скланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. што. Змяняць іменныя часціны мовы па іх граматычных формах.

С. назоўнікі.

2. перан., каго-што. Часта ўпамінаць, многа гаварыць пра каго-, што-н. (звычайна непрыхільна; разм.).

|| зак. праскланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. склане́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

transfigure [trænsˈfɪgə] v. lit. ператвара́ць, змяня́ць;

Her face was transfigured by happiness. Ад шчасця яе твар змяніўся.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

цяжкаду́м, ‑а, м.

Тое, што і тугадум. [Ганна Сымонаўна:] — Апрача таго,.. [Лазук] цяжкадум. У ягоным розуме няма гнуткасці, няма здольнасці «на хаду», у залежнасць ад новых сітуацый, змяняць кірунак сваіх думак. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрпалі́раваць, інтэрпалява́ць

(лац. interpolare = паднаўляць, змяняць)

рабіць інтэрпаляцыю.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інверта́за

(ад лац. invertere = змяняць)

тое, што і цукраза.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Вар’я́т (Шат., Касп., Сцяшк. МГ, БРС). Укр. дыял. (зах.) варія́т ’тс’. Запазычанне з польск. warjat ’тс’ (а гэта польскае семантычнае новаўтварэнне да лац. variareзмяняць’, variatio ’разнавіднасць’, varius ’розны’; гл. Брукнер, 602). Параўн. вар’ява́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гаршчо́к, ‑шка, м.

Круглая выпуклая гліняная пасудзіна са звужаным дном для гатавання стравы. Маці пачала вымаць з печы гаршкі з ядою. Дамашэвіч. Пільнуйся гаспадаркі, будуць у гаршку скваркі. Прыказка. // Прадаўгаватая гліняная пасудзіна ў выглядзе ўсечанага конуса для хатніх раслін. // Пасудзіна для мачы і спаражненняў. Начны гаршчок.

•••

Ад гаршка паўвяршка — пра недарослага, нясталага чалавека.

Заглядаць у чужы гаршчок гл. заглядаць.

Змяняць гаршкі на гліну гл. змяняць.

Не святыя гаршкі лепяць гл. святы.

Як у гаршку кіпець гл. кіпець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

mordnen vt пераразмярко́ўваць, змяня́ць пара́дак (чаго-н.); перастаўля́ць (што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

я́стреб я́страб, -ба м.;

меня́ть куку́шку на я́стреба погов. змяня́ць (мяня́ць) бы́ка на інды́ка; мяня́ць галу́бку на саву́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вар’ява́ць, варʼява́цца. Укр. дыял. варіюва́ти ’тс’. Запазычанне з польск. warjować ’тс’, а гэта паходзіць ад лац. variareзмяняць’; гл. Брукнер, 602. Не пераконвае Рудніцкі (1, 316), які ўкр. варіюва́ти лічыць вытворным ад варія́т (< польск. warjat). Параўн. вар’я́т.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)