Звезці, даставіць за пекалькі прыёмаў вялікую колькасць чаго‑н. Назвозіць камення. □ Увесь ніжні паверх [млына] быў застаўлены мяшкамі: жыта, ячмень, пшаніца. Назвозілі з усяго сельсавета.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Везучы, не даставіць да якога‑н. месца. Недавезці да станцыі.// Прывезці што‑н. у меншай колькасці, чым трэба. Недавезці хлеба ў буфет.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыбуксі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Даставіць, прывесці куды‑н. на буксіры. Прыбуксіраваць судна да берага. □ — Пайду да старшага інжынера, — сказаў .. [Макараў], убачыўшы, што яго самалёт ужо прыбуксіравалі на стаянкі эскадрыллі.Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.каго-што да чаго. Цягнучы, даставіць куды-н., да чаго-н.
Д. бервяно да берага.
3.што і без дап. 3 цяжкасцю дасягнуць, даставіць да якога-н. месца (разм.).
Самалёт ледзь дацягнуў да аэрадрома.
4.што да чаго. Зацягнуць выкананне, прамарудзіць з якой-н. справай (разм.).
Д. здачу залікаў да восені.
5. Пражыць у якім-н. стане да пэўнага часу, падзеі (разм.).
Хворы дацягнуў да вясны.
Д. да зарплаты.
|| незак.даця́гваць, -аю, -аеш, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дане́сці¹, -нясу́, -нясе́ш, -нясе́; зак.
1.каго-што. Несучы, даставіць да якога-н. месца.
Д. рэчы да вагона.
2.што. Зрабіць чутным (пра гукі, пах і пад.).
Вецер данёс смалісты пах дыму.
3.перан. Давесці да свядомасці, зрабіць зразумелым.
Д. думку да слухача.
|| незак.дано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
санча́сць, ‑і, ж.
Санітарная часць у арміі. [Вера:] Начальнік санчасці загадаў мне даставіць вас [Караневіча] на медпункт.Крапіва.Дзень назад наводчыку пераехала пальцы нагі колам гарматы, і ён ляжаў зараз у палкавой санчасці.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)