Пля́цка ’удар па целу плоскім прадметам, які суправаджаецца асаблівым гукам’ (Нік. Очерки; Нас.). Параўн. польск.placka ’скураны кружок на палцы, прызначаны для забівання мух’, якое (паводле Банькоўскага, 2, 595) увёў А. Міцкевіч замест раска < pacnąć ’ляснуць’ < чэш.plácnout ’ляпнуць, пляснуць, шлёпнуць’. Відаць, гукапераймальнае. Параўн. пля́цкаць ’чвакаць, чмякаць разжаванай ежай’ (полац., Нар. лекс.).
2. Тое, што і бухнуць 1 (у 1 знач.). За Дзвіною глуха вухнуў гром.Савіцкі.Аднекуль з дарогі вухнуў лёгкі мінамёт.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць кароткія, рытмічныя гукі, якія перыядычна паўтараюцца (звычайна пра механізмы). На руцэ Міхася чыкаў мой гадзіннік.Савіцкі.
2.што і без дап.Разм. Хутка, з рэзкім, кароткім гукам рэзаць, сячы і пад. «Чы-чы-чы, чы-чы-чы!» — лёгка, з тугім картавым трэскам чыкае.. [Зінін] быстры нож.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бас
(іт. basso = літар. нізкі)
1) самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам;
2) духавы або струнны музычны інструмент нізкага рэгістра;
3) мн. струны або клавішы музычнага інструмента, якія адзываюцца нізкім гукам. .
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КО́РАНЬслова,
галоўная частка слова, нязменная ў працэсе словаўтварэння і словазмянення (марф. дэрывацыі), носьбіт лексічнага значэння слова. У невытворных словах К. супадае з асновай. Значэнне К. больш канкрэтнае, чым значэнне афіксаў слова. Структурна К. падзяляюць на свабодныя — сустракаюцца на правах аўт. слова без афіксаў («сцян-а», «сцен-ка») і звязаныя — толькі ў спалучэнні з афіксамі («ада-мк-нуць», «за-вул-ак»). К., які заканчваецца галосным гукам, наз. адкрытым («аб-у-ць»), зычным — закрытым («з-бір-аць»; у бел. мове закрытыя К. заўсёды ва ўласнабел. назоўніках, прыметніках, лічэбніках і займенніках, за выключэннем асабовых займеннікаў я, ты, мы). У залежнасці ад колькасці К. словы падзяляюць на простыя — адзін К. («бульб-ін-а») і складаныя — больш аднаго К. («вад-а-лаз»). К. службовых слоў блізкія па значэнні да афіксаў, напр.: значэнне прыназоўніка і прэфікса «без» («без білета» і «безбілетны»), часціцы і прэфікса «не» («не прывабліваць» і «непрывабны»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гука́ць ’гукаць’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк.), гу́каць ’гаварыць; стукаць’ (Нас.), ’гаварыць’ (Касп., Жд. 1, Шатал.). Лічыцца гукапераймальным утварэннем прасл. характару. Параўн. рус.гукать ’гукаць; гаварыць’, укр.гукати ’гукаць’, польск.hukać; балг.гукам, чэш.houkati ’крычаць, быць’ і г. д. Прасл.*gukati (так у Трубачова, Эт. сл., 7, 169) або хутчэй *gukati, *hukati, *chukati (так у Слаўскага, 1, 432–433).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ПТУШКО́ (Аляксандр Лукіч) (19.4.1900, г. Луганск, Украіна — 6.3.1973),
расійскі кінарэжысёр, мастак. Нар.арт.СССР (1969). Вучыўся ў Маскоўскім ін-це нар. гаспадаркі. У кіно з 1927, напачатку канструктар лялек і пастаноўшчык мультыплікацыйных фільмаў. Стварыў серыю «Прыгоды Брацішкіна» (1928—30), зняў першы гукавы аб’ёмна-мультыплікацыйны фільм «Уладар быту» (1932). Сярод інш. фільмаў: «Новы Гулівер» (1935), «Казка пра рыбака і рыбку» (1937), «Вясёлыя музыкі» (1938), «Залаты ключык» (1939; выкарыстаў ігравыя, аб’ёмна-мультыплікацыйныя і камбінаваныя здымкі). З 1940-х г. ставіў фільмы-экранізацыі, пераважна казкі: «Каменная кветка» (1946, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Канах), «Садко» (1953, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Венецыі), «Ілья Мурамец» (1956; першы шырокаэкранны фільм са стэрэафанічным гукам), «Сампо» (1959), «Казка пра згублены час» (1964), «Казка пра цара Салтана» (1967), «Руслан і Людміла» (1972). Паставіў таксама фільм «Пунсовыя ветразі» (1961). Часта быў аўтарам або сааўтарам сваіх фільмаў. Дзярж. прэмія СССР 1947.
Тв.:
Специальные способы киносъемки. М., 1930 (разам з Л.Сухарэбскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шлёпацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Гучна, з пляскам, шумам стукацца, біцца аб што‑н. Вялікі саган з капустай быў абхоплены полымем. Вар у ім.. шлёпаўся.Бядуля.
2. Шумна, з глухім гукам падаць; плюхацца. Адна качка хіснулася, нырае ўніз, няёмка махае аслабелымі кры[ла]мі і, апісаўшы дугу, раптам шлёпаецца ў ваду.Колас.Часта і густа шлёпаліся міны і снарады.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Бегун, беґун ’завеса’ (ст.-бел.; Булыка, Запазыч.): двери на бегунах (беґунах). Запазычанне з польск.biegun (ад biegać) ’тс’ (Булыка, Запазыч., 39). Трэба дадаць, што факт запазычання сведчыцца толькі гукамґ, бо гэта слова ёсць і ў рус. мове (бегуны́ з падобным значэннем), і ва ўкр. (бігун). Таму можна лічыць, што бел.бегу́н ’бягун, слупок, на якім трымаюцца вароты ў шуле’ (Бяльк.) і бягу́н ’завеса’ з’яўляюцца самастойнымі ўсх.-слав. утварэннямі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАБО́Й (ням. Hoboe ад франц. hautbois літар. высокае дрэва),
1) духавы язычковы муз. інструмент. Уяўляе сабой драўляную канічную трубку (даўж. 59—61 см) з падвойнай трысцінкай і невял. раструбам. Мае больш за 20 пальцавых адтулін з сістэмай клапанаў. Дыяпазон b—a3 (b3, h3). Выкарыстоўваюць як сольны, ансамблевы і арк. інструмент. Адрозніваюць ням. (з больш шчыльным гугнявым гукам) і франц. (з больш шырокімі тэхн., тэмбравымі і дынамічнымі магчымасцямі) сістэмы канструкцыі. Асн. разнавіднасці: малы габой, габой д’амур, англійскі ражок (альтовы, або тэнаровы габой). Інструменты тыпу габоя здаўна бытавалі ў розных народаў. Узнік у 17 ст. ў выніку ўдасканалення стараж.нар. інструмента шалмея, пашыранага ў Зах. Еўропе з 13 ст. Сучасны габой з клапанным механізмам створаны ў пач. 20 ст. На Беларусі вядомы з 2-й пал. 18 ст.Муз. творы для габоя ёсць у бел. кампазітараў Л.Абеліёвіча, М.Аладава, Г.Гарэлавай, Л.Захлеўнага, П.Падкавырава і інш. Сярод бел. габаістаў М.Баркоўскі, Г.Забара, Б.Нічкоў, С.Сяргеенка, В.Фралоў і інш. 2) Арганны рэгістр язычковай групы.