Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПРА́НА (санскр. дыханне),
у індыйскай метафізіцы і ідэалістычных сістэмах абазначае тонкую энергію Сусвету, крыніцу ўсіх сіл, руху і нават мыслення. У шэрагу выпадкаў атаясамліваецца з паняццямі «пракрыці» (пачатковая сіла) і «атман» — (душа). Адначасова П. мае і касм. значэнне, блізкае да паняцця «сусветная душа», злучыцца з якой імкнецца П. індывіда. На практыцы П. звычайна абазначае энергію дыхання. Ёгі сцвярджаюць, што акрамя П. дыхання ў чалавечым арганізме (і ў Сусвеце) існуюць яшчэ 4 тонкія энергіі: апана — токі, якія вядуць уніз, да выхаду з кішэчніка; в’яна — токі, што размеркаваліся па целе паміж пранай і апанай, удана — токі, накіраваныя ўверх, канцэнтруюцца ў горле, самана — токі, што збіраюцца каля пупка і садзейнічаюць страваванню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прылучы́цца, -учу́ся, -у́чышся, -у́чыцца; зак.
1.да каго-чаго. Злучыцца з кім-н.; згадзіцца з чым-н.
П. да прапановы.
2.да чаго. Уключыцца ў якую-н. дзейнасць, стаць удзельнікам чаго-н.
П. да навукі.
|| незак.прылуча́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
|| наз.прылучэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
счапі́цца, счаплю́ся, счэ́пішся, счэ́піцца; зак.
1.чым і без дап. Змацавацца, злучыцца пры зачэпліванні, прычэпліванні. Шасцярні счапіліся.// Выпадкова зачапіцца адзін за аднаго. Лапы елак счапіліся адна з адною.//Разм.Злучыцца, сплёўшыся (пра рукі, пальцы). Пальцы счапіліся — не разнімеш.
2.перан.Злучыцца ў адно цэлае, увайсці ва ўзаемасувязь.
3.Разм. Схапіцца ў бойцы. [Андрэй] счапіўся з .. [наглядчыкамі] і біў іх рукамі і нагамі, раскідваў, як мядзведзь.Машара.// Пачаць сварыцца, лаяцца з кім‑н. [Картыжова] тут усе любяць. І таварыскі, і харошы. І робіць добра, і настырны, не пабаіцца нават з начальствам счапіцца.Чыгрынаў.Аўтобус яшчэ стаяў ля ганка, і з яго даляталі два моцныя галасы: шафёр і кантралёр счапіліся ў сварцы...Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сучле́ніцца, ‑ніцца; зак.
1.Кніжн.Злучыцца, аб’яднацца (пра часткі чаго‑н.).