Жмуро́ю ’разам, у сукупнасці’ (Віл., Сл. паўн.-зах.). Прыслоўе з тв. скл. паз *жмура. У прыкладах: пчолы (або мошкі) ляцяць жмурою. Магчыма суаднясенне з рознымі сэнсамі: жмура экспрэсіўны варыянт ад *хмура (гл. хмурынка, хмара); экспрэсіўнае ўтварэнне ад *чмура (параўн. чмурэць ’дурэць’); ад жмура (гл.) < жмурыць ’закрываць вочы’. Няясна. Гл. ашмурэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
То́га ’верхняе мужчынскае адзенне, доўгі плашч без рукавоў у суддзяў, старажытных рымлян і інш.’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Культурнае запазычанне праз рус.то́га, польск.toga з лац.toga ’тс’ < tego, tegere ’закрываць, прыкрываць’, роднаснага грэч.στέγω ’пакрываю, закрываю’, ст.-інд.sthágati, sthagayati ’захутвае; пакрывае’ (ЕСУМ, 5, 590; Голуб-Ліер, 484).
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл.ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу *наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
лы́паць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. То адкрываць, то закрываць вочы; маргаць. Генерал толькі што паабедаў, вочкі яго лыпалі сонна і сыта.Мележ.
•••
Лыпаць вачамі — а) бяссэнсава маргаць ад разгубленасць збянтэжанасці, здзіўлення, страху. Нейкі час .. [Ладуцька] разгублена лыпаў вачыма, а потым упарта закруціў галавой.Кулакоўскі; б) маўчаць, не ведаючы, што сказаць. [Алаіза:] — Часам звычайны рабочы што спытае, а ты стаіш і лыпаеш вачыма, не ведаеш, што адказаць. А спытае, здаецца, і вельмі простае.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Прыку́таць, прыку́таць ’закрыць, прыкрыць, прычыніць’ (Ян., Бяльк., Растарг.), таксама прыху́таць ’пахаваць’ (Жд.), з развіццём семантыкі прыку́таць ’прымусіць’ (Ян.); сюды ж аддзеяслоўнае прыку́тка ’прыкрыццё (напр., дзвярэй)’: нещитная прикутка дзверей (Нас.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад ку́таць ’закрываць’ < прасл.*kǫtati/*kutati. Параўн. рус.дыял.прику́тать ’захутаць, добра ўкрыць’, ’пакрыць (пра зямлю)’, ’закрыць, прыкрыць; зачыніць’, укр.прику́тати ’прыкрыць, захутаць зверху’.