Патрон1 ’апякун свабодных, бедных грамадзян’, ’абаронца горада, абшчыны’, ’адвакат-абаронца’, ’гаспадар фірмы, начальнік’, ’святы’, ’дзень анёла’ (ТСБМ, Нас.), ст.-бел. патронъзаступнік, абаронца’ (1556 г.). Запазычана са ст.-польск. patron, якое з лац. patrōnus ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 23).

Патрон2, ветк. патрона ’гільза з капсулем, зарадам і куляй або шротам’ (ТСБМ, Мат. Гом.). З польск. patron, patrona ’тс’. Не выключана магчымасць другаснага запазычання з рус. патрон ’тс’, якое праз ням. Patron прыйшло з франц. patron < с.-лац. patrōnus ’абалонка снарада’. Этымалагічна тоеснае з патрон1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ге́ній, ‑я. м.

1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію. «Беларусь».

2. Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.

3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.

•••

Добры геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.

Злы геній чый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.

[Лац. genius.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абаро́нца, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ы, Т ‑ай (‑аю), ж.

1. Той, хто каго‑, што‑н. абараняе, засцерагае ад нападу, непрыязных або варожых дзеянняў, шкоднага ўплыву; заступнік. Абаронцы міру. □ [Віця] ні на крок не адыходзіў ад дзеда, адчуваючы ў ім клапатлівага і надзейнага абаронцу. Шамякін. [Варожых аўтаматчыкаў] сустракалі абаронцы крэпасці ружэйным і кулямётным агнём. Гурскі.

2. Той, хто адстойвае на судзе інтарэсы абвінавачанага; адвакат. Пасля абвінаваўчае, прамовы выступіў абаронца. Чорны.

3. Ігрок групы абароны ў футбольнай, хакейнай і інш. камандах. Левы абаронца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

protector

[prəˈtektər]

n.

1) абаро́нца -ы m., ахо́ўнік -а m.; засту́пнікm., засту́пніца f.; апяку́н апекуна́ m., апяку́нка f.

2) ахо́ўная прыла́да

3) Hist. рэге́нт А́нгліі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

patron

[ˈpeɪtrən]

n.

1) ста́лы кліе́нт -а m. (у кра́ме); госьць, наве́днік (у рэстара́не, гатэ́лі)

2) патро́н, апяку́н апекуна́, шэф -а m.; мэцэна́т -а m.

3) сьвяты́ засту́пнік

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

абаро́нца м.

1. Vertidiger m -s, -; Verfchter m -s, - (прыхільнік); Beschützer m -s, -; Fürsprecher m -s, -, Befürworter m -s, - (заступнік);

2. юрыд. Vertidiger m -s, -, nwalt m -(e)s, -wälte;

3. спарт. Vertidiger m;

цэнтра́льны абаро́нца Stpper m -s, - (футбол)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

патро́н2

(лац. patronus = апякун)

1) багатая, уплывовая асоба ў Стараж. Рыме, якая брала пад сваю апеку бедных або непаўнапраўных грамадзян (кліентаў 1);

2) гаспадар фірмы, прадпрыемства, а таксама непасрэдны начальнік у адносінах да падначаленых у многіх краінах;

3) святы, які лічыцца заступнікам і апекуном таго, хто носіць яго імя (у католікаў);

4) перан. заступнік, начальнік, гаспадар.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

advocate

[ˈædvəkət]

1.

n.

1) адвака́т -а m.

2) засту́пнікm., засту́пніца f.

3) прыхі́льнік -а; абаро́нца -ы m., абаро́ньніца f.

an advocate of independence — абаро́нца незале́жнасьці

2. [ˈædvəkeɪt]

v.t.

1) абараня́ць, падтры́мваць, адсто́йваць

2) прапагандава́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

substitute

[ˈsʌbstɪtu:t]

1.

n.

1) заме́на, падме́на f.

2) наме́сьнік, засту́пнікm., засту́пніца f.

3) дублёр -а m. (пра акто́ра), падме́на f. (у спо́рце)

2.

v.t.

1) падмяня́ць

2) замяня́ць

3) заступа́ць, замяня́ць (на пра́цы)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

proxy

[ˈprɑ:ksi]

n.

1) засту́пнікm.; даве́раны, упаўнава́жаны -ага m., даве́раная, упаўнава́жаная f.

to be (stand) proxy for — быць чыі́м-н. засту́пнікам, упаўнава́жаным, прадстаўніко́м

2) пі́санае паўнамо́цтва n., упаўнава́жаньне; перада́ча го́ласу

to vote by proxy —

а) перада́ць свой го́лас

б) галасава́ць па ўпаўнава́жаньні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)