Прызнак, на аснове якога праводзіцца ацэнка, азначэнне або класіфікацыя чаго‑н.; мерка. Пытанне аб сутнасці і назначэнні мастацтва служыць у класавым грамадстве крытэрыем падзелу мастакоў на два лагеры.У. Калеснік.Мастацкая літаратура служыць крытэрыем, на які прыходзіцца раўняцца пры адборы ў літаратурную мову розных моўных выяўленчых сродкаў.Шакун.
•••
Крытэрый ісціны (кніжн.) — мерка для вызначэння правільнасці, дакладнасці нашых ведаў, адпаведнасці нашых адчуванняў, уяўленняў, паняццяў аб’ектыўнай рэальнасці.
[Ад грэч. kritērion — сродак для суджэння, рашэння.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніпуля́цыя
(фр. manipulation)
1) складаны прыём у ручной рабоце, якая патрабуе вялікай дакладнасці;
2) дэманстраванне фокусаў, заснаванае пераважна на спрытнасці рук;
3) перан. спрытнае махлярства, махінацыя.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРО́ЕР ((Breuer) Марсель Лаяш) (22.5.1902, г. Печ, Венгрыя — 1.7.1981),
амерыканскі архітэктар. Адзін з лідэраў функцыяналізму. У 1920—28 вучыўся і працаваў у Германіі ў асн. як праекціроўшчык мэблі. З 1937 у ЗША. У сваёй творчасці імкнуўся да дакладнасці і выразнай структурнасці арх. кампазіцыі, кампактнасці планаў і аб’ёмаў. Сярод работ: будынкі ЮНЕСКА у Парыжы (1953—57, з Б.Зерфюсам і П.Л.Нерві), Музея амер. мастацтва Уітні ў Нью-Йорку (1966), універмага «Дэ Беенкорф» у Ротэрдаме (1956—57). Распрацоўваў тыпы аднасямейнага дома (загарадны дом у штаце Масачусетс, 1947, і інш.), працаваў як дызайнер.
М.Л.Броер. Загарадны дом архітэктара. Штат Масачусетс. 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НДЭР (Linder) Макс [сапр.Лёўель (Leuvielle) Габрыэль Максіміліян; 16.12.1883, Сен-Лубес, Францыя — 30.10.1925], французскі акцёр-комік. Вучыўся ў кансерваторыі ў Бардо. Выступаў у т-рах «Амбігю камік» і «Вар’етэ» ў Парыжы. З 1905 здымаўся ў кіно, з 1912 пастаноўшчык фільмаў. Творчасць Л. вызначыла пераход ад элементарнага камічнага дзеяння да стварэння камед. характэрнасці, быт.дакладнасці, тонкай іроніі. Лепшыя ролі ў фільмах «Макс і хінін», «Макс-тарэадор», «Чэмпіён па боксе», «Макс жэніцца», «Макс-гіпнатызёр» і інш. Скончыў самагубствам. У 1963 яго дачка выпусціла фільм «У кампаніі Макса Ліндэра», у які ўключаны лепшыя работы акцёра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маніпуля́цыя
(фр. manipulation, ад лац. manipulus = пучок)
1) складаны прыём у ручной рабоце, якая патрабуе вялікай дакладнасці, а таксама пры дэманстраванні фокусаў;
2) перан. спрытная махінацыя.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
АПЕ́ЙКА (Фёдар Аляксандравіч) (21.2.1908, Мінск — 29.4.1970),
бел. вучоны ў галіне механікі тарфяных машын. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—1961), д-ртэхн.н. (1949), праф. (1950). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1932). Працаваў у Маскве, у 1938—41 і з 1949 у Ін-це торфу АН Беларусі, з 1949 адначасова ў БПІ. Навук. працы па прыкладной механіцы, разліку тарфяных машын і с.-г. тэхнікі, па тэорыі пластычнасці, кантактавай трываласці. Стварыў матэм. тэорыю трэння, спрошчаную тэорыю дакладнасці механізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЎЭР ((Bauer) Бруна) (6.9.1809, г. Айзенберг, Германія — 15.4.1882),
нямецкі філосаф. Прыват-дацэнт Берлінскага і Бонскага ун-таў. Напачатку артадаксальны гегельянец, потым далучыўся да левых, з 1839 — да младагегельянцаў, у канцы жыцця кансерватар і прыхільнік О.Бісмарка. Асн. працы: «Крытыка Евангелля ад Іаана» (1840), «Крытыка сінаптычных евангелляў» (т. 1—3, 1841—42), «Вучэнне Гегеля пра рэлігію і мастацтва» (1842). Адмаўляючы гегелеўскую абсалютную ідэю, абвясціў абсалютнай самасвядомасць; лічыў рухальнай сілай гісторыі разумовую дзейнасць «мыслячых асоб», якія змяняюць свядомасць людзей. Адмаўленнем боскасці Ісуса Хрыста і гіст.Дакладнасці евангелляў Баўэр пракладваў шлях прыхільнікам міфалагічнай школы. З пазіцый ням. нацыяналізму ідэалізаваў прускую манархію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ПУСКІ,
рознасць (дапушчальныя адхіленні) паміж найбольшымі і найменшымі гранічнымі значэннямі (памерамі) якога-небудзь параметра (геам., мех., фізіка-хім. і інш.).
