benignant

[bəˈnɪgnənt]

adj.

1) мі́ласьцівы; добразычлі́вы, лаго́дны

2) спрыя́льны, дабратво́рны

3) Med. дабрая́касны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

well-disposed [ˌweldɪˈspəʊzd] adj. (towards/to) добразычлі́вы;

They are well-disposed to our plan. Яны добра ставяцца да нашага плана.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

léutselig a

1) тавары́скі, про́сты, ве́тлівы

2) прыхі́льны, добразычлі́вы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Пры́язнь ’сяброўства; сяброўская прыхільнасць’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Янк. БП), ст.-бел. приязнь ’тс’ (Альтбаўэр); сюды ж прыя́знасць ’уласціваць прыязнага; сяброўскія, добразычлівыя адносіны’ (ТСБМ), прыя́зны ’прасякнуты сяброўскімі адносінамі, дружалюбнасцю, даверам; добразычлівы, спагадлівы; які выказвае дружалюбнасць, добразычлівасць, прыязнасць’ (ТСБМ; бабр., маг., Шн. 2; Гарэц., Ласт., Байк. і Некр.), прыя́зніцца ’моцна сябраваць’ (Нас.), прыя́злівасць ’сяброўская прыхільнасць’, прыя́злівы ’які выказвае прыязнасць’, прыя́зліва ’па-сяброўску’ (Нас.), ’прыязна, прыхільна’ (Бяльк.). Рус., укр. при́язнь ’тс’, польск. przyjaźń ’сяброўства’, н.-луж. pśijazń ’ласкавасць, міласць’, в.-луж. přijazny ’міласцівы, добразычлівы’, чэш. přízeń ’добразычлівасць; роднасць’, славац. priazeń ’прыязнасць, добразычлівасць’, славен. prijázen ’мілы, ветлівы’. Прасл. *prijaznь ’добразычлівасць, ветлівасць’, *prijaznъ ’добразычлівы, ветлівы’, утвораны ад *prijati (гл. прыяць) з суф. ‑znь (гл. Слаўскі, SP, 1, 119); гл. яшчэ Фасмер, 3, 369; Махэк₂, 495; Голуб-Копечны, 302; Брукнер, 445; Банькоўскі, 2, 935; Сной₂, 575). Прыя́знасць і прыя́злівы ў беларускай могуць быць запазычаннямі з польск. przyjazność і przyjazliwy; паводле Булахава (Развіццё, 12), апошняе слова — калька з рускай, што цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыхі́льны ’схільны да чаго-небудзь; добразычлівы; спагадлівы’ (Байк. і Некр., Ласт., ТСБМ; астрав., Сл. ПЗБ), ’той, хто лёгка ўваходзіць у кантакт з людзьмі; кампанейскі’ (воран., ЛА, 3). Укр. прихи́льний ’тс’. З польск. przychylny ’тс’, або самастойнае ўтварэнне ад прыхілі́ць < хілі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыве́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Добразычлівы, гасцінны; ветлівы. Крышачку ўзрушаныя, узаемна прыветлівыя, настаўнікі жартамі сустракалі кожнага свайго калегу. Шамякін. // Які выяўляе добразычлівасць, гасціннасць. Прыветлівая ўсмешка. Прыветлівыя словы. □ Малады настаўнік з прыветлівым тварам і вясёлым, добрым смехам адразу спадабаўся Міхасю. Колас. // перан. Які прыцягвае, вабіць да сябе. Святлом прыветлівым, знаёмым [агні інтэрната] Мігаюць, вабячы здалёк. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

łaskawy

кніжн. літасцівы, міласэрны; добразычлівы;

żyć na ~m chlebie — жыць на чужым хлебе

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

слаць², сцялю́, сце́леш, сце́ле; сцялі́; сла́ны; незак., што.

1. Укладваючы, раскладваць па паверхні.

С. пасцілку на канапу.

С. пасцель (рыхтуючы да сну). Мякка сцеле, ды мулка спаць (прыказка пра таго, хто добразычлівы толькі на словах). С. каноплі.

2. Рабіць, укладваючы шчыльна састаўныя часткі чаго-н. (дошкі, пліткі, брусы і пад.).

С. падлогу.

С. паркет.

|| зак. пасла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; пасцялі́; -сла́ны і насла́ць, -сцялю́, -сце́леш, -сце́ле; насцялі́; -сла́ны; наз. насціла́нне, -я, н. і насці́л, -у, м.

|| наз. сла́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачува́льны mítfühlend, téilnahmsvoll, téilnehmend; wóhlwollend (добразычлівы); verständnisvoll (які разумее);

ста́віцца спачува́льна sympathisíeren vi (да каго-н., чаго-н. mit D); Mítgefühl zéigen (mit D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цёплы, -ая, -ае.

1. Які мае тэмпературу, сярэднюю паміж гарачым і халодным.

Цёплая вада.

Ц. вецер.

Цёплае надвор’е.

2. З высокай сярэднегадавой тэмпературай.

Ц. клімат.

Цёплыя краіны.

3. Які добра засцерагае ад холаду.

Цёплая хустка.

4. перан. Які вызначаецца душэўнай цеплынёй; сардэчны, прыязны, добразычлівы.

Цёплыя словы.

Цёплыя адносіны.

5. перан. Мяккі, прыемны для зроку.

Цёплыя фарбы восені.

◊

Цёплае месца — выгадная пасада.

|| наз. цеплата́, -ы́, ДМ -лаце́, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).

|| прым. цёпленькі, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)