эпіфі́з, ‑а, м.

Спец.

1. Верхні мазгавы прыдатак; шышкападобная залоза ў пазваночных жывёл і чалавека.

2. Сустаўны канец доўгіх трубчастых касцей.

[Ад грэч. épífisis — шышка.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

КЛЯТЧА́ТКА,

1) поліцукрыд, тое, што цэлюлоза. 2) Рыхлая валакністая неаформленая злучальная тканка, іншы раз з уключэннем тлушчавай тканкі паміж унутр. органамі, вакол сасудаў, нерваў, касцей, суставаў і інш.

т. 8, с. 356

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мя́каць, ‑і, ж.

1. Мяккая частка цела жывёлы або чалавека.

2. Мяса без касцей. Аддзяліць мякаць ад касцей.

3. Мяккая частка пладоў, ягад, клубняў. Мякаць яблыка.

4. Разм. Што‑н. мяккае, рыхлае. Схапіў Юткевіч хлеб абедзвюма рукамі, упіўся ў пахучую мякаць зубамі і, не разжоўваючы, кавалак за кавалкам прагна глытаў хлеб, раскідаючы крошкі па стале. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шчы́калатка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Сучляненне касцей галёнкі з касцямі ступні, якое выдаецца па баках нагі. Шчыкалаткі былі загорнуты анучамі, якія былі запраўлены ў салдацкія чаравікі. Новікаў. // Абл. Сучляненне касцей на пальцах рук. [Парфеніха] пастукала шчыкалаткамі пальцаў аб паліваны бок. Баранавых. Плашч настываў, карабаціўся на холадзе і рэзаў ля шчыкалатак голыя рукі. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АСУА́РЫЙ [лац. ossuarium ад os (ossis) косць],

умяшчальня для касцей нябожчыка. Да асуарыяў належаць невял. аб’екты для адзіночнага пахавання (ларнак, піфас, урна), а таксама пячоры ці збудаванні для некалькіх пахаванняў (камерная грабніца, толас і інш.).

т. 2, с. 61

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАРАНО́ВІЧ (Іосіф Робертавіч) (н. 3.12.1928, в. Гайна Лагойскага р-на Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-р мед. н. (1968), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1987). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1953). З 1953 у Бел. НДІ траўматалогіі і артапедыі. Навук. працы па лячэнні пераломаў, несапраўдных суставаў і дэфектаў касцей, эндапратэзаванні суставаў, дыягностыцы і лячэнні спінальных хворых і касцявых пухлін. Аўтар спосабу лячэння пераломаў мышчалак сцегнавой і вялікагалёначнай касцей з дапамогай спіц і клямара без ускрыцця каленнага сустава.

Тв.:

Остеосинтез металлическими спицами. Мн., 1969 (разам з Л.​Я.​Грыгор’евым);

Повреждения коленного сустава. Мн., 1971;

Заживление переломов костей: Эксперимент. и клинич. исслед. Мн., 1994 (у сааўт.).

т. 4, с. 5

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Мякоціна ’мышца’, ’лытка’ (даўг., Сл. ПЗБ). Відаць, да прасл. mękota < mękъkъ > MńKKi, мяккота (гл.). Параўн. таксама рус. пск., цвяр. мякотина ’мяса’, серб.-харв. мекотина ’мяса без касцей’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абва́лка, ‑і, ДМ ‑лцы, ж.

1. Тое, што і абвальванне. У тунэлі скончылася абвалка пароды.

2. Спец. Аддзяленне мяса ад касцей. Абвалка мясной тушы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

празя́блы, ‑ая, ‑ае.

Які моцна празяб, змёрз. — Разведчыкам [сын] у нашых быў! Нічога не страшыўся... Падбярэцца, бывала, сярод ночы дахаты — стомлены, схуднелы, празяблы да касцей. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

астэагра́фія

(ад астэа- + -графія)

апісанне касцей шкілета.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)