косну́ться сов.

1. (дотронуться) дакрану́цца (да каго, чаго), даткну́цца (да каго, чаго);

2. перен. (затронуть) закрану́ць;

косну́ться вопро́са закрану́ць пыта́нне;

3. (о деле, речи и т. п.) зайсці́; см. каса́ться.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

dotknąć

зак.

1. kogo/czego даткнуцца, дакрануцца да чаго, закрануць што;

2. крануць;

dotknąć kogo do żywego — даняць каго да жывога

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прыся́га ’афіцыйнае ўрачыстае абяцанне захаваць вернасць, выканаць абавязкі; словы такога абяцання’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Сл. ПЗБ), пріся́га ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць, прысега́ць, прысягну́ць, прысягну́цца ’даць прысягу; паклясціся’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), прісягну́ць ’тс’ (Бяльк.), прысяга́ць ’абяцаць’ (Ян.), прысягацца ’бажыцца’ (Ласт.), прыся́жны ’які прыняў прысягу, прысягнуў каму-небудзь’; ’пастаянны, заўсёдны’ (Ласт., ТСБМ, Бяльк.), прыся́глы ’тс’ (Нас.), ст.-бел. присяга: про слово присяги божей (Альтбаўэр). Укр. при́сяга ’клятва, прысяга’, присяга́ти(ся), рус. прися́га дыял. ’бажба’; присягать, польск. przysięga, przysięgać, в.-луж. přisaha, přisahać, н.-луж. pśysega, pśysegaś, чэш. přísaha, přísahati, славац. prísaha, prísahať, серб.-харв. при́сега, присе́ћу се ’даваць клятву, прысягнуць’, славен. prisȇga ’прысяга’, priségati ’прысягаць’, ц.-слав. присѧга, присѧшти ’тс’. Параўн. рус.-ц.-слав. досѧшти, досѧчидакрануцца’. Прасл. *prisęga — аддзеяслоўны дэрыват з нулявым афіксам і тэматычным ‑a ад *prisęgti < прасл. *sęgti, *sęgati ’дакранацца’ (гл. Фасмер, 3, 367): у час прысягі чалавек дакранаўся да нейкага прадмета, якім ён кляўся, напрыклад, да зямлі, крыжа, мяча (гл. Махэк₂, 535; Банькоўскі, 2, 948); першаснае значэнне ’выцягнуўшы руку, дакрануцца’ (Бязлай, 3, 122; Сной₂, 578), гл. сяга́ць. Прыся́глы з польск. przysięgły ’прысяжны’. Паводле Кохмана і Шнігера (ZNGd, 12, 95–104), присяга, присягати замянілі крестное цѣлование, цѣловати крестъ у старабеларускай пад польскім уплывам, што з улікам шырокай вядомасці названых слоў цяжка давесці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ткаць1 ’вырабляць тканіну’ (ТСБМ, Нас., Ласт., ТС, Бяльк., Касп., Сержп. Прымхі, Федар. 4): ткаць ряшоты (Рам. 4); ткаць кросны перан. ’плесці павуціну’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), тка́ці, тка́ты (тка́тэ) ’ткаць’ (Сл. Брэс.; кам., Сл. ПЗБ), ст.-бел. ткати (1598 г., КГС). Укр. тка́ти ’тс’, рус. ткать ’тс’, польск. tkać, н.-луж. tkaś ’вязаць’, в.-луж. tkać, палаб. tåkăt, чэш. tkát, славац. tkať, славен. tkáti, серб.-харв. тка̏ти, макед. ткае, балг. тъка́, дыял. тка́я ’тс’, ст.-слав. тъкати ’тс’. З прасл. *tъkati ’ткаць’, роднаснага да *tykati ’тыкаць’, *tъknǫti ’ткнуць’, а таксама да лат. tukstêt ’стукаць’, taucêt ’таўчы ў ступе’, ст.-в.-ням. dūhen ’прыціскаць’, ст.-англ. ðýn, ðýan ’ціснуць, штурхаць’, ст.-ірл. tool ’парожні’, грэч. τύκος ’каменячосы молат’, τυκίζω ’абчосваю, чашу’ (Фасмер, 4, 64; Брукнер, 571; ЕСУМ, 5, 582). Трубачоў (Ремесл. терм., 117; Труды, 2, 44) сцвярджае другасны характар слова паводле словаўтварэння і семантыкі, параўн. ткаць2, гл. Фурлан (Бязлай, 4, 185) мяркуе пра зыходнае значэнне ’вязаць, шыць’, Борысь (633) — пра ’соваць, прасоўваць (ніткі праз аснову)’ і першасную форму *tъkti, суадносную з *tykati (гл. тыкаць), гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507. Акрамя таго, звязваюць (Махэк₂, 644) з грэч. τεύχω ’будую; вырабляю; раблю’, і.-е. *teu̯kh‑, а таксама (Голуб-Копечны, 385; Скок, 3, 477) з прасл. *tesati ’часаць’, і.-е. *tesk‑.

