3.перан., каго-што. Паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым ёсць на самай справе; унесці ў выказванне што-н., што яго ўпрыгожвае.
П. чые-н.заслугі.
П. рэчаіснасць у апавяданні.
|| незак.падмалёўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.падмалёўванне, -я, н.іпадмалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГЭ́РЫЯТ ((Garriott) Оўэн) (н. 22.11.1930, г. Інід, ЗША),
касманаўт ЗША; вучоны ў галіне фізікі Сонца. Чл.Міжнар. акадэміі астранаўтыкі. Скончыў Аклахомскі (1953), Станфардскі (1957) ун-ты. Вёў даследаванні па фізіцы іанасферы. З 1965 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і Дж.Лусма здзейсніў палёт на арбітальнай станцыі «Скайлэб» (тройчы выходзіў у адкрыты космас; агульны час 13,7 гадз). 28.11—8.12.1983 з Дж.Янгам, Б.Шоу, Т.Паркерам, Б.Ліхтэнбергам, У.Мербальдам здзейсніў палёт на касм. караблі «Спэйс Шатл» («Калумбія»). Агульная працягласць палётаў 69,8 сут. Залаты медаль НАСА «За выдатныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРО́Й ПРА́ЦЫ,
ганаровае званне, якое прысвойвалася ў 1927—38 у СССР грамадзянам за асаблівыя заслугі ў вытв. сферы, навук. дзейнасці, дзярж. або грамадскай службе пры стажы работы ў якасці рабочага або служачага не менш за 35 гадоў. Устаноўлена ЦВК і СНКСССР 27.7.1927. Узнагароджаныя і члены іх сем’яў карысталіся льготамі ў галіне жыллёвых правоў, нар. адукацыі, пенсіённага забеспячэння і падаткаабкладання. На Беларусі званне Героя Працы прысвойваў Прэзідыум, пазней Сакратарыят ЦВКБССР па прадстаўленні Цэнтр. Саюза прафсаюзаў Беларусі (ЦСПСБ). З увядзеннем у 1938 звання Герой Сацыялістычнай Працы прысваенне звання Героя Працы спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРО́ДНЫ ПАЭ́Т БЕЛАРУ́СІ,
ганаровае званне. Устаноўлена Указам Прэзідыума Вярх. Савета БССР ад 27.3.1956. Я.Купалу і Я.Коласу ганаровае званне Н.п.Б. прысвоена паводле пастаноў СНКБССР. Прысвойваецца з 1994 Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь паэтам, якія стварылі выдатныя творы маст. л-ры і маюць асаблівыя заслугі ў развіцці л-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАЛО́Г (ад грэч. nekros мёртвы + logos слова),
артыкул або нататка з выпадку смерці каго-небудзь, спосаб ушанавання памяці нябожчыка. Змяшчае асн. факты біяграфіі, прац. здабыткаў, адзначае заслугі памерлага перад грамадствам. У розных Н. выступаюць на першы план розныя грані жыцця і дзейнасці, духоўнага аблічча нябожчыка. Да Н. паводле жанру прымыкаюць вершы, напісаныя з выпадку смерці блізкіх аўтару людзей: «Над магілай друга» Я.Коласа (на смерць Я.Купалы), «Памяці Б.В.Платонава» Г.Бураўкіна, «Смугою зажурыліся палі» С.Грахоўскага (на смерць І.Мележа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́РДЭНЫ І МЕДАЛІ́ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ,
ганаровыя дзярж. ўзнагароды за асаблівыя заслугі ў сац.-эканам., навук., маст., грамадскай, дыпламат., інш. сферах дзейнасці па ўмацаванні краіны, смелыя і вынаходлівыя дзеянні, здзейсненыя пры абароне рэспублікі, выратаванні людзей, ахове грамадскага парадку, у барацьбе са злачыннасцю, стыхійнымі бедствамі і пры інш. надзвычайных абставінах.
