gloomy [ˈglu:mi] adj.

1. змро́чны; пахму́рны;

Our future seems gloomy. Наша будучае выглядае змрочным.

2. су́мны, пану́ры, марко́тны, тужлі́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Lenten, lenten

[ˈlentən]

adj.

1) велікапо́сны

2) по́сны; змро́чны, несьвято́чны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

somber

[ˈsɑ:mbər]

adj.

1) цёмны, змро́чны, пану́ры

2) су́мны, марко́тны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

няўту́льны, ‑ая, ‑ае.

Пазбаўлены ўтульнасці. Пакойчык быў запушчаны, даўно нябелены, змрочны і няўтульны. Колас. Настаўнікі ніколі не заглядалі на станцыю, механікі прыходзілі хіба толькі па кінакарціну ў няўтульны і халодны клуб. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панадво́рак, ‑рка, м.

Разм. Двор каля жылога або адміністрацыйнага будынка. Стася ўбачыла бацьку. Змрочны, як ноч, ён адчыніў акно і выглянуў на панадворак. Бажко. Праз момант старшыня з Адамам ішлі па калгасным панадворку. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

dreary

[ˈdrɪri]

adj.

1) змро́чны, марко́тны, бязра́дасны, гнятлі́вы

2) неціка́вы, ну́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

І́СРАЭЛС (Israëls),

нідэрландскія жывапісцы, бацька і сын. Іосеф (27.1.1824, г. Гронінген, Нідэрланды — 12.8.1911). Вучыўся ў АМ у Амстэрдаме і Парыжы (1845) у А.​Вернэ і П.Дэлароша. Зазнаў уплыў барбізонскай школы і Ж.Ф.Міле. З 1871 жыў у г. Гаага; кіраўнік рэаліст. гаагскай школы. Драматычныя паводле вобразнага ладу яго карціны прысвечаны пераважна жыццю рыбакоў і сялян («Адна ў свеце», 1876). Змрочны танальны каларыт і святлоценявыя кантрасты ў творах 1890—1900-х г. саступілі месца больш светлай і яркай гаме («Самотныя думкі», 1896; «Едакі бульбы», 1903, і інш.). Ісак (3.2.1865, Амстэрдам — 7.10.1934), сын Іосефа І. Зазнаў уплыў франц. імпрэсіянізму. Аўтар лёгкіх і дынамічных па манеры пісьма партрэтаў, сцэн. гар. жыцця.

т. 7, с. 347

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пахму́рна,

1. Прысл. да пахмурны (у 2 знач.).

2. безас. у знач. вык. Пра пахмурнае надвор’е. Было пахмурна і золка. Грахоўскі.

3. перан.; безас. у знач. вык. Пра змрочны, невясёлы настрой. На душы было пахмурна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схмурне́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Хмурны, пануры. Заселі ўпяцёх. — Сам папросішся ў нас ты... Ды Фенька сеў воддаль, схмурнелы, віхрасты. Арочка.

2. Пахмурны; змрочны (пра неба, надвор’е і пад.). Мільгнула — і няма — Схмурнелых хмар чародка. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пахму́рны, пахму́ры разм.

1. (непагодлівы) trübe, rgnerisch, trüb und kalt;

2. перан. (змрочны, невясёлы) fnster, mürrisch, trübselig, trübsinnig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)