скалісты ўчастак грэбеня Галоўнага хрыбтаВял.Каўказа. Даўж. 12 км. Вяршыні (з У на З); Шхара (5068 м), Шата Руставелі (4860 м), Джангітау (5058), Катынтау (4970 м), Гестала (4960 м), Лалвар (4350). З паўн. схілаў бярэ пачатак ледавік Безенгі. Раён альпінізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЦУ́НДА,
прыморскі кліматычны курорт у Абхазіі, пас.гар. тыпу на мысе Піцунда Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа, за 90 км на ПнЗ ад г.Сухумі. Засн. ў 1960. Клімат субтрапічны, вільготны. Лечаць захворванні органаў дыхання, сардэчна-сасудзістай і нерв. сістэм; аэрагелія і таласатэрапія. Пансіянаты з лячэннем, санаторый, гасцініца, курортная паліклініка, лячэбны пляж.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАДО́РСКІ ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет на паўд. схіле Вял.Каўказа, паміж далінамі рэк Кадоры і Інгуры, у Грузіі (Абхазія). Даўж. каля 75 км. Выш. да 3313 м. Складзены пераважна з вулканічных парод, гліністых сланцаў і пясчанікаў. На схілах хвойныя і шыракалістыя лясы. Горныя лугі. У паўд. адгор’ях радовішча каменнага вугалю (Ткварчэлі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТУ́РЫН (Уладзімір Пятровіч) (27.9.1902, г. Стаўрапаль — 7.11.1945),
рускі геолаг. Д-р геолага-мінералаг. н. (1945). Даследаваў геалогію і літалогію нафтаносных раёнаў паўд.-ўсх.Каўказа, Урала-Эмбінскай і Урала-Волжскай абласцей. Распрацаваў метад вывучэння асадкавых парод, пазбаўленых выкапнёвых рэшткаў. Працы Батурына прысвечаны пытанням петраграфіі асадкавых парод і гіст. геалогіі, атрымалі міжнар. прызнанне. Дзярж. прэмія СССР 1948.
у Грузіі і Азербайджане, уздоўж паўд. падножжа В.Каўказа, па далінах рэк Алазань і Агрычай. Цягнецца на 200—225 км, шыр. ад 20 да 40 км, выш. да 450 м. Характэрны пераважна ўзараныя стэпы, дубовыя і альховыя лясы, сады. Грузінская ч. Алазань-Аўстрыйскай раўніны наз.Кахецінскай раўнінай. Раён вінаградарства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎНЫ, АБО ВОДАПАДЗЕ́ЛЬНЫ, ХРЫБЕ́Т,
горны хрыбет у сістэме Вял.Каўказа, у яго найб. прыўзнятай восевай частцы. Працягваецца з З — ПнЗ на У — ПдУ. З’яўляецца водападзелам рэк, якія сцякаюць на Пн (бас. Кубані, Церака, Сулака і інш.) і на Пд (бас. Кадоры, Інгуры, Рыёні, Куры і інш.). Выш. да 5068 м (г. Шхара). Ледавікі. Гл.Каўказ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧО́Ў (Іларыён Паўлавіч) (н. 21.10.1914, в. Якаўлевічы Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае танк. вучылішча (1941). У Чырв. Арміі з 1936. Камандзір танка старшына К. вызначыўся 22—23.2.1940 у сав.-фінл. вайну 1939—40. У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны і вызвалення Паўн.Каўказа. Да 1960 у Сав. Арміі.