Утвараць высокія звінючыя гукі (пра шкло, метал, насякомых і пад.). Рыдлёўка глуха совалася ў зямлю, шоргалася, дзынкала аб каменне.Бядуля.Гулі і дзынкалі пчолы ў густым вецці прысад і ў пышных кветніках.Грахоўскі.На высокай лясной жоўтай мятліцы пад сонцам дзінькаюць мухі, трымціць павуціна.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бо́язна, прысл.
1.узнач.вык.Разм. Страшна. З гулам і свістам каменне ляцела ў адзін і другі бок. Боязна было трапіць пад камень, але затое і цікава, як на сапраўднай вайне.Лобан.Вярнуўшыся ад печы, Захарыха глянула зноў так строга, што Хадосьцы стала боязна.Мележ.
2. Са страхам, баючыся. Жанчыны боязна падышлі бліжэй.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЛАТЫ, велікалюды,
персанажы бел. міфалогіі, людзі-асілкі вялізнага росту і магутнай сілы. У бел. легендах і казках волаты падобныя на міфічных герояў, але поруч з ратнымі подзвігамі будуюць паселішчы і масты, умацоўваюць гарадзішчы; паказваюць сваю сілу: далёка перакідваюць вырваныя з каранямі дрэвы, каменне, сякеры. Асабліва былі пашыраны легенды пра волатаў, звязаныя з этыялагічнымі міфамі пра паходжанне і развіццё чалавека. У іх выяўлена перакананне, што даўней людзі былі высачэзныя, потым здрабнелі, змізарнелі. Нар. паданні звязваюць з волатамі ўзнікненне валатовак (стараж. курганоў) і назваў вёсак (Волаты, Валатоўкі, Валатава ў Віцебскай, Гомельскай, Мінскай абл.).
Літ.:
Никифоровский Н.Я. Простонародные приметы и поверья... Витебск, 1897;
Federowski М. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T.1. Kraków, 1897;
Сержпутоўскі А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1930;
Бараг Л.Г. «Асілкі» белорусских сказок и преданий // Русский фольклор. М.; Л., 1963. Вып. 8.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нава́лам, прысл.
1. Без парадку, кучай. У куце навалам ляжалі вінтоўкі.Новікаў.Узбоч дарогі, што аднекуль з-за пакрыўленых, замшэлых хмызоў падступала да аэрадрома, навалам ляжала вялікае каменне.М. Стральцоў.
2.Разм. Натоўпам, вялікай масай. [На левым флангу] былі лепшыя падыходы для немцаў, дык яны лезлі на партызанскія пазіцыі навалам.Кулакоўскі.
3.Разм. У вялікай колькасці. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панаганя́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак.
1.каго-чаго. Нагнаць, сабраць у адным месцы многа каго‑, чаго‑н. На могілках на дзядзінцы ляжала каменне — крушнямі; сюды панаганяла з вясны, яшчэ ў паводкі, пяску, і цяжка было ступаць: вязлі ногі.Пташнікаў.
2.што. Нацерці (пра мазалі). Панаганяць мазалі на руках.
3.што. Набіваючы, насадзіць на што‑н. усё, многае. Панаганяць абручы на бочку.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АБСО́РБЕР (ад лац. absorbere паглынаць),
апарат для паглынання (абсорбцыі) газаў з іх сумесі вадкімі абсарбентамі. У хім. і нафтаперапр. прам-сці выкарыстоўваюць некалькі канструкцый. Паверхневы абсорбер — рэзервуар з абсарбентам, над паверхняй якога прапускаюць газ, і кампаненты газавай сумесі часткова паглынаюцца абсарбентам. Выкарыстоўваюць, калі газавая сумесь добра раствараецца ў абсарбенце. Насадачны абсорбер — верт.метал. або керамічная калона (труба) з некалькімі гарыз. рашоткамі, на якія насыпаюць слаі насадкі (кокс, каменне, метал. або керамічныя кольцы і інш.). Абсарбент падаецца зверху і праз насадку сцякае ўніз, а сумесь газаў — знізу. У талерчатым абсорберы (гл.рыс.) газавую сумесь з рэчывамі, якія неабходна выдаліць, прадзімаюць знізу ўверх праз абсарбент, што сцякае з талеркі на талерку па пераліўных трубках. Адбываецца барбатаж (перамешванне) вадкасці з газам, што спрыяе паглынанню рэчываў абсарбентам. Абсорбер выкарыстоўваюць і ў сістэмах жыццезабеспячэння касм. апаратаў.
2. Самая быстрыня ракі (Нас.). Тое ж быстрата́, сце́ржань (Слаўг.).
3. Пясчаная водмель у рацэ (Смален.Дабр.).
4.Каменне (Ваўк.Сцяшк.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
мо́латм., в разн. знач. мо́лот;
біць каме́нне ~там — дроби́ть ка́мни мо́лотом;
паравы́ м. — парово́й мо́лот;
кі́данне ~та — спорт. мета́ние мо́лота;
○ серп і м. — серп и мо́лот;
◊ памі́ж ~там і кава́длам — ме́жду мо́лотом и накова́льней
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
утрамбава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Ушчыльніць і выраўняць што‑н. ударамі, ціскам. Перш чым паставіць колца, асабліва першае, хапіла марокі. Трэба было разраўняць грунт, утрамбаваць, падвесці пад ровень.Гроднеў.Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву.Сабаленка.
2. Трамбуючы, убіць у зямлю, пясок і пад. Каменне грудамі ляжала ля ям, яго трэба было яшчэ як след утрамбаваць вакол слупоў.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шля́га, ‑і, ДМ шлязе, ж.
Прылада, ударамі якой трамбуюць ці ўшчыльняюць глебу, пясок, каменне і пад., а таксама выраўноўваюць паверхню. Як удзяўбе сабе што ў галаву, дык шлягаю не выб’еш — такі чалавек.Мурашка.Але б вы самі спрабавалі, Калі б у вочы вам плявалі І вас агіднаю знявагай Па сэрцы білі б, як той шлягай! А ты маўчы, свяці вачамі Перад паўпанкамі, панкамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)