Напу́чываць ’павучаць’ (Юрч. СНС), напучаць ’навучаць, накіроўваць на правільны шлях’ (Ян.). Да пуць ’шлях, дарога’ ў выніку семантычнай кандэнсацыі вядомага царкоўнаславянскага выразу наставлять на путь истинный ’настаўляць на жыццёвы шлях, павучаць’, параўн. укр.напучити, напучувати ’паказваць шлях, навучаць’, рус.напутить ’паказаць шлях; навучыць’ і інш.⇉*
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́кіраваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., каго-што.
1. Надаць неабходны кірунак. Выкіраваць статак у бок лесу. Выкіраваць воз на дарогу. □ Няўдаліца Сцяпан і тут не выкіраваў як трэба — утулкаю кола зачапіў за .. шула.Мележ.
2.перан. Накіраваць на належны жыццёвы шлях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віталі́зм
(фр. vitalisme, ад лац. vitalis = жыццёвы)
плынь у біялогіі, якая дапускае наяўнасць у жывых арганізмах асобай нематэрыяльнай жыццёвай сілы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Адкрыты ў 1990 у Кушлянах (Смаргонскі р-н) на тэр.б. сядзібы, дзе з 1898 жыў Ф.Багушэвіч. Філіял Дзярж. музея гісторыі бел. л-ры. Плошча экспазіцыі 195 м², каля 300 экспанатаў (1995). Экспазіцыя складаецца з 2 частак: мемарыяльнай (мэбля, рэчы, якія належалі Ф.Багушэвічу, стужкі з пахавальных вянкоў і гэтак далей) і гісторыка-літаратурнай (матэрыялы пра жыццёвы і творчы шлях паэта). Сярод экспанатаў творы мастакоў і скульптараў, прысвечаныя Ф.Багушэвічу і паўстанню 1863—64.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ábgeschiedena
1) адасо́блены, адлу́чаны
2) высок. паме́рлы, які́ ско́нчыў жыццёвы шлях
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
надме́рны, ‑ая, ‑ае.
Які перавышае меру, вельмі вялікі па велічыні, памерах, сіле і пад. Надмерны цяжар. Надмерная праца. Надмернае захапленне. □ Гэтыя радкі не бяруць на сябе смеласць даць жыццёвы ці творчы партрэт пісьменніка. Гэта было б надмернай задачай для асобных занатовак.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́нус, ‑у, м.
1. Працяглае ўзбуджэнне нервовых цэнтраў і мышачных тканак, якое не суправаджаецца стомай і абумоўлівае пэўнае функцыяніраванне органаў. Мышачны тонус. Тонус нервовай сістэмы. Тонус клетак кары галаўнога мозга.
2.перан. Ступень жыццядзейнасці арганізма або асобных тканак. Павышаны тонус. Жыццёвы тонус.
[Лац. tonus — ад грэч. tonos — напружанне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цалі́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да цаліны. Цалінная зямля. Цалінны край. □ А на Алтай цалінныя пласты Уздымаць і засяваць паехала ўжо моладзь.Панчанка.
2.перан. Некрануты даследаваннем, нявывучаны. Цётка адкрывала новыя тэмы, асвойвала цалінны жыццёвы матэрыял, абжывала нязведаныя сферы эстэтычнага.Ярош.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
career1[kəˈrɪə]n.
1. заня́так; прафе́сія
2.жыццёвы шлях
3. кар’е́ра; по́спех
4. ху́ткі бег, кар’е́р;
in full career на ўсю́ моц, наўска́ч, на ўсю́ сі́лу, стрымгало́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
эліксі́р, ‑у, м.
1. Выцяжка з раслін ці моцны настой на спірце, у кіслаце і пад., які ўжываецца ў медыцыне, касметыцы. Зубны эліксір. Мятны эліксір.
2.Жарт. Незвычайны, цудадзейны напітак.
•••
Жыццёвы эліксір — чарадзейны напітак, які імкнуліся атрымаць алхімікі для таго, каб захаваць маладосць, прадоўжыць жыццё.
[Фр. élixir з араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)