аўто́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

Другі дзень тыдня.

|| прым. аўто́ркавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ад’е́зд, -у, М -дзе, м.

Адпраўленне ў дарогу.

У дзень ад’езду.

А. дэлегацыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасляза́ўтра, прысл.

На наступны дзень пасля заўтрашняга.

Паедзем п.

|| прым. пасляза́ўтрашні, -яя, -яе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наго́йсацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Уволю, многа пагойсаць; набегацца.

Н. за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надзёншчына, -ы, ж. (разм.).

Надзённыя клопаты; тое, што бывае кожны дзень.

Надакучыла н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нату́пацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад працяглай хадзьбы.

Натупалася за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паго́длівы, -ая, -ае.

Добры, ясны, цёплы ў адносінах да пагоды.

Стаяў п. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́святак, -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (разм.).

1. Невялікае свята.

2. Перадсвяточны дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сумятня́, -і́; ж.

Бязладная беганіна, клопаты, мітусня.

Цэлы дзень с.

Паднялася страшэнная с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

і́ды

(лац. idus)

пятнаццаты дзень сакавіка, мая, ліпеня, кастрычніка і трынаццаты дзень астатніх месяцаў у старажытнарымскім календары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)