АЛЬШЭ́ЎСКІ (Анатоль Адамавіч) (парт.псеўд.Юрка Пружанскі; 4.7.1904, г. Бяроза — 1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1920 вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (Масква). З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. На III канфер. (1926) і I з’ездзе (1928) КПЗБ выбраны чл.ЦК. Рэдактар друк. органаў ЦККПЗБ«Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены, з 1928 у СССР. З 1932 у рэдакцыі Прадстаўніцтва ЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску, на прафс. рабоце. У публіцыст. артыкулах, апублікаваных пад псеўданімамі і ананімна ў падп. выданнях, выкрываў палітыку ўрада Польшчы. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зна́чымасць, ‑і, ж.
1. Наяўнасць значэння, сэнсу. Значымасць слова.
2. Важнасць, значнасць (у 2 знач.). Рэвалюцыя — школа нацыянальнага характару, яна ўздымае да агульнанароднай значымасці лепшыя маральныя рысы гарадской і вясковай беднаты.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упамі́н, ‑у, м.
Разм. Тое, што і упамінанне. Асобныя фрагменты з «Нарачы» ўпершыню былі надрукаваны ў зборніку «На этапах» (1936 г.) як лірычныя вершы, без упаміну, што яны ўваходзяць у паэму.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эксперымента́тарства, ‑а, н.
Правядзенне эксперыментаў; схільнасць да эксперыментавання. Эксперыментатарства мастака ў галіне тэхнікі выканання. □ Тут [у апавяданнях Я. Брыля] многае дазволена, тут няма яшчэ больш абсалютнай строгасці, тут эксперыментатарства, тут і зухаўство, тут і забаўка.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрыпі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Прыпісаць усіх, многіх або ўсё, многае. Папрыпісваць прозвішчы ў спісы. Папрыпісваць дапрызыўнікаў да прызыўных участкаў. □ Цар папрыпісваў іх [людзей] вёскамі да рудных промыслаў, прымушаючы адбываць прыгон.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перавы́хаваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.
Выхаванном прывіць каму‑н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад. Перавыхаваць недысцыплінаванага вучня. □ Сапраўды цудадзейнаю сілай валодае рэвалюцыя, калі яна здольна перавыхаваць людзей ва ўзросце Сымона.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перало́мны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з пераломам, крутым паваротам у развіцці чаго‑н. Пераломны ўзрост. □ 1935 год мае права называцца пераломным у творчай біяграфіі Максіма Танка: ён завяршае вучнёўскі перыяд і адкрывае этап сталасці.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДУДЗЮ́К (Зінаіда Іосіфаўна) (н. 29.3.1950, в. Слабодка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэтэса і драматург. Скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы ін-т (1977). Працавала на будоўлі, тэхнікам, інжынерам. Друкуецца з 1967. У зб-ках вершаў «Праводзіны птушак» (1983), «Абрысы лета» (1988) роздум над праблемамі маралі, сучаснага духоўнага жыцця. Піша вершы і казкі для дзяцей. Аўтар п’есы для лялечнага тэатра «Канёк-Гарбунок» (1985, паводле казкі П.Яршова), аднаактоўкі «У абдымку вятроў» (1985), радыёп’есы «Дудка-самагудка» (паст. 1989), дзіцячай п’есы «Сінязорка» (1995), драмы «Заложнікі шчасця» (1997). На бел. мову пераклала п’есу Т.Амосавай і І.Пятровай «Славутае качаня Цім» (паст. 1990).
Тв.:
Так і не: Вершы. Мн., 1993;
Палоннікі жыцця: Аповесці, апавяданні. Мн., 1997.
Літ.:
Калеснік У. Зінаіда Дудзюк // Беларусь. 1985. № 7.