спрошчаны (умоўны) відарыс збудавання (падмурка збудавання, сістэмы канструкцый, механізма), прыняты для разліку збудаванняў. У Р.с. ўключаюць найб. важныя і вызначальныя фактары эксплуатавання і не ўлічваюць іх другарадныя асаблівасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМАТУ́РНЫЯ РАБО́ТЫ,
комплекс работ па вырабе, укладцы ў форму ці ўстаноўцы на месца бетанавання (мантаж) арматурных элементаў жалезабетонных канструкцый. Уключаюць нарыхтоўку арматурных стрыжняў, выраб арматурных сетак ці каркасаў, іх зборку і ўстаноўку ў форму ці апалубку.
Стрыжні робяць з арматурнай сталі на спец. станках, сеткі і каркасы — на станках з гібачнай бэлькай. Плоскія сеткі і каркасы шыр. да 1 м вырабляюць кантактнай зваркай на зварачных машынах і аўтаматызаваных паточных лініях, прасторавыя каркасы збіраюць у асн. на гарыз. і верт. кандуктарах-маніпулятарах. Арматуру для папярэдне напружаных канструкцый да ўкладкі ў форму расцягваюць гідраўл. дамкратамі ці падаўжаюць награваннем да 300—450 °C. Арматуру для маналітных канструкцый (напр., плацін) зварваюць з сетак, каркасаў і інш. элементаў, устаўляюць у формы або апалубку кранамі, маніпулятарамі і да т.п.
Да арт.Арматурныя работы. Тэхналагічная схема вырабу шырокіх арматурных сетак на аўтаматызаванай паточнай лініі: 1 — стыкавая зварка стрыжняў; 2 — праўка стрыжняў; 3 — зварка сетак; 4 — падоўжная рэзка сетак; 5 — папярочная рэзка сетак; 6 — пакетаванне сетак; 7 — змотванне сетак у рулон; 8 — транспартаванне кантэйнера з пакетам сетак.Да арт.Арматурныя работы. Арматурны станок-аўтамат: 1 — прыёмнае прыстасаванне; 2 — праві́льны барабан; 3 — механізм падачы і рэзкі; 4 — пульт кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цяле́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
1.Спец. Ручная ці механічная павозка для перавозкі грузаў. Высокая чарнявая жанчына падкаціла цялежку да стала, пачала згружаць дэталі.Асіпенка.
2.Спец. Рухомая частка некаторых машын, тэхнічных канструкцый. Кранавыя цялежкі.
3.толькімн. (цяле́жкі, ‑жак). У калёсах — пярэднія колы на восі з аглоблямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРМІКУЛІТАБЕТО́Н,
лёгкі бетон, запаўняльнікам у якім з’яўляецца ўспучаны вермікуліт. Вермікулітабетон з сярэдняй шчыльн. 250—400 кг/м³ выкарыстоўваецца для цеплавой ізаляцыі прамысл. абсталявання, больш цяжкі са шчыльн. 600—1000 кг/м³ — для вырабу сценавых панэлей, блокаў і інш. агараджальных канструкцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛУКА́ЛЬНЫЯ ТО́КІ,
электрынныя токі, якія працякаюць у зямлі пры выкарыстанні яе як токаправоднага асяроддзя (напр., ва ўстаноўках электрасувязі, сістэмах электразабеспячэння электрыфікаванай чыгункі). Выклікаюць карозію метал. рэчаў у зямлі (абалонак кабеляў, трубаправодаў, буд.канструкцый і інш.), што прыводзіць да іх разбурэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРГАМІ́Н,
1) дахавы і гідраізаляцыйны матэрыял, які атрымліваюць насычэннем дахавага кардону нафтавымі бітумамі. Выкарыстоўваецца пры будаванні рулоннага даху і параізаляцыі буд.канструкцый.
2) Тонкая трывалая папера з беленай цэлюлозы без напаўняльніка для вырабу натуральнай папяровай калькі і ўпакоўкі харч. прадуктаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідраізаля́цыя
(ад гідра- + ізаляцыя)
забеспячэнне будаўнічых канструкцый ад пранікнення вады, а будаўнічых матэрыялаў ад уздзеяння хімічна агрэсіўных вадкасцей, сцёкавых водаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МАЗЫ́РСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў Мазыры ў 1963. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; прамысл. і грамадзянскае буд-ва; вытв-сцьбуд. вырабаў і канструкцый; бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЯДНА́ННЕ СУЧА́СНЫХ АРХІТЭ́КТАРАЎ, Усерасійскае аб’яднанне сучасных архітэктараў. Існавала ў 1925—31 у Маскве. Засн.арх. групай літ.-маст. аб’яднання Левы фронт мастацтваў. Выступала пад лозунгам канструктывізму і функцыяналізму, прапагандавала выкарыстанне найноўшых канструкцый і матэрыялаў, тыпізацыю і індустрыялізацыю буд-ва. Выдавала час. «Современная архитектура» (1926—30).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНА́РСК,
горад на Украіне, у Луганскай вобл.Засн. ў 1895, да 1931 Алчэўск, да 1961 Варашылаўск. 127 тыс.ж. (1993). Чыг. станцыя. Металургічны камбінат; коксахім., буд.канструкцый, жалеза-бетонных вырабаў з-ды; лёгкая і харч.прам-сць. Горна-металургічны ін-т. Музеі: гіст., геолага-мінералагічны.