цыбу́ля, -і, ж.

1. Агароднінная расліна сямейства лілейных з цыбулінай у падземнай частцы і трубчастымі лістамі зверху.

Пасадзіць цыбулю.

2. зб. Ядомыя трубчастыя лісты або падземныя галоўкі гэтай расліны.

Зялёная ц.

Рэпчатая ц.

3. Назва некаторых травяністых цыбульных раслін сямейства лілейных.

Ц. мядзведжая.

|| памянш.-ласк. цыбу́лька, -і, ДМ -льцы, ж.

|| прым. цыбу́льны, -ая, -ае.

Сямейства цыбульных (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разве́сісты, ‑ая, ‑ае.

Які мае шырока раскінутыя і навіслыя галіны (пра дрэва, куст). Вочы мне заступіла бяроза, развесістая, зялёная, жывая. Пташнікаў. Мікіта Мінавіч ляжаў пад развесістым кустом. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗЯЛЁНЫ ДЗЯ́ЦЕЛ (Picus viridis),

птушка сям. дзятлавых атр. дзятлападобных. Пашыраны ў Еўропе і Зах. Азіі. Жыве ў лісцевых і мяшаных лясах. На Беларусі нешматлікі від, трапляецца пераважна на Палессі; занесены ў Чырв. кнігу. Нар. назвы зялёная жаўна, жаўна.

Даўж. да 37 см, маса да 250 г. Афарбоўка жаўтавата-зеленаватая. спіна ярка-зялёная, надхвосце бліскуча-жоўтае. Ад дзюбы па баках галавы і шыі ідуць чорныя «вусы», у самцоў яны з чырвонымі стракацінамі. Брушка бледна-зеленаватае, зрэдку з цёмнымі стракацінамі. У маладых птушак стракаціны шматлікія, цёмныя. Гнёзды ў дуплах дрэў. Нясе 5—9 яец. Корміцца мурашкамі, жукамі-вусачамі, златкамі, дрэвагрызамі, караедамі і інш.

Зялёны дзяцел.

т. 7, с. 126

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́НАЧКІ (Phylloscopus),

род птушак сям. валасянкавых атр. вераб’інападобных. 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, 1 від пранікае на Аляску. Жывуць у лясах, гаях, лесапарках, садах. Гняздуюцца на зямлі, часам на кустах. На Беларусі 4 пералётныя віды: П.-вяснічка (Ph. trochilus, нар. назва будаўнічок), П.-жаўтаброўка, або П.-трашчотка (Ph. sibilatrix), П. зялёная (Ph. trochiloides) і П.-цянькоўка (Ph. collybitus).

Даўж. да 14,5 см, маса да 12,5 r. Апярэнне пераважна няяркае, бураватае або зеленаватае, ніз цела жаўтаваты; у некат. над вокам светлая палоска. Кормяцца насякомымі, павукамі, часам ягадамі. Нясуць да 8 яец.

Э.​Р.​Самусенка.

Пеначкі: 1 — цянькоўка; 2 — вяснічка; 3 — жаўтаброўка; 4 — зялёная.

т. 12, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІСТАВЁРТКІ (Tortricidae),

сямейства насякомых атр. матылёў. Больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды, найб. у трапічных і шыракалістых лясах Азіі. На Беларусі 240 відаў, найб. трапляюцца Л. дубовая зялёная (Tortrix viridana), пладажэрка яблыневая (гл. Пладажэркі), парасткаўюны і інш. Многія віды — шкоднікі лесу, саду, с.-г. культур.

Размах крылаў 8—40 мм (звычайна 10—25 мм), пярэднія крылы рознай афарбоўкі, заднія шэрыя або бурыя. Лічынкі (вусені) даўж. да 20 мм, зеленаватыя, карычневыя або жаўтаватыя, жывуць у скручаных лісцях (адсюль назва), праточваюць хады ў каранях, пад карой, у парастках, пладах, суквеццях, шышках, дзе і акукліваюцца.

А.​М.​Літвінава.

