ЧАРАДНІЧЭ́НКА Уладзімір Ільіч (3.10.1930, с. Архангельскае Слаўгарадскага р-на Алтайскага краю, Расія — 12.3.1994),
бел. кампазітар. Скончыў Бел. кансерваторыю (1958, кл. А.Багатырова). З 1959 выкладчык Мінскага муз. вучылішча імя М.Глінкі. У 1964—66 дырыжор-кансультантэстр. калектываў бел. філармоніі. Творам Ч. ўласцівы меладызм, эмацыянальная выразнасць і пранікнёнасць, дасканалая форма. Аўтар 2 сімфоній (1959, 1985); уверцюр «Веснавая» (1964) і «Святочная» (1968) для сімф.арк.; сюіты (1964) і канцэрта для баяна (1967) з арк.нар. інструментаў; кам.-інстр. музыкі, раманса для валторны і фп. (1964), хароў, музыкі да кінафільмаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІРУКО́Ў Барыс Рыгоравіч (н. 7.11.1948, в. Новая Рудня Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.спарт. дзеяч, спецыяліст па водных відах спорту. Засл. трэнер Беларусі (1986), засл. трэнер СССР (1988). Скончыў Гомельскі ун-т (1970). З 1978 ст. трэнер спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву г. Бабруйска. У 1985—2002 ст. трэнер рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства па водных відах спорту (Мінск), адначасова трэнер зборнай каманды Беларусі (1978—82, 1989—95), зборнай СССР (1983—88); трэнер-кансультант па веславанні на байдарках і каноэ ў Індыі (1987). Сярод выхаванцаў — В.Рэнейскі, А.Рэнейскі, А.Курляндчык.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКІН Віктар Георгіевіч (29.3.1894, г. Яраслаўль, Расія — 9.4.1962),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі тарфяной вытв-сці. Чл.-кар.АНБССР (1940), д-ртэхн.н. (1954), праф. (1934). Скончыў Пятроўскую (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэмію (1918). З 1930 у Маскоўскім тарфяным ін-це. Адначасова з 1926 кансультант Ін-та прам-сці, выкладчык БПІ, навук. супрацоўнік Ін-та торфу АНБССР. У 1952—56 у Ін-це торфу АНБССР. Навук. працы па тэхналогіі тарфяной вытв-сці.
Тв.:
Основы проектирования торфяных хозяйств. М., 1926;
Технология добычи и сушки торфа. 2 изд. М.; Л., 1948;
Основы технологии торфяного производства. М.; Л., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДЗІ́ЦКІ Аляксей Кузьміч (н. 2.5.1934, в. Пугачова, цяпер у межах г. Брэст),
бел. крытык. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1956). Працаваў у дзіцячым доме, сакратаром райкома камсамола, журналістам на Брэстчыне. З 1962 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1966 у Дзяржкамдруку Беларусі, з 1972 літ.кансультант Саюза бел. пісьменнікаў. Друкуецца з 1959. Аўтар кніг дыялогаў, інтэрв’ю, гутарак пра л-ру («Дыялогі», 1968; «Сустрэчы», 1972; «Вачыма сяброў», 1977; «Сябрына», 1986; «Гутаркі», 1988); літ.-знаўчых прац («Пра майстэрства дэталі», 1969, «Творчасць Івана Шамякіна», 1971). Выступае ў жанры малой прозы. Складальнік біягр. даведнікаў «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» (1981), «Беларускія пісьменнікі (1917—1990)» (1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЬЮ́ЗЕНБЕРЫ (Duesenberry) Джэймс Стэмбел (н. 18.2.1918, г. Прынстан, штат Зах. Віргінія, ЗША),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Мічыганскі ун-т (1938). Выкладаў і вёў н.-д. працу ў Кембрыджскім ун-це (1954—55), Фондзе Форда (1958—59). З 1956 кансультантК-таэканам. развіцця, праф. Гарвардскага ун-та. У працы «Даход, зберажэнні і тэорыя паводзін спажыўца» (1949) спрабаваў развіць некат. палажэнні эканам. дактрыны Дж.Кейнса аб сувязі паміж даходамі і расходамі спажыўца. Паводле Дз., узровень попыту вызначаецца не абсалютнай, а адноснай велічынёй даходу спажыўца, псіхал. і сац. фактарамі. У 1960-х г. апублікаваў працу па тэорыі эканам. цыкла, грашовага абарачэння і крэдыту, удзельнічаў у распрацоўцы мадэлей эканам. росту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́КАЎ Андрэй Андрэевіч (н. 7.10.1931, в. Церахаўка Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. эканаміст і сацыёлаг. Д-рэканам.н. (1985), праф. (1990). Скончыў БДУ (1954). З 1981 заг. аддзела ў Ін-це эканомікі Нац.АН Беларусі. З 1991 заг. аддзела ў Ін-це сацыялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па сац. і эканам. дэмаграфіі, тэорыі і метадалогіі сац.-дэмаграфічных працэсаў, сац.-дэмаўзнаўленчых і міграцыйных працэсаў на Беларусі, праблемах дэмаграфічных вынікаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У 1988—91 кансультант па народанасельніцтве Еўрап.эканам. камісіі ААН.
