палітычная партыя, якая ставіць за мэту гуманізацыю дзяржавы і грамадства. Утворана ў 1994. Дзейнічае на прынцыпах дэмакратыі і публічнасці. Кіруючы орган паміж з’ездамі — савет партыі. Дасягненне праграмных задач бачыць ва ўдзеле ў органах дзярж. улады, выдавецкай дзейнасці, у правядзенні лекцый, мітынгаў, дэманстрацый, вулічных шэсцяў, пікетаў і інш. Для вырашэння сац. праблем лічыць неабходным выкарыстанне патэнцыялу, закладзенага у самім чалавеку, лепшых інтэлектуальных сіл народа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАМО́ГА,
1) баявы поспех, нанясенне паражэння войскам праціўніка, дасягненне мэт, пастаўленых на бой, аперацыю, вайну ў цэлым. У гонар П. праводзяць парады, узводзяць помнікі, трыумфальныя вароты (аркі), называюць плошчы, вуліцы і інш., устанаўліваюць святы, напр., Дзень П. ў Вял.Айч. вайне — 9 мая.
2) Поспех у барацьбе, напр., П. ў спарт. спаборніцтве.
3) П. Пірава (ад імя эпірскага цара Піра) — П., здабытая вял. ахвярамі і таму роўная паражэнню.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕРА́ЦЫЯ (ад лац. operatio дзеянне),
1) закончанае дзеянне або шэраг дзеянняў, накіраваных на дасягненне пэўнай мэты (напр., аперацыя ваенная), асобная закончаная частка тэхнал. працэсу, якая выконваецца на адным рабочым месцы (напр., аперацыя вытворчая).
2) Асобнае дзеянне сярод многіх іншых; выкананне якой-н. фін., крэдытнай, прамысл., гандл., страхавой або інш. задач, напр., банкаўская аперацыя, паштовая аперацыя.
3) У выліч. тэхніцы выкананне лічбавай выліч. машынай якога-н. дзеяння з зыходнымі велічынямі, напр., арыфм. аперацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРА́ДЖ (санскр.літар. — сваё кіраванне),
праграмны паліт. лозунг нац.-вызв. руху Індыі 1-й пал. 20 ст.Дасягненне С. абвешчана ў 1906 канчатковай мэтай Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Памяркоўныя кангрэсісты разумелі яго як самакіраванне Індыі ў складзе Брыт. імперыі, радыкалы — як поўную незалежнасць краіны. Пункт гледжання апошніх быў ухвалены на сесіі ІНК у Лахоры (1929) у выглядзе лозунга «пурна С.» (поўнага С.), што было дасягнута ў выніку заваявання Індыяй незалежнасці ў 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Höchstleistungf -, -en
1) найвышэ́йшае дасягне́нне, рэко́рд
2) тэх. максіма́льная магу́тнасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
а́кцыя1
(польск. akcja, ад лац. actio = дзеянне)
дзеянне, накіраванае на дасягненне якой-н. мэты (напр. дыпламатычная а., палітычная а.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
хіная́на
(санскр. hynajana = малая калясніца)
адзін з двух кірункаў у будызме, паслядоўнікі якога лічаць магчымым дасягненненірваны толькі праз манаства.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПЛАНАВА́ННЕ САЦЫЯ́ЛЬНАЕ,
навукова абгрунтаванае вызначэнне мэт, паказчыкаў, заданняў (тэрмінаў, тэмпаў, прапорцый) развіцця сац. працэсаў і асн. сродкаў іх ажыццяўлення. Аб’екты П.с.: грамадства ў цэлым; кожная са сфер грамадскага жыцця; сац. працэсы, якія адбываюцца ў грамадстве. Асн. мэта — дасягненнесац. справядлівасці, сац. роўнасці і сац. абароненасці людзей. Наяўнасць агульных для ўсяго грамадства мэт не выключае спецыфічных мэт, паколькі грамадства складаецца з мноства падсістэм, канкрэтных аб’ектаў, кожны з якіх займае асобнае месца і вырашае свае задачы. Гл. таксама Планаванне ў эканоміцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыплама́тыя, ‑і, ж.
1. Дзейнасць урада па ажыццяўленню знешняй, міжнароднай палітыкі дзяржавы мірным шляхам.
2.перан. Тонкі разлік, умельства і спрыт у дзеяннях, накіраваных на дасягненне якой‑н. мэты. Каця адкінула прэч усялякую дыпламатыю і спытала проста, патрабавальна: — Скажы, Рая, чаму ты капрызнічаеш?Шамякін.
[Фр. diplomatie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zdobycz
ж.
1. здабыча; трафей;
2. заваяванне; дасягненне;
~e nauki — дасягненні навукі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)