Уведзены Законам Рэспублікі Беларусь ад 13.4.1995 «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» з унясеннем змен і дапаўненняў законам ад 2.7.1997. Паводле гэтых законаў уведзены званне Герой Беларусі з уручэннем знака асобай адзнакі — медаля Героя Беларусі і наступныя ордэны: Айчыны (3 ступені), Воінскай Славы, «За службу Радзіме» (3 ступені), «За асабістую мужнасць», Кастуся Каліноўскага, Пашаны, Францыска Скарыны, Маці. Уведзены медалі: «За адвагу», «За адзнаку ў воінскай службе», «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку, «За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы», «За працоўныя заслугі», «За бездакорную службу» (3 ступені); да прыняцця закона аб дзярж. узнагародах існаваў і захаваўся медаль Францыска Скарыны (уведзены 20.4.1989). Зацверджаны Палажэнні аб гэтых дзярж. узнагародах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй дзярж. ўзнагародамі ўзнагароджвае Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, а медалём «За бездакорную службу» таксама ад яго імя міністры і кіраўнікі адпаведных ведамстваў — па хадайніцтве працоўных калектываў і ін-таў улады. Да дзярж. узнагароды выдаецца пасведчанне.
Першы беларускі ордэн — ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга БССР быў зацверджаны Прэзідыумам ЦВКБССР 25.7.1924. Ім да 1932 узнагароджваліся асобныя грамадзяне, прадпрыемствы, установы і арг-цыі і калектывы працоўных за асаблівыя заслугі ў справе сацыяліст. будаўніцтва і абароны краіны. Пасля скасавання ін-та рэсп. ордэнаў узнагароджанне агульнасаюзнымі ордэнамі і медалямі стала прэрагатывай Прэзідыума Вярх. Савета СССР і працягвалася да 1991. Выключэнні былі зроблены для спец. медалёў «За бездакорную службу», якімі ўзнагароджвалі ад імя Прэзідыума кіраўнікі адпаведных саюзных ведамстваў (Мін-ва абароны, КДБ, МУС).
Статус дзярж. узнагарод былога СССР, у т. л. ордэнаў і медалёў, у Рэспубліцы Беларусь захаваўся і пасля набыцця краінай незалежнасці і стварэння сваёй узнагароднай сістэмы. Звесткі пра ўзнагароды СССРгл. ў арт.Ордэн, Медаль.
Г.А.Маслыка.
Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь Ордэны: 1 — Айчыны 1-й ступені; 2 — Айчыны 2-й ступені; 3 — Айчыны 3-й ступені; 4 — Воінскай Славы; 5 — Францыска Скарыны; 6 — Маці.Ордэны і медалі Рэспублікі Беларусь: 1 — медаль Ф.Скарыны; 2 — медаль «За адвагу».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пе́нсія, ‑і, ж.
1. Перыядычнае, звычайна штомесячнае, грашовае забеспячэнне ў старасці, у выпадку страты працаздольнасці і пад. [Даніла Сцяпанавіч Карнееў] атрымліваў ад дзяржавы пенсію і карыстаўся агульнай павагай з боку аднавяскоўцаў.Залескі.
2.Уст. Заработная плата.
•••
Персанальная пенсія — пенсія асобным грамадзянам СССР за асаблівыя працоўныя і інш. заслугі, якая прадугледжвае пэўныя льготы.
Выйсці на пенсіюгл. выйсці.
[Ад лац. pensio — плацеж.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаўсведамле́нне, ‑я, н.
Усведамленне сябе, сваёй ролі ў чым‑н., свайго прызначэння для чаго‑н. У нямногіх словах заслугі Маркса і Энгельса перад рабочым класам можна выразіць так: яны навучылі рабочы клас самапазнанню і самаўсведамленню, і на месца мараў паставілі навуку.Ленін.[М. Багдановіч] ведаў, што такое мінуўшчына для народаў, якія выходзяць на шлях самаўсведамлення.Клышка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЫ́САМ ((Grissom) Вірджыл) (3.4.1926, г. Мітчэл, штат Індыяна, ЗША — 27.1.1967),
касманаўт ЗША. Скончыў ун-т у г. Лафеет (штат Індыяна, 1950), Тэхнал.ін-тВПС (1955), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1956). З 1959 у групе касманаўтаў НАСА. 21.7.1961 здзейсніў субарбітальны палёт на касм. караблі «Меркурый», 23.3.1965 з Дж.Янгам — палёт на касм. караблі «Джэміні-3» (як камандзір), у час якога ўпершыню касм. карабель пераведзены з адной арбіты на другую. Загінуў з Э.Уайтам і Р.Чафі пры наземных выпрабаваннях першага касм. карабля «Апалон». У космасе правёў 5,14 гадз. 2 залатыя медалі НАСА «За выдатныя заслугі». Імем Грысама названы кратэр на Месяцы.