zwichnąć

зак.

1. вывіхнуць; звіхнуць;

zwichnąć nogę — вывіхнуць нагу;

2. перан. разм. зламаць, сапсаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

искове́ркать сов.

1. (испортить, изуродовать) папсава́ць, сапсава́ць; злама́ць; (причинить увечье) зняве́чыць, пакале́чыць, скале́чыць;

2. перен. (изуродовать нравственно) сапсава́ць, скале́чыць, зняве́чыць;

3. перен. (извратить, исказить) перакруці́ць; сказі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабро́, -а́, мн. рэ́бры і (з ліч. 2, 3, 4) рабры́, рэ́браў н.

1. Дугападобная вузкая косць, якая ідзе ад хрыбетніка да грудной косці.

Зламаць р.

2. Звычайна выгнутая частка каркаса якога-н. збудавання, прадмета і пад. (разм.).

Валяюцца рэбры старой лодкі.

3. Адрэзак прамой, які ляжыць на перасячэнні дзвюх граней геаметрычнага цела.

Р. куба.

4. Вузкі край ці бок прадмета (па яго даўжыні), кант¹ (у 1 знач.).

Р. цагліны.

Р. далоні.

◊

Адны рэбры — хто-н. надта худы, благі.

Палічыць рэбры каму — пабіць, збіць каго-н.

|| прым. рэ́берны, -ая, -ае (да 1 знач.)

Рэберныя мышцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

излома́ть сов.

1. злама́ць, палама́ць;

2. перен., разг. (испортить) сапсава́ць; (искалечить) скале́чыць; (изуродовать) зняве́чыць;

3. (изнурить, измучить — о болезни, тяжёлой дороге и т. п.) разг. заму́чыць, зму́чыць, знясі́ліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zepsuć

зак.

1. сапсаваць;

zepsuć zabawkę — сапсаваць (зламаць) цацку;

2. сапсаваць; разбэсціць;

zepsuć dziecko — сапсаваць (разбэсціць) дзіця

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

béugen

1. vt

1) згіна́ць, нахіля́ць;

die Knie ~ схіля́ць кале́ні, станаві́цца на кале́ні

2) грам. скланя́ць

3) прыгнята́ць; паруша́ць; злама́ць;

j-s Stolz ~ злама́ць чый-н. го́нар

2. ~, sich

1) гну́цца

2) (vor D) схіля́цца (перад кім-н.)

3) (unter A) падпарадко́ўвацца (каму-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СЕВАСТО́ПАЛЬСКАЯ АБАРО́НА 1854—55,

349-дзённая (25.9.1854—8.9.1855) абарона Севастопаля рас. войскамі ад узбр. сіл саюзных дзяржаў (Францыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Сардзінскае каралеўства) у Крымскую вайну 1853—56. Пасля паражэння рас. войск на р. Альма саюзныя войскі падышлі да Севастопаля. Абарону горада ўзначаліў нач. штаба Чарнаморскага флоту віцэ-адм. У.А.Карнілаў, яго памочнікі — віцэ-адм. П.С.Нахімаў і контр-адм. У.​І.​Істомін. Пад іх кіраўніцтвам Севастопаль быў абаронены з боку мора, паводле плана інж.-падпалк. Э.І.Татлебена на сушы пабудаваны ўмацаванні, якія прыкрывалі подступы да Малахава кургана. Каб праціўнік не прарваўся ў порт, каля ўвахода ў Паўн. бухту былі затоплены 7 старых караблёў, з якіх знялі частку гармат, а з экіпажаў (10 тыс. чал.) сфарміравалі 22 батальёны. Нягледзячы на колькасную перавагу ў войсках і тэхн. сродках, неаднаразовыя штурмы, армія саюзнікаў доўгі час не магла поўнасцю блакіраваць крэпасць і зламаць яе абаронцаў. Толькі накіраваўшы гал. сілы супраць ключавой пазіцыі абароны — Малахава кургана, праціўнік 8.9.1855 захапіў яго. Рас. войскі пакінулі Севастопаль; яны страцілі каля 102 тыс. чал., праціўнік — каля 71 тыс. чал. Гераічная С.а. паўплывала на вынік мірных перагавораў. У час С.а. вызначыліся 54-ы Мінскі, 27-ы Віцебскі, 28-ы Полацкі, 51-ы Літоўскі пях. палкі. Мужна змагаліся на абарончых пазіцыях ураджэнцы Мінскай губ. браты Ігнацій і Іосіф Ляскоўскія (выпускнікі Брэсцкага кадэцкага корпуса), ураджэнцы Гродзенскай губ. І.Сержпутоўскі і Р.Траўгут; загінулі выпускнікі Полацкага кадэцкага корпуса паручнікі А.​Пісарэўскі, В.​Маркевіч, А.​Бушкоўскі, капітан М.​Фядотаў і інш. Ў Севастопалі пастаўлены помнікі Карнілаву, Нахімаву, Татлебену, матросу П.​М.​Кошку, затопленым караблям Чарнаморскага флоту, створана панарама «Абарона Севастопаля» і інш.

Літ.:

Зайончковский А.М. Оборона Севастополя: Подвиги защитников. 2 изд. СПб., 1904;

Тарле Е.В. Героическая Севастопольская оборона 1854—1855. М., 1957;

гл. таксама пры арт. Крымская вайна 1853—56.

А.​М.​Лукашэвіч, В.​А.​Юшкевіч.

Да арт. Севастопальская абарона 1854—55. Фрагмент панарамы «Абарона Севастопаля». Мастак Ф.​Рубо. 1902—04.

т. 14, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Stolz m -es го́рдасць; го́днасць; ганарлі́васць;

j-s ~ béugen злама́ць чыю́-н. ганарлі́васць;

er sétzte séinen höchsten ~ daréin… ён асаблі́ва ганарыўся тым, што…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

супраці́ў м. Wíderstand m -(e)s;

аказа́ць супраці́ў Wíderstand léisten [entgégensetzen];

сустрэ́ць супраці́ў auf Wíderstand stóßen*;

злама́ць супраці́ў вайск. den Wíderstand bréchen*;

ісці́ па лі́ніі найме́ншага супраці́ву den Weg des geríngsten Wíderstandes géhen*; das Brett an der dünnsten Stélle bóhren (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

doznać

зак. czego зазнаць, перанесці; адчуць што;

doznać zawodu — перажыць расчараванне;

doznać złamania ręki — зламаць руку;

doznać uszkodzeń — атрымаць пашкоджанні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)