Ліставёрткі: 1 — дубовая зялёная; 2 — парасткаўюн зімуючы (а — самка матыля; б — вусень; в — пашкоджанае лісце, парастак).

т. 9, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

невыка́зны, ‑ая, ‑ае.

Такі, што цяжка або немагчыма выказаць, перадаць словамі. Усюды зялёная, сонечная вясна, усюды — хараство, прыгажосць невыказная. Сачанка. Другі раз у гэтым верасні я адчуў невыказную радасць. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бутэ́лечна-зялё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. бутэ́лечна-зялё́ны бутэ́лечна-зялё́ная бутэ́лечна-зялё́нае бутэ́лечна-зялё́ныя
Р. бутэ́лечна-зялё́нага бутэ́лечна-зялё́най
бутэ́лечна-зялё́нае
бутэ́лечна-зялё́нага бутэ́лечна-зялё́ных
Д. бутэ́лечна-зялё́наму бутэ́лечна-зялё́най бутэ́лечна-зялё́наму бутэ́лечна-зялё́ным
В. бутэ́лечна-зялё́ны
бутэ́лечна-зялё́нага
бутэ́лечна-зялё́ную бутэ́лечна-зялё́нае бутэ́лечна-зялё́ныя
бутэ́лечна-зялё́ных
Т. бутэ́лечна-зялё́ным бутэ́лечна-зялё́най
бутэ́лечна-зялё́наю
бутэ́лечна-зялё́ным бутэ́лечна-зялё́нымі
М. бутэ́лечна-зялё́ным бутэ́лечна-зялё́най бутэ́лечна-зялё́ным бутэ́лечна-зялё́ных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ізумру́дна-зялё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ізумру́дна-зялё́ны ізумру́дна-зялё́ная ізумру́дна-зялё́нае ізумру́дна-зялё́ныя
Р. ізумру́дна-зялё́нага ізумру́дна-зялё́най
ізумру́дна-зялё́нае
ізумру́дна-зялё́нага ізумру́дна-зялё́ных
Д. ізумру́дна-зялё́наму ізумру́дна-зялё́най ізумру́дна-зялё́наму ізумру́дна-зялё́ным
В. ізумру́дна-зялё́ны
ізумру́дна-зялё́нага
ізумру́дна-зялё́ную ізумру́дна-зялё́нае ізумру́дна-зялё́ныя
ізумру́дна-зялё́ных
Т. ізумру́дна-зялё́ным ізумру́дна-зялё́най
ізумру́дна-зялё́наю
ізумру́дна-зялё́ным ізумру́дна-зялё́нымі
М. ізумру́дна-зялё́ным ізумру́дна-зялё́най ізумру́дна-зялё́ным ізумру́дна-зялё́ных

Крыніцы: krapivabr2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

пля́міста-зялё́ны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. пля́міста-зялё́ны пля́міста-зялё́ная пля́міста-зялё́нае пля́міста-зялё́ныя
Р. пля́міста-зялё́нага пля́міста-зялё́най
пля́міста-зялё́нае
пля́міста-зялё́нага пля́міста-зялё́ных
Д. пля́міста-зялё́наму пля́міста-зялё́най пля́міста-зялё́наму пля́міста-зялё́ным
В. пля́міста-зялё́ны
пля́міста-зялё́нага
пля́міста-зялё́ную пля́міста-зялё́нае пля́міста-зялё́ныя
пля́міста-зялё́ных
Т. пля́міста-зялё́ным пля́міста-зялё́най
пля́міста-зялё́наю
пля́міста-зялё́ным пля́міста-зялё́нымі
М. пля́міста-зялё́ным пля́міста-зялё́най пля́міста-зялё́ным пля́міста-зялё́ных

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мурава́, ‑ы, ж.

Густая зялёная маладая трава. Зямля, дзе толькі яе не ўтапталі, не ўтрамбавалі нагамі, выгнала зялёную мураву. Сабаленка. Дол у завулку зарос падарожнікам, муравой — тут амаль не ездзяць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)