expatriate

1. [eksˈpeɪtrieɪt]

v.t.

1) ссыла́ць на выгна́ньне, пазбаўля́ць грамадзя́нства

2) (oneself) адмаўля́цца ад грамадзя́нства свайго́ кра́ю

2. [eksˈpeɪtriət]

adj.

выгна́нскі, эмігра́нцкі

3.

n.

выгна́ньнік, эмігра́нт -а m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

denaturalize

[,di:ˈnætʃərəlaɪz]

v.t.

1) рабі́ць ненатура́льным, шту́чным

2) пазбаўля́ць ране́й да́дзенага грамадзя́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Nationalität f -, -en

1) нацыяна́льнасць

2) грамадзя́нства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Statsbürgerrecht n -(e)s, -e пра́ва грамадзя́нства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

КАСМАПАЛІТЫ́ЗМ (ад грэч. kosmopolitēs грамадзянін свету),

ідэалогія т. зв. сусветнага грамадзянства; тэорыя, якая адмаўляе нац. традыцыі і культуру, дзярж. і нац. суверэнітэт у імя адзінства ўсяго чалавецтва. Канкрэтныя гіст. ўмовы вызначалі спецыфіку ідэй К. на розных этапах гіст. развіцця. К. кінікаў Антысфена і Дыягена Сінопскага адлюстроўваў адмоўнае стаўленне да поліса. Касмапалітычныя погляды кірэнаікаў выражаліся ў словах «ubi bene, ibi patria» («дзе добра, там і айчына»). Філасофія стаіцызму разглядала ўсіх людзей як грамадзян адзінай сусв. дзяржавы — Касмаполіса. Ідэал сусв. грамадзянства перыяду Адраджэння быў накіраваны супраць феад. раздробленасці дзяржаў (Дантэ, Т.​Кампанела), а асновай касмапалітычных поглядаў эпохі Асветніцтва служылі ідэі вызвалення індывіда ад феад. путаў (Ф.​Петрарка, Ф.​Рабле, М.​Мантэнь, Эразм Ратэрдамскі і інш.). Г.​Лесінг, І.​В.​Гётэ, Ф.​Шылер, І.​Кант, І.​Фіхтэ лічылі, што ідэя сусв. грамадзянства закладзена ў прыродзе чалавека і ажыццяўляецца на аснове развіцця навукі і маральнага ўдасканальвання чалавека. Шырокае распаўсюджанне ідэі К. атрымалі ў 20 ст. ў выніку паглыблення ўзаемасувязі і ўзаемаўплыву нац. культур, нарастання глабальных праблем, звязаных з існаваннем усяго чалавецтва. Яны адлюстроўваюцца ў выглядзе разнастайных сац.паліт. арыентацый — ад сцвярджэння ідэі неабходнасці збліжэння народаў і дзяржаў (напр., ідэя стварэння сусв. дзяржавы або сусв. федэрацыі дзяржаў) да адмаўлення незалежнасці, нац. культуры і традыцый народаў.

т. 8, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

апта́нт

(лац. optans, -ntis = які выбірае)

асоба, якая мае права выбіраць грамадзянства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

citizenship

[ˈsɪtɪzənʃɪp]

n.

1) грамадзя́нства, падда́нства n.

2) абавя́зкі, правы́ й прывіле́і грамадзя́ніна

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

expatriation

[eks,peɪtriˈeɪʃən]

n.

1) выгна́ньне n.

2) эмігра́цыя f., адмаўле́ньне ад свайго́ грамадзя́нства

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ПА́ШПАРТ (франц. passeport ад passe праход + port гавань),

афіцыйны дакумент, які сведчыць асобу і грамадзянства яго ўладальніка. Паводле палажэння аб пашпарце грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай урада ад 14.7.1993, П. выдаецца асобам, якія дасягнулі 16 гадоў і пражывалі на тэр. краіны на дзень прыняцця закона «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь» (18.10.1991) або набылі грамадзянства ва ўстаноўленым парадку. П. утрымлівае фотакартку, прозвішча, імя і імя па бацьку асобы, дату і месца нараджэння, звесткі пра пол прад’яўніка, сямейнае становішча, месца жыхарства і інш., ідэнтыфікацыйны нумар. Са згоды грамадзяніна ў яго П. можа быць унесены запіс пра групу і рэзус-фактар крыві. П. сведчыць асобу грамадзяніна ў межах краіны і за мяжой. Запісы зроблены на бел., рус. і англ. мовах. Апрача агульнаграмадзянскага П. існуюць дыпламат. і службовыя П.

Г.​А.​Маслыка.

т. 12, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

індыгена́т

(фр. indigénat)

1) грамадзянства дадзенай дзяржавы;

2) выкарыстанне правоў, прадугледжаных міжнароднымі дагаворамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)