Луча́ць1 ’яднаць, злучаць, з’ядноўваць’, славін. łąčac ’тс’. У іншых слав. мовах толькі ў прэфіксальных варыянтах. Да прасл. lǫčati — ітэратыў да lǫčiti > лучы́ць1 (гл.).

Луча́ць2 ’трапляць у цэль, падладжвацца’ (Гарэц., ТСБМ, Янк. 2, Дразд., Нас. Сб., Юрч. Фраз. 3, Касп.; мсцісл., дзісн., КЭС), ’цэліцца, прыцэльвацца’ (ТС), ’намервацца’ (Сцяшк. Сл.), паст. ’штурхаць нагой’, лаг. ’улоўліваць’ (Сл. ПЗБ), луча́ці ’страляць з лука’ (Ян.), луча́цца ’трапляцца, здарацца, мець месца’ (Нас., Шат.; КЭС, лаг.), ’сватацца’ (віл., Сл. ПЗБ), лу́чна ’трапна, у цэль’, лу́чны ’трапны’, ’шчаслівы, удачлівы’ (Нас.). Да лу́чыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przypadać

незак.

1. прыпадаць;

2. адбывацца; здарацца; прыпадаць;

przypadać do gustu — прыходзіцца да густу;

przypadać w udziale — выпасці на долю

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

stawać się

stawa|ć się

незак.

1. станавіцца;

droga ~ła się coraz trudniejsza — дарога станавілася ўсё больш цяжкай;

2. адбывацца; здарацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

occur [əˈkɜ:] v.

1. fml здара́цца, адбыва́цца

2. сустрака́цца, трапля́цца; існава́ць;

This plant occurs throughout Europe. Гэтая расліна сустракаецца ўсюды ў Еўропе.

3. (to) прыхо́дзіць у галаву́;

It occurred to me that… Мне прыйшло ў галаву, што…;

It didn’t occur to him to ask for help. Ён не здагадаўся папрасіць дапамогі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

соверша́ться

1. (происходить) адбыва́цца; (случаться) здара́цца;

2. (делаться) рабі́цца; учыня́цца; (осуществляться) здзяйсня́цца, ажыццяўля́цца; (сбываться) збыва́цца;

3. страд. рабі́цца; чыні́цца, учыня́цца; твары́цца, вытвара́цца, право́дзіцца; здзяйсня́цца, ажыццяўля́цца; выко́нвацца; вяршы́цца; заключа́цца; афармля́цца; спраўля́цца; адпраўля́цца; см. соверша́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

occur

[əˈkɜ:r]

v.

1) быва́ць, здара́цца

2) сустрака́цца; налуча́цца; трапля́цца

3) прыхо́дзіць на ду́мку, паду́маць

Did it occur to you to close the window? — Ці ты паду́маў зачыні́ць акно́?

it occurred to me — мне паду́малася, мне прыйшло́ ў галаву́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Прыгадзі́ць, прыгодзі́ць ’даць, паспрыяць’ (ТС), прігадзі́цца ’спатрэбіцца; прыдацца’ (Бяльк.), прыгадзі́ць (безасаб. прыгадзі́ла) ’нечакана прыйсці’: коли цебе тут пригодзило? (Нас.). Працягвае ст.-бел. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца; адбыцца, здарыцца’ (Ст.-бел. лексікон), пригожатисяздарацца; трапляцца, прыходзіцца’ (Статут 1529), якое, у сваю чаргу, з прасл. *prigoditi () < *goditi () (Бабік, Зб. памяці Слаўскага, 65; ЭССЯ, 6, 188–190); параўн. ст.-рус. пригодити ’дапамагчы’, пригодитися ’спатрэбіцца, быць прыдатным; аказацца, быць; адбыцца, здарыцца’, серб.-харв. пригодити (се), пригађати (се) ’здагадвацца’, балг. дыял. прыга́дам ’дагаджаць, рабіць прыемнасць’, прига́ждам ’тс’, чэш. přihoditi ’дадаць, прыбавіць’, славац. prihodiť ’тс’, рус. дыял. пригоди́ть ’даць магчымасць зрабіць, садзейнічаць, спрыяць’, пск., смал. пригоди́ться, пригожа́ться ’спатрэбіцца’, ’удацца, выпасці; выдацца’, укр. пригоди́ти ’дагадзіць’, пригоди́тися ’здарыцца, адбыцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

быва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Прыходзіць да каго‑н., наведваць каго‑н., падтрымліваць сяброўскія адносіны з кім‑н. Любецкі кожны дзень бываў у генералавым доме. Карпюк. Праўда, у апошні час Пеця перастаў бываць у Валіка. Жычка. Міхалка і не стараўся дазнацца, дзе бывае яго гаспадар. Чорны.

2. Знаходзіцца, прысутнічаць дзе‑н. З самага вечара Несцяровіч мала калі бываў дома. Чорны. Пятру не раз даводзілася бываць у горадзе, і вуліцы ён ведаў, і раёны знаў. Пальчэўскі. На тайных сходах часта.. [Янка] бываў. Бядуля.

3. Здарацца, трапляцца. Стаяў той асабліва прыгожы дзень, якія бываюць звычайна ў канцы жніўня месяца. Лынькоў. Аднаго бацькі і адной маткі няроўныя бываюць дзіцяткі. Прыказка. // Мець месца, здарацца. На такіх аблавах [на ваўкоў] бывалі і чалавечыя ахвяры. Бядуля. Бывалі выпадкі, што прыходзілася падаваць гэтым самалётам адмоўныя сігналы, бо ніяк нельга было прыняць груз. Кулакоўскі. / у безас. ужыв. са злучн. «што» і без яго. Бывае так: і ў добрым севе Трапляе дзікая трава. Колас.

4. Звязка ў састаўным выказніку. Робячы нешта сур’ёзнае, падчас бывае прыемна і памарыць. Брыль. Дрэнна бывае матылю, калі трапляе ён на агонь. Лынькоў.

5. Форма развітання (звычайна ў 2 ас. адз. і мн. з азначальным словам і без яго). — Бывай жа, лецейка, бывай! Бывайце, родныя валокі! Колас.

•••

Бывай (бывайце) здаровы — тое, што і будзь здароў (гл. быць).

Бываць на людзях — быць сярод людзей, з людзьмі.

Не бываць таму — не адбыцца, не здарыцца, не быць чаму‑н.

Чаго не бывае — усё можа быць, рознае бывае.

Як ні ў чым не бывала — як быццам нічога яе здарылася, як ні ў чым не вінаваты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

geschhen

* vi (s) адбыва́цца, здара́цца

es ist um ihn ~ — ён прапа́ў [загі́нуў]

es ist ihm recht ~ — ён атрыма́ў па заслу́гах [сваё]

was soll damt ~? — што з гэ́тым рабі́ць?

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

выпада́ць

1. (вывальвацца) (her)usfallen* vi (s); herusgleiten* vi (s); entgliten* vi (s) (з чаго-н. D) (выслізнуць);

2. метэар. (пра ападкі) fllen* vi (s);

3. хім. usscheiden* vi (s);

4. (на долю) zfallen* vi (s); zutil wrden (пра шчасце, гонар);

5. (здарацца) sein* vi (s)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)