рака ў Польшчы і Гродзенскім р-не Беларусі, левы прыток р. Нёман. Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 468 км² Пачынаецца ў Польшчы, недалёка ад в. Брузгі перасякае дзярж. мяжу. Асн. прытокі на Беларусі — Каменка (справа) і Татарка (злева). Даліна выразная. Пойма перарывістая, шыр. 50—150 м. Рэчышча звілістае, шыр. ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні да 20—25 м у ніжнім. Створаны вадасх. Юбілейнае возера, 2 сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКАЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА МЕ́ЛУ,
у Крычаўскім р-не Магілёўскай вобл., на правым беразе р. Сож, каля в.Каменка. Пластавы паклад звязаны з адкладамі туронскага яруса верхняга мелавога перыяду. Мел белы і светла-шэры, шчыльны, трэшчынаваты, з рэдкімі ўключэннямі крэменю і праслойкамі мелападобнага мергелю. Разведаныя запасы 119,3 млн.т, перспектыўныя 145 млн.т. Магутнасць карыснай тоўшчы 8,8—55,4 м, ускрышы (пяскі, супескі) 0,7—19,6 м Мел прыдатны на выраб партландцэменту. Радовішча распрацоўваецца ВА «Крычаўцэментнашыфер».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУСЕ́ВІЧ (Ян) (24.7.1948, в.Каменка Мінскага р-на — 2.9.1998),
бел. рэлігійны дзеяч. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972), духоўную правасл. семінарыю у Смаленску (1974). У 1974—79 правасл. святар у Смаленску, у в. Маркава Маладзечанскага р-на. У 1979 перайшоў у каталіцтва. У 1979—90 пробашч касцёла ў в. Баруны Гродзенскай вобл. З 1990 пробашч першай Мінскай грэка-каталіцкай парафіі св. Язэпа. З 1993 дэкан Беларускай грэка-каталіцкай царквы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́САВА (Тамара Цімафееўна) (н. 30.10.1920, г.Каменка Пензенскай вобл., Расія),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1955). У 1961—76 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. З 1957 выступае ў перыяд. друку з рэцэнзіямі і артыкуламі па пытаннях драматургіі і т-ра. Даследуе дзейнасць бел.тэатр. калектываў па ўвасабленні на сцэне класічнай і сучаснай зарубежнай драматургіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЎЧЫ (Мікалай Фёдаравіч) (н 1.11.1930, в.Каменка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і экалогіі раслін. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1954). З 1960 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1982 заг. лабараторыі). Навук. працы па лясной геабатаніцы, лясной тыпалогіі, глебавай энзімалогіі. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Леса Белорусского Полесья. Мн., 1977 (разам з І.Д.Юркевічам, В.С.Гельтманам);
Сосновые леса Белоруссии. Мн., 1984 (разам з І.Д.Юркевічам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРХО́МЕНКА (Уладзімір Паўлавіч) (н. 3.11.1940, в.Каменка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. педагог. Д-рпед.н. (1995), праф. (1997). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1963). З 1988 нам. міністра адукацыі Беларусі, з 1900 дырэктар БедНДІ адукацыі, Нац. ін-та адукацыі; адначасова з 1992 гал.рэд.час. «Адукацыя і выхаванне». З 1996 нам. старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі. Навук. працы па праблемах выхавання творчай асобы, развіцця навук.-тэхн. творчасці.
Тв.:
Основы рационализаторской и изобретательской работы. Мн., 1984;
Творческая личность как цель воспитания. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІФО́РЫУМ, біфора (ад лац. biforis скразны, на абодва бакі),
двухчасткавы арачны праём або элемент аркады, падзелены на 2 часткі па восі слупам (калонкай). Біфорыум перакрываецца цыркульнай (раманская і візант. архітэктура), спічастай (готыка), лучковай (барока, эклектыка) аркамі. Прамежак паміж малымі (унутранымі) і вял. (знешняй) аркамі можа быць глухі, аздоблены дэкар.-пластычным элементам і ажурны. У бел. архітэктуры біфорыум выкарыстаны ў Сар’еўскім касцёле, Каменкаўскім Антоніеўскім касцёле, у царкве ў в. Азерцы Гродзенскага р-на (пач. 20 ст.) і інш.
Г.А.Лаўрэцкі.
Біфорыум вежы касцёла ў в.Каменка Шчучынскага раёна Гродзенскай вобл.Пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́ТВА,
рака на тэр. Літвы і Воранаўскага і Лідскага р-наў Гродзенскай вобл., правы прыток р. Нёман. Даўж. 93 км (у межах Беларусі каля 90 км). Пл. вадазбору 1220 км². Пачынаецца каля г. Эйшышкес у Літве, цячэ ў межах Лідскай раўніны, у нізоўі — па Нёманскай нізіне. Асн. прытокі: Каменка, Восава, Няшкрупа, Крупка, Лідзея (злева), Радунька, Чарняўка (справа). Даліна выразная, яе шыр. да ўпадзення р. Крупка 1—2,5 км, ніжэй 600 м — 1,1 км. Рэчышча ад мяжы з Літвой на працягу 50 км каналізаванае, ніжэй моцназвілістае, падзяляецца на рукавы. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,2 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКАЎСКІ АНТО́НІЕЎСКІ КАСЦЁЛ,
помнік архітэктуры неаготыкі. Пабудаваны ў 1908 у в.Каменка Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.Асн. прамавугольны ў плане аб’ём накрыты двухсхільным дахам. Цэнтр. неф пераходзіць у 5-гранную апсіду з самаст. дахам, па баках якой невял. гранёныя сакрысціі. На гал. фасадзе двух’ярусная чацверыковая вежа, завершаная стромкім шатром з люкарнамі. Верхні чацвярык вежы на ўсіх фасадах вылучаны высокімі патройнымі арачнымі вокнамі. Гал. ўваход аформлены парталам, над якім акно-ружа і ніша са скульптурай. Дзверы аздоблены маст. коўкай. Астатнія фасады рытмічна расчлянёны ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНСКАЕ ГАРАДЗІ́ШЧА,
пасяленне канца 5—3 ст. да н.э. каля г.Каменка-Дняпроўская і с.Вял. Знаменка Запарожскай вобл. (Украіна). Пл. каля 12 км². З боку стэпу было ўмацавана земляным валам і ровам, а з Пн і З ахавана ярамі над Дняпром, р. Конка і Белазерскім ліманам. У паўд.-зах. частцы знаходзіўся акропаль, дзе жыла скіфская знаць. Жыхары займаліся вырабам бронзавых і жал. прылад, ткацтвам, ганчарствам, земляробствам і жывёлагадоўляй. Рамеснікі жылі ў зямлянках і слупавых наземных пабудовах, знаць — у мураваных дамах. Паселішча з’яўлялася буйным рамесным і гандл. цэнтрам, цесна звязаным з грэчаскімі калоніямі Паўн. Прычарнамор’я і мясц. насельніцтвам Скіфіі.