Ткаць2 ’соваць, піхаць’, перан. ’папіхаць, папракаць’ (Нас.), ’торкаць, саджаць’, ’даваць’ (Юрч. Фраз. 1): між дзвярэй пальцы не ткай (брасл., Рабк.), сюды ж тка́цца ’штурхацца’ (Нас.), ткану́ць ’уваткнуць’ (люб., Ск. нар. мовы), ткнуць ’пакласці, уторкнуць’ (ТСБМ, Касп., Барад.), ’тыкнуць, піхнуць, сунуць’ (Нас.), ’крануць’ (Ласт.), ткну́ті ’торкнуць, падаць рэзка’ (Сл. ПЗБ, Вруб.). Параўн. укр. ткну́ти ’тыкнуць’, рус. ткнутъ ’тс’, польск. tkać ’соваць, упіхваць, утыкаць’, tknąć ’ударыць, штурхнуць, дакрануцца’, н.-луж. tkaś ’утыкаць, папіхаць’, чэш. tknout ’дакранацца’, славац. tkať ’тс’, серб.-харв. та̀кнутидакрануцца’, ст.-слав. тъкати ’кранаць, штурхаць, стукаць’, тъкнѫти ’крануць, штурхнуць, стукнуць’. Прасл. *tъkati ’кранаць, штурхаць, піхаць, соваць’, *tъknǫtiдакрануцца, піхнуць, стукнуць; усунуць, увапхнуць’; этымалагічна звязанае з папярэднім словам, гл. тыкаць. Гл. таксама Шустар-Шэўц, 1507–1508; Борысь, 633.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

каўзану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Разм.

1. Аднакр. да коўзацца.

2. Рухаючыся, злёгку дакрануцца, датыкнуцца да каго‑, чаго‑н.; слізгануць. Рука каўзанулася па мокрым, слізкім каўняры... Галавач.

3. Хутка з’ехаць, саслізнуць куды‑н. Разам з лавінай абломкаў скалы Сяргей каўзануўся некуды ўніз, ледзь паспеўшы скурчыцца і ўтуліць галаву між каленяў. Шыцік.

4. Прабегчы, праслізнуць, не затрымліваючыся на паверхні чаго‑н. (пра святло, позірк і пад.). Па столі зноў каўзанулася жоўта-белае святло, і вочы ў Ледзі палыхнулі зеленаватым агнём. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расі́цца1 ’памалу есці’, звычайна ў прош. ч. з адмоўем не: не расі́лася ’і расінкі ў рот не брата’ (Сцяц.), росі́цца ’браць у рот, перакусваць’ (ТС), rasíś ’пажаданне з’есці, дакрануцца вуснамі’ (Варл.). Да раса́1 (гл.) са зразумелым метафарычным пераносам.

*Расі́цца2 (rʼesʼitysʼa) ’цвісці, квітнець (пра жыта)’ (палес., Выг., Смул.). Параўн. укр. ряси́ти ’быць пакрытым лістамі, пладамі’, серб.-харв. ре́сити се ’прыгажэць’, ресати ’цвісці, распускацца’, балг. ря́сам ’цвісці, пакрывацца пупышкамі’, реся́ 3 ас. адз. л. ’выпускаць вусікі, распушвацца, цвісці (пра расліны)’. Гл. з іншым вакалізмам расаваць, укр. роси́ты ’цвісці (пра жыта)’ і пад., усё да *ręsa (Смулкова, Białoruś, 229), гл. раса́2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.

