Лядны ў выразе ля́дны дубдуб цвёрды, Guercus robur L.’ (маг., Кіс.). Да ляда1дуб, які расце на лядзе’. Аналагічна лядны ў ТСБМ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ДУБІ́ЛЬНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія маюць дубільныя рэчывы (таніны) у колькасцях, дастатковых для прамысл. атрымання дубільных экстрактаў. Падзяляюцца на высока- (больш за 20%), сярэдне- (12—20%) і нізкатанінныя (менш як 12%). На Беларусі асн. Д.р. — дуб (у кары і драўніне 5—15% танінаў, выкарыстоўваецца ў дубільна-экстрактавай прам-сці), елка, розныя віды вербаў і інш.

Па месцы канцэнтрацыі танінаў у расліне адрозніваюць Д.р.: коравыя — дуб, елка, лістоўніца, вярба; лісцевыя — скумпія, бадан, герані, вятроўнік; драўнінныя — дуб, каштан; пладовыя — дуб; каранёвыя — драсён, шчаўе, рэвень; галавыя — дуб, вярба і інш.

т. 6, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дубо́к, ‑бка, м.

Памянш.-ласк. да дуб (у 1 знач.); малады невялікі дуб. А тым часам пачаўся лес, — спачатку кусты на куп’і, пасля, прылесак — бярозкі, дубкі, алешнік, елачкі. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

галіна́сты, ‑ая, ‑ае.

З вялікімі галінамі; разложысты, разгалісты. Галінасты дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюскано́сныя, ‑ых.

Сямейства раслін, якія маюць плюску (напрыклад, дуб, каштан).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цёмналісцёвы, ‑ая, ‑ае.

Які мае лісце цёмнага колеру. Цёмналісцёвы дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Не́леньдуб, які захоўвае на сабе сухія лісты аж да новых і пачынае распускацца ў першай палове мая, прыблізна на два тыдні пазней за звычайны’ (Пятк. 2), неле́нь ’тс’ (Маш.), не́лень і не́лін ’тс’ (ТС), нелі́н ’тс’ (лельч., Жыв. сл.), часта ў спалучэннях не́лень‑дуб, не́лін‑дуб ’тс’ (ТС); укр. не́линь. Да *lěniti, *linʼati ’ліняць’, параўн. славен. léniti ’тс’, гл. ліняць; першапачаткова прыметнік як азначэнне пры назоўніку дуб, які пасля ў выніку дээтымалагізацыі субстантываваўся; паўторна збліжаны з лень, лянівы (гл.), адсюль другасная апісальная назва лянівы дуб, параўн.: Кажуць леніву дуб, бо вон повно развіваецца (ТС, 3, 21), а таксама шляхам апушчэння адмоўя — лень‑дуб (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жаралі́сты, ‑ая, ‑ае.

Разм. З вялікім жаралом або некалькімі жароламі. Жаралісты дуб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дубе́ць, дубяне́ць ’дубець’ (БРС, Нас.). Рус. дыял. дубе́ть, дубе́нить, укр. дубі́ти ’тс’. Вытворнае (*dǫběti) ад слав. *dǫbъдуб’ (спачатку ’рабіцца цвёрдым, як дуб’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ветраўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які добра вытрымлівае парывы ветру. Дуб — самая ветраўстойлівая парода дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)