венгерскі дырыжор. Вучань А.Тасканіні. З 1927 канцэртмайстар, у 1930—44 дырыжор, з 1952 гал.дырыжор і маст. кіраўнік Венгерскага опернага т-ра ў Будапешце. З 1945 гал.дырыжорсімф. аркестра Венгерскага радыё, з 1952 — Венгерскага дзярж.сімф. аркестра. У 1948 і 1950 дырыжыраваў спектаклямі ў Венскай дзярж. оперы. Як дырыжору ўласцівы тонкае пачуццё розных стыляў, дакладнасць перадачы дэталей аўтарскага тэксту. Адзін з першых выканаўцаў твораў сучасных венгерскіх кампазітараў. Прэміі імя Л.Кошута 1951, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНА́ЙСКІ Васіль Серафімавіч (н. 20.4.1947, пас. Абезь, Рэспубліка Комі),
дырыжор. Нар.арт. Латвіі (1981). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1970). З 1971 2-і дырыжорсімф. аркестра ў Новасібірску. З 1975 маст. кіраўнік і гал.дырыжорДзярж.сімф. аркестра Латвіі, з 1989 Дзярж. малога сімф. аркестра СССР. З 1976 выкладае ў Латвійскай кансерваторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМІТРЫЯ́ДЗІ Адысей Ахілесавіч (н. 7.7.1908, г. Батумі, Аджарыя),
грузінскі дырыжор. Нар.арт.СССР (1958). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1936, клас І.Мусіна). У 1937—74 (з перапынкамі) дырыжор, у 1952—65 гал.дырыжорГруз.т-ра оперы і балета. У 1965—73 у Вял. т-ры. У 1947—52 гал.дырыжорДзярж.сімф. аркестра Грузіі. Выкладаў у Тбіліскай (1937—41 і з 1957, праф. з 1961) і Маскоўскай (1968—73) кансерваторыях. Першы выканаўца шматлікіх твораў сав. кампазітараў. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены многія оперы і балеты. Дзярж. прэмія Грузіі 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тамбурмажо́р
(фр. tambourmajor)
галоўны палкавы барабаншчык у французскай арміі 17—19 ст. і рускай арміі 19 ст.;
2) дырыжор, які задае рытм ваеннаму аркестру на маршы;
3) жазло, якім дырыжор задае рытм духавому аркестру на маршы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СЕ́ГЕРСТАМ (Segerstam) Лейф Селім (н. 2.3.1944, г. Васа, Фінляндыя),
фінскі дырыжор, кампазітар. Скончыў Акадэмію музыкі імя Я.Сібеліуса (1963), Джульярдскую муз. школу ў Нью-Йорку (1965). З 1966 гал.дырыжорФін.нац. оперы. З 1968 дырыжорШвед. каралеўскай оперы ў Стакгольме (з 1970 гал.дырыжор, з 1971 яе музік-дырэктар). З 1971 у т-рах «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», выступаў з рознымі еўрап. аркестрамі, у т. л. на Зальцбургскіх фестывалях. З сярэдзіны 1970-х г. пастаянны дырыжорсімф. аркестра Фін. радыё ў Хельсінкі, Аўстр. радыё ў Вене, кіраўнік «Сегерстам-квартэта». Аўтар 4 балетаў, п’есы для сімф. і стр.арк., канцэрта для скрыпкі з арк. (1967), 12 стр. квартэтаў (1962—77), тв. для голасу з арк. і з фп. і інш. Яго мастацтва адметнае эмацыянальнасцю, навізной інтэрпрэтацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ЙКІН Барыс Эмануілавіч (26.10.1904, Мінск — 10.5.1978),
расійскі дырыжор, педагог. Брат С.Э.Хайкіна. Нар.арт.СССР (1972). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1928). З 1928 дырыжор, гал.дырыжор Опернага т-ра імя К.Станіслаўскага, з 1936 маст. кіраўнік і гал.дырыжор ленінградскіх Малога т-ра оперы і балета і т-ра оперы і балета імя С.М.Кірава, з 1954 дырыжорВял.т-ра ў Маскве. З 1935 праф. Ленінградскай, з 1954 — Маскоўскай кансерваторый. Яго мастацтву ўласцівы высокая культура, тэмперамент, вытанчаная апрацоўка дэталей партытуры. Паставіў оперы: «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1939, 1949), «Іаланта» (1943), «Арлеанская дзева» (1945) П.Чайкоўскага, «Дуэння» С.Пракоф’ева (1946), «Сям’я Тараса» Дз.Кабалеўскага (1950), «Лятучы галандзец» Р.Вагнера (1963) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1946 (двойчы), 1951.
