разбалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Пачаўшы баляваць, захапіцца баляваннем, гулянкамі. Жаніцца ён наогул не хацеў, і яшчэ больш не хацеў пасля смерці павялічваць багацце Загорскіх... Таму пан Канстанцін і разбаляваўся так. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расспява́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

1. Пачаўшы спяваць, захапіцца спевамі. Расспяваліся дзяўчаты. □ Вось і бусел паказаўся, Гусі дзікія гудуць, Шпак на дубе расспяваўся. Колас.

2. Праспяваўшы некаторы час, пачаць спяваць лёгка, свабодна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размалява́цца, ‑лююся, ‑люешся, ‑люецца; зак.

Разм.

1. Неадабр. Нафарбаваць сабе твар ярка і груба; нагрыміравацца. [Матруна:] — Калі так, дык чаго ж тады размалявалася? Хочаш яшчэ каму-небудзь спадабацца? Зуб.

2. Пачаць многа маляваць; захапіцца маляваннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

распе́цца, ‑пяюся, ‑пяешся, ‑пяецца; ‑пяёмся, ‑пеяцеся; зак.

1. Прапеўшы некаторы час, запець лёгка і свабодна.

2. Пачаўшы пець, захапіцца спевамі. [Дуня:] — Нешта мы с[ёння] распеліся!.. — Але ці будзем скакаць? — не пераставала дурэць Ганна Карнілава. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упадаба́ць

1. (захапіцца кім-н., чым-н.) schwärmen vi (für A);

2. (закахацца ў каго-н.) lieb gewnnen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

zaangażować się

зак.

1. паступіць на працу; наняцца;

2. w co, w czym уключыцца, умяшацца ў што, захапіцца чым; узяць удзел;

zaangażować się uczuciowo — захапіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

загле́дзецца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца і заглядзе́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

Пільна гледзячы на каго‑, што‑н., захапіцца, забыцца. Непрыкметна для сябе і Міця загледзеўся на гульню. Навуменка. Міша, які трапіў сюды ўпершыню, заглядзеўся на малады бор. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hnreißen* vt захапля́ць, палані́ць;

sich ~ lssen* захапі́цца, даць сябе́ захапі́ць чым-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

разбалбата́цца, ‑бачуся, ‑бочашся, ‑бочацца; зак.

Пачаўшы балбатаць, захапіцца балбатнёй. І пакуль яму цырульнік Шчочку выгладзіць пяшчотна, Разбалбочацца аб гульнях, Як закончан матч суботні... Лужанін. І вось дзесь блізка, перш нясмела Зайграў глушэц і абарваўся Ды зноў зачаў, разбалбатаўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захапля́цца несов.

1. (чым) увлека́ться, пристраща́ться (к чему);

2. (поддаваться очарованию кого-, чего-л.) увлека́ться, восхища́ться, пленя́ться, восторга́ться;

3. (влюбляться) увлека́ться;

1-3 см. захапі́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)