кровапралі́цце, ‑і, н.

Забойства, масавая гібель людзей. Пальба звычайна заканчвалася мірам і асаблівых кровапраліццяў не здаралася. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прада́жніцкі, ‑ая, ‑ае.

1. Уласцівы прадажніку; здрадніцкі. Прадажніцкае забойства.

2. перан. Каварны, падманлівы; на якога нельга спадзявацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Mórdwaffe f -, -n прыла́да забо́йства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

usiłowanie

н. намаганне; спроба;

usiłowanie zabójstwa — спроба забойства; замах на забойства

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВІ́РА, вера,

у Стараж. Русі грашовы штраф, што спаганяўся са злачынца на карысць князя за забойства ці цяжкае калецтва вольнага чалавека. Калі злачынцу нельга было знайсці, віру плаціла сельская абшчына (верв), на тэрыторыі якой знойдзена цела (дзікая віра). Спагнанне віры замяніла кроўную помсту. Паводле «Рускай праўды» памер віры 40 грыўняў. За забойства дружынніка ці слугі князя віру плацілі ўдвая большую (80 грыўняў). За цяжкае калецтва (адсячэнне рукі, нагі) ці за забойства нявернай жонкі спаганялася палова віры.

т. 4, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

gruesome [ˈgru:səm] adj. жу́дасны, страшэ́нны;

a gruesome murder жу́даснае забо́йства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

РАДО́ВІЧЫ,

катэгорыя насельніцтва Стараж. Русі, якая знаходзілася ў залежнасці ад гаспадара ў адпаведнасці з «радам» (дамовай). Паводле свайго юрыд. становішча Р. блізкія да закупаў. «Руская праўда» прадугледжвала за забойства Р. такі ж штраф, як і за забойства халопа або смерда.

т. 13, с. 223

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вендэ́та, ‑ы, ДМ ‑дэце, ж.

Звычай крывавай (кроўнай) помсты за забойства сваяка (у карсіканцаў і жыхароў вострава Сардзінія).

[Іт. vendetta — помста.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

premeditated [ˌpri:ˈmedɪteɪtɪd] adj. абду́маны за́гадзя; наўмы́сны;

a premeditated murder наўмы́снае забо́йства

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

напа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Хуткае дзеянне, накіраванае на каго-, што-н. для захопу, грабяжу, забойства і пад.

Адбіць н. ворага.

2. Абвінавачанні, папрокі, з якімі выступаюць супраць каго-, чаго-н.

Яму давялося выслухаць напады крытыкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)