Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
само́хаць, прысл.
Разм. Па сваёй ахвоце. Крумкач ізноў пачаў яе [пумачку] прасіць: — Аддай мне, каліласка, песню гэту. Калі самохаць мне не аддасі — я адбяру!Дубоўка.// Само сабой, мімаволі. Пасля стрэлу ў вінтоўцы яшчэ заставалася гільза ў патронніку, і Чубар зусім самохаць кляцнуў затворам.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АНТАНІМІ́Я,
тып семантычных адносін лексічных адзінак, якія маюць процілеглае значэнне (антонімаў). Антанімічныя пары належаць да адной часціны мовы: назоўнікаў («дабро — зло»), прыметнікаў («шырокі — вузкі»), дзеясловаў («браць — аддаваць»), прыслоўяў («далёка — блізка»). Паводле структуры падзяляюцца на аднакарэнныя («замкнуць — адамкнуць») і рознакарэнныя («сумны — вясёлы»). Вылучаюць поўную, няпоўную (частковую) і кантэкстуальную антанімію. Поўныя антонімы адрозніваюцца ўсімі сваімі значэннямі («будаваць — разбураць»); частковыя супрацьпастаўляюць па адным або некалькіх значэннях («радасць — смутак»); кантэкстуальныя ўспрымаюцца толькі ў пэўным кантэксце: «Ласка і гнеў, ціша і бура! Я вітаю вас, калі вы прыходзіце ў сваім часе, калі выконваеце вы адвечную волю жыцця» (Я.Колас). Мнагазначнае слова можа мець антонімы да кожнага ці некалькіх сваіх значэнняў («глыбокая рака — мелкая рака», «глыбокія веды — павярхоўныя веды»). Антанімія не ўласцівая словам з канкрэтным значэннем («шафа», «бяроза», «стадыён»), вузкаспец. тэрмінам, уласным імёнам, лічэбнікам, займеннікам і службовым словам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зняве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Пазбавіць веры ў каго‑, што‑н., пераконанасці у чым‑н.; расчараваць. Гэту плётку, нібы казку, Сам Забела хітра сплёў. Люд зняверыць? — Каліласка! Замуціць ваду? — Гатоў!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АРО́НЧЫК Юдзіф Самойлаўна (19.12.1908, Мінск — 3.6.1993),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1938). Скончыла Бел.драм. студыю ў Маскве (1926, яўр. секцыя). Працавала ў Дзярж.яўр. т-ры БССР (да 1949). У 1950—56 у Т-ры драмы і камедыі пры Белдзяржэстрадзе. У 1970—90 маст. кіраўнік Мінскага нар.т-ра мімікі і жэсту Бел.рэсп.т-ва глухіх. Мастацтва Арончыка вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. З лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Голда («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна» Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка» К.Гальдоні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРАНО́К Таццяна Піліпаўна (н. 25.12.1917, г. Васілевічы Гомельскай вобл.),
бел. актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1967). З 1931 у Бел. т-ры імя Я.Коласа, у 1951—74 у Брэсцкім абл.драм. т-ры. Выканаўца вострахарактарных і камедыйных, лірыка-драм. роляў. Спалучае эмацыянальную напоўненасць вобразаў з яркай і выразнай формай. З найб. значных роляў: Таццяна («Над Бярозай-ракой» П.Глебкі), Паўліна («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Даша («Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча), Ганна Чыхнюк («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка), Аксюша, Белацелава («Лес», «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага), Вольга («Тры сястры» А.Чэхава), Марціна («Лекар паняволі» Мальера) і інш.
Літ.:
Волчецкий Л.П. Годы, спектакли, роли... Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАВА Вольга Сцяпанаўна (11.7.1908, г. Яршоў Саратаўскай вобл., Расія — 6.6.1981),
руская актрыса. Засл. артыстка Беларусі (1955). Скончыла Саратаўскі тэатр. тэхнікум (1932). Працавала ў т-рах Саратава, Грознага, Благавешчанска, Армавіра, Варонежа. З 1949 у Брэсцкім абл.драм. т-ры, у 1958—69 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Створаныя ёю вобразы адметныя творчай культурай, імкненнем да жыццёвай праўды, прастаты, дакладнасцю ўнутр. і знешняга малюнка. Сярод лепшых роляў: Ганна Ліхта («Змова асуджаных» М.Вірты), Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Каліберава («Выбачайце, каліласка!» А.Макаёнка) у Брэсцкім драм. т-ры; Матрона («Улада цемры» Л.Талстога), Антонаўна («Дзеці сонца» М.Горкага) у Дзярж.рус. т-ры і інш.