энтузія́зм

(гр. enthusiasmos)

высокая ступень натхнення, душэўны ўздым (напр. працоўны э.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

псіхало́гія ж.

1. Psychologe f -, Selenkunde f -;

2. (душэўны склад) Mentalität f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

натхні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -нім, -ніце́, -ня́ць; -нёны; зак., каго-што.

1. Выклікаць натхненне, творчы ўздым.

Залатая восень натхняе паэтаў.

2. Выклікаць душэўны ўздым, заахвоціць да якіх-н. дзеянняў

Н. на напісанне верша.

Н. на подзвіг.

|| незак. натхня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рані́мы, ‑ая, ‑ае.

Якому лёгка прычыніць душэўны боль, пакуты; уражлівы. Гады і нягоды сагнулі старэчую спіну, але душа маці засталася простай, чулай, лёгка ранімай. Калеснік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Gemütsruhe f - душэўны спако́й, ціхамі́рнасць;

in ller ~ спако́йна, ціхамі́рна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Расты́рка ’звадка, сварка’ (Нас.), ст.-бел. ростырка, ростыркъ ’нязгода, нелады, спрэчка, сварка, рознагалоссе’ (Ст.-бел. лексікон). Запазычана з ст.-польск. roztyrk, польск. rozterkaдушэўны разлад, няўпэўненасць’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 55; Булыка, Лекс. запазыч., 38).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Моцыя ’супрага, праца ў суполку, гульня ў сполку’ (Бяльк.), рус. ёнаўск. (ЛітССР) моция ’ўдзел некалькіх асоб у адной справе, аперацыі’, в моцию ’разам’. Праз польск. mocja з лац. mōtio ’рух, душэўны рух, парыў, эмоцыя’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

rozdarcie

н. разрыў;

przeżywać wewnętrzne rozdarcie — перажываць унутраны (душэўны) разлад

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

АТАРА́КСІЯ (ад грэч. ataraxia спакойнасць),

паняцце стараж.-грэч. этыкі пра ціхамірнасць і душэўны спакой як мэту і форму паводзін. Ант. мысліцелі лічылі, што атараксія садзейнічае непрадузятаму роздуму. Калі матэрыялісты (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый) бачылі гэты шлях у пазнанні свету, пераадоленні страху і трывог, у дасягненні душэўнага спакою і ўнутранай гармоніі, то ў этыцы прыхільнікаў скептыцызму (Пірон) атараксія дасягаецца ўстрыманнем ад суджэнняў пра дабро і зло, ісціннае і памылковае, прымірэннем з рэальнасцю (гл. таксама Апатыя). Атараксія, узведзеная ў этычны прынцып, супярэчыць актыўнай, сацыяльна-дзейснай жыццёвай пазіцыі.

т. 2, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псі́хіка, -і, ДМ -хіцы, ж.

Сукупнасць душэўных адчуванняў, уяўленняў, пачуццяў, думак як адлюстраванне ў свядомасці аб’ектыўнай рэчаіснасці; душэўны склад чалавека.

Здаровая п.

|| прым. псіхі́чны, -ая, -ае.

Псіхічныя хваробы (хваробы расстройства мазгавых цэнтраў, нервовай сістэмы). Псіхічная атака (від атакі, разлічанай на застрашванне, падаўленне волі, псіхікі тых, хто абараняецца).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)