смяльча́к, смельчака, м.
Разм. Смелы чалавек. Адразу ж знайшоўся смяльчак, распрануўся і скочыў у возера. Шашкоў. Смельчакі пад суцэльным шквалам агню ўсё ж неяк ухітраліся насіць у біклагах параненым ваду. Сачанка. Ніхто не адважваўся адкрыць перад Кацярынаю сваё сэрца, хоць смельчакоў хапала ў Залесавічах. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фрэга́т, ‑а, М ‑гаце, м.
1. Трохмачтавае паруснае ваеннае быстраходнае судна. У такія хвіліны ў канторы можна слухаць цэлыя лекцыі па гісторыі Жмені, пра мінулае Ліменскага лесу, з якога Пётр І будаваў першыя фрэгаты на Чорным моры. Карамазаў.
2. Вялікая трапічная марская птушка атрада весланогіх.
[Іт. Fregata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ха́мства, ‑а, н.
1. Уст. зб. Хамы (у 1 знач.).
2. Разм. Грубасць, бесцырымоннасць, нахабнасць. Ад раптоўнага хамства Алесь заўсёды спачатку бянтэжыўся і нават чырванеў. Так было і тады. Брыль. [Інка:] — [Толя] бачыў маё каханне і думаў, што я ўсё сцярплю, дазволю яму ўсякае хамства. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цішэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.
Рабіцца, станавіцца ціхім, цішэйшым. Вецер цішэе. □ «Што ж, можа я і цішэю, — думае Васіль. — Але ж і ты, Настачка, становішся не тая, што раней. Я цішэю, а ты байчэеш...» Карамазаў. Людзі цішэлі, лагаднелі, з разуменнем і спагадай глядзелі адзін на другога. Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрэ́лы, ‑ая, ‑ае.
Які папрэў, сапсаваўся ад сырасці і цяпла. Неўзабаве я звыкся з няўтульнасцямі цеснага пакойчыка, напоенага пахамі размяклай у частых паездках раменнай збруі і папрэлага на спіне кабылы лямцу. Карамазаў. // Які папрэў, запаліўся ад перагравання, поту (пра скуру). Разуты, з папрэлымі растаптанымі ступ[ня]мі, .. [баец] ледзь мог хадзіць. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старарэ́чышча, ‑а, н.
Старое рэчышча ракі. Па Кавалёўцы даўно хадзілі чуткі, [я]шчэ Ягор быў малы, што недзе тут ляжала старарэчышча, і калі французскі імператар Напалеон уцякаў з Масквы, то ў гэтым месцы пусціў пад лёд сваю залатую карэту. Карамазаў. Дняпро заліў паплавы .. Старарэчышчы ператварылася ў пратокі, у доўгія азёры. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закурэ́ць 1, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Пакрыцца сажай; задыміцца 1. Закурэлі сцены ў асеці. □ — Ты мне, Марынка, як заўсёды, падрыхтуй крыху вады, і я апаласнуся, а то закурэў. Скрыпка. Толькі сёння я заўважыў, як закурэла даўно нячышчанае шкло на лямпе. Карамазаў.
закурэ́ць 2, ‑зе; зак.
Пачаць курэць.
•••
Аж (толькі) пыл закурэў гл. пыл.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад наліць.
2. у знач. прым. Спелы; наліўны (у 5 знач.). Пах жытняй саломы і налітых каласоў размарыў нас. Пальчэўскі. Гэты водар настолькі моцны і жаданы, што, здаецца, прыносіць з сабою шолахі асенняга лісця ў яблыневым садзе, пад якія ў бульбоўнік падаюць важкія, налітыя антонаўкі. Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размары́ць, ‑мару, ‑морыш, ‑морыць; зак., каго.
Разм. Давесці да расслабленага, санлівага стану. Сонечнае цяпло, лясны водар размарылі .. [Галку]. Рамановіч. Распалілі грубачку, цяплынь паступова размарыла нас, і не было ахвоты падымацца, каб ісці далей. Карамазаў. / у безас. ужыв. У хаце было горача ад моцна напаленай печы, і хлопцаў хутка размарыла, пацягнула на сон. Корзун.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цвіль, ‑і, ж.
1. Плесневы налёт на чым‑н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; бросня. Хлебная цвіль. □ Дно і сценкі [бочкі] аплылі слізкаю цвіллю. Самуйлёнак. Рачная плынь.. ішла правей, пакідаючы збоч ціхую, зарослую цвіллю завадзь. Карамазаў.
2. перан. Праяўленне чаго‑н. застойнага, шкоднага. Здымем адвечную цвіль, Здымем вякоў павуціну. А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)