лаві́ць, лаўлю́, ло́віш, ло́віць; ло́ўлены; незак.

1. Хапаць, імкнуцца схапіць каго-, што-н. на ляту.

Л. мяч.

2. Імкнуцца дагнаць, схапіць таго, хто (тое, што) аддаляецца, ухіляецца.

Л. хлопцаў.

3. Намацваючы, адшукваючы, браць, затрымліваць.

Л. у цемры матчыну руку.

4. Здабываць (рыбу, звяроў, птушак) з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў.

Л. вудай.

5. Вышукваць, высочваць каго-, што-н., каб спыніць, затрымаць; старацца заспець.

Л. дырэктара.

Л. таксі.

6. Высочваць, каб арыштаваць, абясшкодзіць.

Л. шпіёна.

7. Не прапускаць магчымасці для ажыццяўлення чаго-н., выбраць зручны момант.

Л. кожную хвіліну.

8. перан. Успрымаць слыхам, зрокам, розумам; убіраць у сябе, паглынаць, затрымліваць.

Л. кожнае слова.

Л. погляд.

9. перан. Настройваць радыёпрыёмнік на пэўныя хвалі, прымаць радыёсігналы (разм.).

10. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыняць увагу на чым-н. сказаным, зробленым, выкрываць, абвінавачваць.

Л. на хлусні.

◊

Лавіць на слове — прымусіць каго-н. зрабіць або паабяцаць зрабіць што-н. з таго, аб чым было сказана.

|| зак. злаві́ць, злаўлю́, зло́віш, зло́віць; зло́ўлены.

|| наз. ло́ўля, -і, ж. (да 4, 6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазыўны́, ‑ая, ‑ое.

1. Які служыць для таго, каб прыцягнуць да сябе ўвагу. Пазыўны сігнал.

2. у знач. наз. пазыўны́я, ‑ых. Умоўныя сігналы для апазнавання радыёстанцый, суднаў і інш. Пазыўныя Масквы абудзілі палахлівую ранішнюю цішыню. Шыцік. Не спіць зямля — у ёй вулканы дрэмлюць, планетысёстры пазыўныя шлюць. Барадулін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагру́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Прызначаны для таго, каб насіць на грудзях; змешчаны на грудзях. Нагрудны значок. Нагрудны перадатчык. □ Старшы лейтэнант выняў з нагруднай кішэні камбінезона ручны гадзіннік, зірнуў. Мележ.

2. Які знаходзіцца на грудзях. Нагрудныя мышцы. Нагрудныя плаўнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагубля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.

Згубіць усё, многае або ўсіх, многіх. На ўскраіне лесу пастух пасвіў каровы; аднагучна звінелі начэпленыя на шыях у кароў званкі, — гэта рабілася для таго, каб не пагубляць у лесе жывёлу. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрабі́ць, -раблю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены; зак.

1. Адпрацаваць узамен за што-н.

Я адраблю вам на касьбе.

2. Скончыць, перастаць рабіць, працаваць.

Дзед сваё ўжо адрабіў.

3. Папрацаваць, парабіць нейкі час.

Адрабіў два гады.

4. чаго-што. Зрабіць так, каб вярнуць што-н. да ранейшага стану.

Таго, што зробіш, часам назад не адробіш.

5. Стаць непрыгодным для працы; знасіцца ад працяглай работы.

|| незак. адрабля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е і адро́бліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 і 4 знач.).