У машынабудаванні прыпята сістэма Д. і пасадак, якая забяспечвае ўзаемазамяняльнасць дэталей і вузлоў, дазваляе ажыццяўляць злучэнні з рухомымі. нерухомымі і пераходнымі пасадкамі. Д. ўстанаўліваюцца на намінальныя памеры вала і адтуліны, а таксама дэталей іншых формаў (напр., абмежаваных 2 паралельнымі плоскасцямі). У сістэме адтуліны ніжняе гранічнае адхіленне памеру адтуліны роўна 0, а розныя пасадкі атрымліваюць зменай Д. вала; у сістэме вала верхняе гранічнае адхіленне памеру вала роўна 0, а розныя пасадкі атрымліваюць зменай Д. адтуліны. Д. рэгламентуюцца класамі дакладнасці. У будаўніцтве сістэма Д. вызначаецца будаўнічымі нормамі і правіламі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕКЕ́Н (Lekain; сапр. Кен; Cain) Анры Луі
(31.3.1729, Парыж — 8.2.1778),
французскі акцёр; найбуйнейшы прадстаўнік асветніцкага класіцызму. Вучань і паслядоўнік Вальтэра. Зазнаў уплывы М.Барона і А.Лекуўрор. У 1740-я г. ўдзельнічаў у спектаклях прыватных т-раў. З 1750 акцёр «Камеды Франсэз» у Парыжы. Салонна-арыстакратычнай вытанчанасці акцёрскай ігры проціпастаўляў вобразы, напоўненыя грамадз. пафасам і велічнай прастатой. Лепшыя ролі ў трагедыях Вальтэра — Арасман («Заіра»), Магамет («Магамет»), Чынгісхан («Кітайскі сірата»), у творах А.М.Лем’ера — Лінсей («Гіперместра»), Вільгельм Тэль («Вільгельм Тэль»), Ж.Ф.Лагарпа — Уорык («Граф Уорык») і інш. Ажыццявіў рэформу ў галіне тэатр. касцюма, імкнуўся да гіст. і этнагр.дакладнасці ў адзенні персанажа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́СТАР,
старажытнарускі пісьменнік і гісторык канца 11 — пач. 12 ст., адзін з заснавальнікаў летапіснага жанру на Русі. Манах Кіева-Пячэрскага манастыра. Аўтар «Чытання пра жыццё і гібель... Барыса і Глеба» і «Жыція Фядосія Пячэрскага». У сваіх творах побач з пропаведдзю хрысціянства праводзіў ідэю адзінства і незалежнасці Русі ад Візантыі, асуджаў міжкняжацкія ўсобіцы. На думку многіх даследчыкаў, Н. — адзін са складальнікаў «Аповесці мінулых гадоў». У майстэрстве гіст. апавядання дасягнуў высокай дакладнасці, прастаты і жывасці выкладу. Яго творы былі шырока вядомы на Беларусі.
Тв.:
У кн.: Памятники литературы Древней Руси: Начало рус. лит., XI — нач. XII в. М., 1978.