1. Злёгку падтрымліваючы, не даць рухацца, упасці і пад. Леанід прытрымаў хворую руку, узлез на сена і пачаў вобмацкам выбіраць, дзе зручней прымасціцца.Пташнікаў.— Прытрымай [бервяно], я змянюся, — сказаў Рыгор і выняў кол, каб залажыць яго трошкі вышэй за наступны кавалак.Крапіва.//Затрымаць, прыпыніць (рух каго‑, чаго‑н.). Марцін прытрымаў каня, пакуль Насця.. садзілася на сена.Мележ.Параўняўшыся з агароджай школы, .. [жанчына] прытрымала крок, пайшла павальней.Колас.//Затрымаць на некаторы час, патрымаць некаторы час дзе‑н., для якой‑н. мэты. Нейкі незнаёмы вахцёр прытрымаў мой пропуск.Савіцкі.Білі не дробязь — не сподачкі .., а возьме каторы вялізную вазу.., падыме над галавой, прытрымае, смакуючы небяспеку, і гвазне.Брыль.//Затрымаць наступленне, выкананне чаго‑н. Дажджы прытрымалі сяўбу.
2. Патрымаць да некаторага часу; прыберагчы. Прытрымаць сена к вясне. Прытрымаць тавар.
•••
Прытрымаць язык — не выказацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
останови́тьсов.
1.(прекратить движение) спыні́ць, затрыма́ць;
2.(сдержать, запретить что-л.) спыні́ць, не даць;
3.(сосредоточить на ком-, чём-л.) спыні́ць; звярну́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
choke
[tʃoʊk]1.
v.
1) душы́ць (-ца), задыха́цца
2) гасі́ць; глушы́ць, затры́мваць
to choke back the tears — затрыма́ць сьлёзы
to choke progress — затрыма́ць по́ступ
2.
n.
1) зады́шка f., ды́хавіца f.
2) затка́нае ме́сца; дро́сэль f.
•
- choke down
- choke up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зыбу́чы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і зыбкі; рухомы. Тут бусел, спрадвечны, Як белы свет, Балацявінку зыбучую месіць.Барадулін.Шафёр спыніў машыну, каб распазнаць мясцовасць, а галоўнае дарогу. Бо гадзіну таму назад нас хацелі затрымаць у лесе нанач зыбучыя пяскі.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́рышт (БРС), а́рэшт выгук — ’хопіць!’, арэ́шт ’затрыманне, забарона’ (Нас.). Арыштава́ць (БРС), арэштава́ць (Нас.), ст.-бел.арештовати (XVI ст. — Гіст. мовы, 1, 250). З польскай, дзе ў XVI ст. праз нямецкую ці чэшскую або непасрэдна з сярэдневяковай лацінскай arrestum (Брукнер, 6) ад arrestare ’затрымаць’ (Курс суч., 164). Пра няўстойлівасць форм з с/ш у арестъ, арештъ пісаў Булыка (Весці АН БССР, 1970, 6, 118). Пераход е > ы адбыўся ў складзе, не падмацаваным націскам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
pull in
а) затрыма́ць; праве́рыць
б) informal арыштава́ць
в) прыбы́ць
He pulled in this morning — Ён прыбы́ў сёньня зра́нку
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
запля́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Пачаць пляскаць. // Пляснуць некалькі разоў запар; прапляскаць. Нехта паспрабаваў запляскаць у далоні, нехта голасна засмяяўся.Пянкрат.Ліда запляскала ў далоні і кінулася ў двор, каб затрымаць садоўніка.Прокша.
запляска́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; зак., што.
Зрабіць пляскатым. Запляскаць цвік.// Прыпляскаць. Запляскаць лапатай зямлю на капцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бядро́, ‑а; мн. бёдры, ‑аў; н.
Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена.Мележ.// Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красан], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну?Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
засто́парыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.
1.што. Спыніць ход, дзейнасць (механізма, машыны і пад.). Застопарыць кола.//перан.Разм.Затрымаць ход, развіццё чаго‑н. У адной сям’і напярэдадні спраўлялі вяселле. Дык вось гэтыя маладажоны ўсю справу застопарылі. Апрача іх, не з’явіўся адзін чыгуначнік.Паслядовіч.
2.Разм. Тое, што і застопарыцца. Машына застопарыла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
затрыма́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.адзатрымаць.
2.узнач.наз.затрыма́ны, ‑ага, м.; затрыма́ная, ‑ай, ж. Той (тая), каго ўзялі пад варту або арыштавалі. — Ніхто не адмаўляе вашага права страляць у затрыманага, калі ён спрабуе ўцякаць.Лынькоў.Усе пешыя паліцыянты абкружылі кардонам затрыманых і павялі ў дырэкцыю.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)