Тв.:
Население БССР. Мн., 1969;
Белоруссия в демографическом измерении. Мн., 1974;
Демографические основы народнохозяйственного планирования. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КЕРМАН Уладзімір Іосіфавіч (17.5.1890, г. Растоў-на-Доне, Расія — 29.1.1972),
рас. і бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1936), праф. (1939). Скончыў Сарбонскі ун-т (1914). З 1927 у Маскоўскім ун-це, з 1930 у НДІ судовай псіхіятрыі. У 1933—39 у Іркуцкім мед. ін-це (заг. кафедры). У 1939—41 і 1944—50 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры), адначасова (1944—50) гал. псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1954 кансультант Мінскай рэсп. і Магілёўскай абл. псіхіятрычных бальніц, з 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па лячэнні шызафрэнічных псіхозаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧКІН Васіль Прохаравіч (29.1.1868, в. Выкса Ніжагародскай вобл., Расія — 21.9.1935),
рускі вучоны, заснавальнік навукі пра с.-г. тэхніку. Акад. УАСГНІЛ (1932); ганаровы чл.АНСССР (1932). Скончыў Маскоўскія ун-т (1890) і вышэйшае тэхн. вучылішча (1894). З 1913 кіраваў арганізаванай ім машынавыпрабавальнай станцыяй пры Маскоўскім с.-г. ін-це. У 1919—20 рэктар Пятроўскай (цяпер Ціміразеўская) с.-г. акадэміі, у 1929 дырэктар, потым кансультант Усесаюзнага ін-та с.-г. механікі (пазней — с.-г. машынабудавання). Распрацаваў тэарэт. асновы разліку і пабудовы с.-г. машын і прылад, метады іх эксперым. даследаванняў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. 2 изд. М, 1968.
Літ.:
Дубровский А.А. Академик В.П.Горячкин: Биогр. очерк. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛАВА́НАЎ Мікалай Сямёнавіч (21.1.1891, Масква — 28.8.1953),
рускі дырыжор, піяніст, кампазітар. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1914), выкладаў у ёй (праф. у 1925—29, 1943—44). З 1915 у Вял. тэатры ў Маскве (з 1919 дырыжор, з 1948 гал. дырыжор). Адначасова з 1937 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Выдатны інтэрпрэтатар рус. класічных і сучасных опер, нац.сімф. музыкі. Выступаў як акампаніятар з жонкай А.Няжданавай. Кансультант Дэкады бел. мастацтва ў Маскве (1940), неаднаразова наведваў Мінск, дырыжыраваў канцэртамі. У 1953 удзельнічаў у падрыхтоўцы 2-й Дэкады бел. мастацтва і л-ры ў Маскве. Аўтар опер, сімф. і хар. твораў, рамансаў і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950, 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРМЯ́ЖКА Яўген Іванавіч (н. 2.5.1934, в. Пружанка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1967), праф. (1990). Скончыў Полацкі пед.ін-т (1957). У 1965—74, 1976—80 у Гродзенскім пед. ін-це. У 1974—76 саветнік-кансультантМін-ва адукацыі Рэспублікі Куба. З 1980 у Магілёўскім ун-це (у 1980—94 заг. кафедры). Навук. працы па бел.нар. педагогіцы, праблемах сямейнага выхавання і падрыхтоўкі пед. кадраў.
Тв.:
Подумаем вместе. Мн., 1984;
Настольная книга родителей: Хрестоматия по семейному воспитанию. Мн., 1987 (у сааўт.);
Праблемы дзяцей у сям’і. Мн., 1993;
Педагогика в вопросах и ответах. Могилев, 1999;
Семейная педагогика в вопросах и ответах. Могилев, 2001.