|| прым. адрабо́тачны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

УЛАЖЭ́ННЕ АБ ПАКАРА́ННЯХ КРЫМІНА́ЛЬНЫХ І ПАПРА́ЎЧЫХ 1845—85,

асноўная крыніца дзеючага крымінальнага права ў Рас. імперыі ў 1846—1917. Кадыфікацыя ўлажэння пачата М.М.Спяранскім і завершана ў 1845. Уведзена ў дзеянне з 1.5.1846. Неаднаразова перапрацоўвалася і дапаўнялася, каб прыстасаваць устарэлыя нормы да новых умоў. У рэдакцыі 1885 дзейнічала да 1917. Большая частка раздзелаў прысвечана ахове грамадска-паліт. ладу дзяржавы. Усе крымін. правапарушэнні падзяляліся на злачынствы і ўчынкі. Сістэма пакаранняў была крайне суровая. Меры пакарання падзяляліся на 2 асн. разрады: крымінальныя, спалучаныя з пазбаўленнем правоў стапу (смяротная кара, ссылка на катаргу, на пасяленне), і папраўчыя (аддаванне ў арыштанцкія роты, зняволенне ў турму і інш.), 11 родаў і 35 ступеней. Асобна прадугледжваліся пакаранні для асоб, якія належалі да саслоўяў, непадлеглых цялесным пакаранням (дваране, купцы вышэйшых гільдый і інш.), і для ўсіх інш. асоб, да якіх ужывалася біццё розгамі, бізунамі і да т.п. Артыкулы аб дзярж. злачынствах (раздз. 3) прадугледжвалі пакаранні ў выглядзе пазбаўлення ўсіх правоў стану і, апрача таго, смяротную кару, ссылку на катаргу (пажыццёва або на 20 гадоў) і інш.

т. 16, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Му́зя паранае семя, якое ўжывалася для прамочвання асновы для таго, каб ніткі не зблытваліся’ (малар., Уладз.). Славен. штырск. mugati ’разгладжваць’, múzati ’рабіць гладкім’, балг. музгам ’церці, расціраць’, макед. музга се ’слізгаць’, каш. mužǯëc sa ’лашчыцца’, m​u̯u̇sknąc ’гладзіць, песціць’, польск. muziać się ’гладка прычэсвацца’. Да прасл. mug‑/muz‑/muzg‑/myzg‑ (Куркіна, Этимология–1972, 64–68). Гл. яшчэ му́ззя, му́за 2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адпіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.

Разм. Ухіліцца ад выканання чаго‑н., напісаўшы фармальны адказ. І пры ўсім тым.. [ліст] напісан не абы-як, не для таго, каб адпісацца, — на дзвюх старонках хворы пісьменнік [Кузьма Чорны] разабраў плюсы і мінусы абодвух апавяданняў. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дастатко́вы, ‑ая, ‑ае.

Якога хапае для чаго‑н., здольны задаволіць якія‑н. патрэбы. Апроч насеннага фонду, калгас меў у дастатковай меры хлеба ў зерні для свайго спажывання і для корму жывёлы. Колас. На абход балота, калі немцы паспрабуюць гэта зрабіць, ім спатрэбіцца не менш гадзіны — час, дастатковы для таго, каб атрад дайшоў да лесу. Шамякін. // У патрэбнай меры абгрунтаваны, важкі. Дастатковыя падставы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЮ́БЕЦКІ З’ЕЗД 1097,

з’езд 6 князёў Кіеўскай Русі ў г. Любеч (на Дняпры, Украіна, на мяжы з Рэспублікай Беларусь), якія сабраліся, каб спыніць міжусобіцы, аб’яднаць сілы для барацьбы з полаўцамі. З’езд устанавіў прынцып спадчыннасці княжацкіх уладанняў: «кожны няхай трымае вотчыну сваю». Паводле пастановы з’езда Святаполк Ізяславіч атрымаў Кіеў, Тураў, Пінск, Берасце (Брэст) і тытул вял. князя; Уладзімір Манамах — Пераяслаўскае княства, Суздальска-Растоўскую зямлю, Смаленск, Белавозера; Алег Святаславіч і Давыд Святаславіч — Северскую зямлю з Чарнігавам, Разань, Мурам, Тмутаракань; Давыд Ігаравіч — Уладзімір Валынскі з Луцкам; Васілька Расціславіч (з братам) — Церабоўль, Чэрвень, Перамышль. Полацкія князі (Усяслаў Брачыславіч і яго сыны) не ўдзельнічалі ў Л.з. 3 таго часу Руская зямля больш не лічылася адзіным уладаннем княжацкага дома Рурыкавічаў, а стала сукупнасцю асобных «вотчын». Л.з. не спыніў усобіц. Адразу пасля з’езду яго ўдзельнікі Давыд Ігаравіч і Святаполк заманілі да сябе і асляпілі церабоўльскага князя Васільку, што прывяло да новых міжусобіц.

Г.​В.​Штыхаў.

т. 9, с. 395

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)