Палітыка поўнага эканамічнага, палітычнага і духоўнага заняволення імперыялістычнымі дзяржавамі эканамічна слабаразвітых краін і ператварэння іх у калоніі. Барацьба з каланіялізмам. Змагацца за поўнае знішчэнне каланіялізму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАНДАЛІ́ЗМ,
бяздумнае знішчэнне культурных і матэрыяльных каштоўнасцей. Слова пайшло ад назвы стараж.-герм. плямён вандалаў, якія ў 455 разрабавалі Рым і знішчылі шматлікія помнікі ант. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
unicestwienie
н.кніжн.знішчэнне; вынішчэнне; разбурэнне
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
самазнішчэ́нне, ‑я, н.
Знішчэнне самога сябе або адзін аднаго. //перан.Разм. Злоўжыванне чым‑н. на шкоду свайму здароўю. — Вы тут займаецеся самазнішчэннем [куры́це], а я падамся на свежае паветра.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зруйнава́ннен. Zerstörung f -, Zerstören n -s; Verníchtung f -, Verníchten n -s (знішчэнне)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
стэрыліза́цыя, ‑і, ж.
1.Знішчэнне мікраарганізмаў шляхам кіпячэння, фільтрацыі або ўздзеяннем хімічных рэчываў і пад. Стэрылізацыя малака. Стэрылізацыя хірургічных інструментаў.
2.Спец. Пазбаўленне чалавека або жывёліны здольнасці даваць патомства; штучнае абясплоджванне.
[Ад лац. sterilis — бясплодны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗЛАЧЫ́НСТВЫ СУ́ПРАЦЬ УЛА́СНАСЦІ,
злачынствы, накіраваныя супраць уласнасці ўсіх форм; выяўляюцца ў пасяганні на маёмасць уласніка. Паводле КК Рэспублікі Беларусь да З.с.у. адносяцца: раскраданне маёмасці шляхам крадзяжу, рабавання, разбою, махлярства, прысвойвання і растраты, завалодання маёмасцю шляхам злоўжывання службовым становішчам; прычыненне маёмаснай шкоды шляхам падману ці злоўжывання даверам, парушэнне правіл карыстання энергіяй або газам у быце, вымаганне маёмасці, прысваенне знойдзенай маёмасці; наўмыснае або неасцярожнае знішчэнне ці пашкоджанне маёмасці (у т. л. падпал, вынікам якога сталі чалавечыя ахвяры, вял. страты, знішчэнне або значнае пашкоджанне лясных масіваў); нядобрасумленныя адносіны да аховы маёмасці, вынікам чаго з’явіліся яе раскраданне, пашкоджанне або знішчэнне ў буйных памерах. Пакаранне за такія злачынствы залежыць ад памераў матэрыяльнай шкоды, прычыненай уласніку, і шэрагу інш. акалічнасцей, якія адносяцца да асобы злачынцы (паўторнасць учыненага злачынства, папярэдняя змова групы асоб, насілле над пацярпелым, ранейшыя судзімасці за падобныя злачынствы і да т.п.). Напр., выкраданне маёмасці ў асабліва буйных памерах цягне за сабой пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў; доўгатэрміновае пазбаўленне волі прадугледжана заканадаўствам пры наяўнасці вышэйадзначаных акалічнасцей; дробнае выкраданне маёмасці прадпрыемства, установы, арг-цыі, учыненае ўпершыню, падлягае адм. адказнасці.