1. што. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці.

Д. талерку з паліцы.

2. да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго-н. аддаленага.

Д. рукой да бэлькі.

Д. дно ў рацэ.

3. Выняць, выцягнуць, набыць што-н., здабыць.

Д. кнігу з партфеля.

Д. асколак з раны.

4. што. Раздабыць што-н.

Д. білет у тэатр.

5. што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; разм.).

Д. запаленне лёгкіх.

Дастаць з-пад зямлі (разм.) — любым спосабам адшукаць.

Зімой лёду не дастанеш у каго (разм.) — пра вельмі скупога чалавека.

Крукам носа не дастанеш каму (разм.) — не падступішся да каго-н.

|| незак. дастава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заде́ть сов.

1. (зацепиться — за что) зачапі́цца; (зацепить — что) зачапі́ць; (коснуться — чего, тронуть — что) зачапі́ць, крану́ць (што), дакрану́цца (да чаго);

2. (тронуть — кого) зачапі́ць, закрану́ць, крану́ць;

3. перен. (взволновать) усхвалява́ць, крану́ць; (рассердить) раззлава́ць, угняві́ць; (оскорбить) абра́зіць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Турну́ць ‘прагнаць аднекуль або куды-небудзь, адагнаць’ (ТСБМ, Пас., Жд. 1, Растарг., Сержп. Прымхі, Мова Сен., Сл. ПЗБ), ‘пужнуць’ (Нас., Байк. і Некр.), ‘звольніць з пасады; імкліва выгнаць’ (ТСБМ, Юрч. Сін.), ‘піхнуць, папхнуць, штурхнуць каго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Касп., Байк. і Некр., Жд. 1, Варл.), ту́рнуць ‘тс’ (ТС), турну́ты ‘прагнаць’ (Сл. Брэс.), турну́тэ ‘штурхнуць; хутка пагнаць’ (драг., Нар. лекс.). Параўн. укр. ту́рну́ти ‘пагнаць; штурхнуць, паслаць’, рус. турну́ть ‘прагнаць’, польск. turnąć ‘штурхнуць, выкінуць, пагнаць’, чэш. мар. turnúť ‘зыркнуць, дакрануцца’, славац. túrnuť ‘тс’, харв. чак. turnȁt ‘аддаваць’, серб. ту̏рнути ‘штурхнуць, уткнуць’, балг. ту́рна ‘паставіць, кінуць, уткнуць’, макед. турне ‘піхнуць, уткнуць, зрынуць’. Прасл. *turnǫti, суадноснае з *turati (Арол, 4, 120), гл. тура́ць, туры́ць. Параўн. Махэк₂, 661 («няяснага паходжання»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Primoribus labris attingere aliquid

Дакрануцца да чаго-небудзь кончыкамі губ (г. зн. павярхоўна азнаёміцца з чым-небудзь).

Коснуться чего-либо кончиками губ (т. е. поверхностно ознакомиться с чем-либо).

бел. Чуў звон, ды не ведае, дзе ён. Чуў, што звоняць, ды не знае, у якой цэркві. Гавараць, гаманяць, але не ведаюць, дзе званяць.

рус. Слышал звон, да не знает, откуда он. Слышал звон, да не с той колокольни.

фр. Entendre sonner les cloches et ne pas savoir dans quelle paroisse (Слышать, как звонят колокола, но не знать, в каком приходе).

англ. To know from hearsay (Знать понаслышке).

нем. Es hat läuten hören, aber nicht schlagen (Слышно, как звонят, но не бьют). Es hat läuten hören, weiß aber nicht, in welchem Dorf (Слышно, как звонят, но не знают, в какой деревне). Es hat läuten hören, weiß aber nicht, wo die Glocken hängen (Слышно, как звонят, но не знают, где висят колокола).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)