задурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.

Разм. Пачаць дурэць. // Зрабіць дурасць (у 2 знач.). — Калі ж чаго не зразумее, Або не ў часе задурэе, Ці так падыме часам спрэчку, — Стаў на калені і на грэчку! Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́рты, ‑аў; адз. нарта, ‑ы, ДМ ‑рце, ж.

Доўгія, вузкія сані ў народаў Поўначы для язды на сабаках або аленях. Алені прыпыніліся, чалавек на партах стаў на калені і глядзеў у мой бок. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Knie n -s, -í¦e

1) кале́на;

in die ~ sínken* апусці́цца на кале́ні;

auf den ~n líegen* [stéhen*] стая́ць на кале́нях;

j-n in die ~ zwíngen* паста́віць каго́-н. на кале́ні;

ihm wúrden die ~ weich у яго́ кале́ні падкасі́ліся (ад страху і т.п.)

2) вы́гін, згін; кале́на (у трубе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лапто́п, лепто́п

(англ. laptop, ад lap = калені + top = верх)

партатыўны персанальны камп’ютэр з плоскім дысплеем на вадкіх крышталях і параўнальна невялікім аб’ёмам памяці; змяшчаецца на каленях карыстальніка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

узлакаці́цца, ‑качуся, ‑коцішся, ‑коціцца; зак.

Разм. Абаперціся локцем на што‑н. Адсунуў [Сцяпан] фіранку, узлакаціўся па падаконнік і пачаў глядзець на вуліцу. Скрыган. Сяргей сеў на пень, абняўшы калматую галаву рукамі, узлакаціўся на калені, глыбока задумаўся. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да уесці (у 3 знач.).

2. Абл. Сварыцца. Жанчына не пераставала ўядаць. То сілком саджала малога на калені, то станавіла яго на ногі і бязлітасна выцірала яму носік, прыгаворваючы. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

knee

[ni:]

1.

n.

кале́на n.; кале́нка, кале́нца n., dim.

to bring to one’s knees — паста́віць на кале́ні (прыму́сіць падда́цца)

2.

v.t.

уда́рыць або́ дакрану́цца кале́нам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

іржаві́нне і ржаві́нне, ‑я, н.

Абл. Балота з іржавай вадой. У ржавінні па калені Стаялі, моклі лазнякі. Танк. — А там, дзе ёсць жалезная руда і вада афарбавана ў іржавы колер, то такое балота па-нашаму — іржавінне. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыдаро́жны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца паабапал, каля дарогі. Маўкліва стаялі старыя прыдарожныя бярозы, раняючы долу першае пажоўклае лісце. Хадкевіч. Прайшоўшы якую сотню крокаў, [Самцэвіч] садзіўся на прыдарожны камень ці на купіну, клаў блакнот на калені і рабіў замалёўкі. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ugiąć

зак.

1. сагнуць, прыгнуць, нагнуць;

ugiąć kolana — схіліць калені, укленчыць, стаць на калені;

ugiąć karku перан. схіліць галаву (перад кім);

2. прыпадняць; падагнуць;

ugiąć sukni — падагнуць (прыпадняць) сукенку

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)