Тв.:
Беседы о дирижерском мастерстве: Статьи. М., 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Аляксандр Іванавіч (30.8.1873, С.-Пецярбург — 10.10.1948),
рус. і ўкр.дырыжор. Нар.арт. Расіі (1945). Праф. (1927). З 1912 сімф. і оперны дырыжор, у т. л. аркестра С.Кусявіцкага, Кіеўскай укр. оперы (1925—29). З 1930 дырыжорВял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Муз. кіраўнік пастановак многіх опер, у т. л. «Турандот» Дж.Пучыні і «Каралі Мадонны» Э.Вольфа-Ферары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЬКО́ЎСКІ Аляксандр Захаравіч (25.12.1900, с. Снежная Вінніцкай вобл., Украіна — 12.4.1979),
украінскі харавы дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў кіеўскі Муз.-драм.ін-т імя М.Лысенкі (1930). У 1934—41 маст. кіраўнік і гал.дырыжорхар. капэлы Укр. радыё, з 1943 дырэктар і дырыжорУкр.дзярж.нар. хору, у 1946—73 маст. кіраўнік і гал.дырыжорДзярж. капэлы бандурыстаў Украіны. З 1951 выкладаў у Кіеўскай кансерваторыі (з 1965 праф.). Складальнік зборнікаў для хар. калектываў, ансамбляў і капэл бандурыстаў, аўтар музыказнаўчых артыкулаў. Дзярж. прэмія Украіны імя Т.Шаўчэнкі 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖДЗЕ́СТВЕНСКІ Генадзь Мікалаевіч (н. 4.5.1931, Масква),
рас.дырыжор. Нар.арт. Расіі (1966). Нар.арт.СССР (1976). Герой Сац. Працы (1990). Ганаровы чл. Шведскай каралеўскай акадэміі (1975). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1954, кл. дырыжыравання М.Аносава, кл.фп. Л.Аборына). У 1951—60 і 1978—83 дырыжор, у 1965—70 і ў 2000—01 гал.дырыжорВял.т-ра ў Маскве. У 1961—91 гал.дырыжор і маст. кіраўнік Вял.сімф. аркестра Цэнтр. тэлебачання і радыё. У 1974—85 гал.дырыжор Маскоўскага муз.т-ра, з 1982 — сімф. аркестра Мін-ва культуры СССР. З 1974 гал.дырыжор шэрагу замежных арк. Выкананне вылучаецца бездакорнай стылістычнай дакладнасцю, яркай артыстычнасцю. У рэпертуары побач з класічнымі шырока прадстаўлены творы рас. і сучасных зах.-еўрап. кампазітараў, у т. л. С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча, П.Хіндэміта, Ф.Пуленка і інш. Пад яго муз. кіраўніцтвам адбыліся прэм’еры твораў Р.Шчадрына, К.Хачатурана і інш. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЎК Аляксандр Васілевіч (15.8.1893, г. Адэса, Украіна — 30.3.1963),
расійскі дырыжор, педагог, кампазітар. Нар.арт. Расіі (1954). Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917). З 1917 дырыжор, у т. л. ў 1920—31 у Ленінградскім т-ры оперы і балета. З 1933 дырыжор, у 1953—61 гал.дырыжор і маст. кіраўнік Вял.сімф. аркестра Усесаюзнага радыё. Заснавальнік, гал.дырыжор і маст. кіраўнік (1936—41) Дзярж.сімф. аркестра СССР. Выкладаў у Ленінградскай (1927—48, з перапынкам) і Маскоўскай (1939—63, з 1948 праф.) кансерваторыях. Сярод яго вучняў Я.Мравінскі, А.Мелік-Пашаеў, К.Сімяонаў, Я.Святланаў. Аўтар сімфоніі, сімфаньеты для стр. аркестра, уверцюры, канцэртаў для арфы, фп. з аркестрам, рамансаў і інш. Інструментаваў оперу «Жаніцьба» М.Мусаргскага (1917), «Поры года» і 2 цыклы рамансаў Чайкоўскага (1942) і інш. Аднавіў 1-ю сімфонію С.Рахманінава.