вакалі́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Спявак, які дасканала валодае сваім голасам. // Спецыяліст па пастаноўцы голасу спевака.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

услу́жлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць услужлівага. Міхалка здзівіўся такой небывалай гаспадарскай услужлівасці, нават тону яго голасу. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крык, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Моцны, вельмі рэзкі гук голасу.

У лесе пачуўся к.

2. Нападкі, папрокі рэзкім голасам.

3. перан., чаго. Моцнае праяўленне якога-н. пачуцця.

К. адчаю.

К. душы.

Апошні крык моды — пра модную навінку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пі́шчык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Дудачка, якой прывабліваюць птушак.

2. Пласцінка, якая гучыць у муштуку языковых і духавых музычных інструментаў (спец.).

П. габоя.

3. У тэатры: спецыяльнае прыстасаванне ў выглядзе дзвюх пласцінак для змянення голасу акцёра (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

распе́ць, -пяю́, -пяе́ш, -пяе́; -пяём, пеяце́, -пяю́ць; -пе́й; -пе́ты; зак., што.

1. Развучыць, рэпетуючы (музычны твор для голасу).

Р. дуэт.

2. Прымусіць добра гучаць (пра голас, галасы).

Р. хор перад выступленнем.

|| незак. распява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. распява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тэсіту́ра, ‑ы, ж.

Размяшчэнне гукаў у музычным творы адносна дыяпазону голасу або інструмента. Спяваць у сваёй тэсітуры.

[Іт. tessiture.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

suffrage

[ˈsʌfrɪdʒ]

n.

1) пра́ва го́ласу

2) галасава́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

асі́плы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў чысціню і гучнасць голасу; сіпаты. Асіплыя гудкі. □ Глухаватым, асіплым голасам.. [Андрэй Іванавіч] запеў калыханку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

franchise [ˈfræntʃaɪz] n.

1. прывіле́я (дадзеная фірмай каму-н. на продаж яе тавараў са скідкай)

2. fml пра́ва го́ласу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

турбо́тлівы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і турботны. [Андрэй] услухоўваўся ў тон яе [Вольгі] голасу — нейкі турботлівы, з ноткамі захаплення. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)