1. Злучыцца, змяшацца з чым‑н. другім. Пшаніца перамяшалася з жытам. □ Дымы розных гатункаў тытун[ё]ў і папярос перавіліся, перамяшаліся і цэлым воблакам звісалі пад нізкаю столлю сялянскай хаты.Колас./ Пра гукі. Усе начныя гукі перамяшаліся і паплылі разам з ветрам.Лупсякоў.// Размясціцца ўперамешку з кім‑, чым‑н. Як вокам глянуць, мора шапак, хустак, перамяшалася, застыла ў цішыні...Пестрак.Рускія, немцы, французы .. перамяшаліся, абдымаючы адзін другога ў танцы.Скрыпка.
2. Змешваючыся, перамясціцца з аднаго месца на другое, памяняцца месцамі. //перан. Стаць невыразным, хаатычным; пераблытацца (пра думкі, уражанні і пад.). У галаве ўсё перамяшалася.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
steal
[sti:l]1.
v., stole, stolen, stealing
1) кра́сьці
2) дзе́яць крадко́м
to steal a look at someone — гля́нуць крадко́м на не́кага
She stole out of the house — Яна́ цішко́м вы́шмыгнула з ха́ты
2.
n.
1) informal кра́дзеж -дзяжу́m.
2) informal скра́дзеная рэч
3) informal до́брая ку́пля, ама́ль дарэ́мшчына
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
only2[ˈəʊnli]adv. то́лькі;
if only калі́ б то́лькі;
only just то́лькі што;
only too ве́льмі, на́дта, надзвы́чай;
I saw him only yesterday. Я бачыў яго толькі ўчора;
Only a doctor can do that. Толькі ўрач можа гэта зрабіць;
You only have to look at this man to see he doesn’t eat enough. Дастаткова толькі глянуць на гэтага чалавека, каб зразумець, што ён недаядае.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
любата́, ‑ы, ДМ ‑баце, ж.
1. Тое, што люба, што выклікае захапленне прывабнасцю, прыгажосцю. Тут [у клеці] нейкая асаблівая сцішанасць, нейкая адменная любата.Сабаленка.
2.узнач.вык. Пра захапленне, зачараванне кім‑, чым‑н., задавальненне ад каго‑, чаго‑н. [Дзед Мацей:] — Бач, якое падвор’е, проста любата.Ляўданскі.Ехаць па лесе — адна любата.Гамолка.[Доўнар:] — Хлопцы — любата, адзін у адзін.Дуброўскі.//безас.узнач.вык., зінф. Прыемна. Любата глядзець, як пад напорам.. моцных рук вянок за вянком узнімаюцца ўгору новыя хаты.Васілевіч.А касілка косіць-рэжа, Ажно глянуць любата.Ставер.//узнач.выкл. Ужываецца пры выказванні прыемнага ўражання. [Собіч:] — Любата! Проста любата, Марына Барысаўна! Цяпер у нас зусім другая карціна.Скрыган.[Андрэй Сцяпанавіч:] — Паглядзіце, якое ворыва! Любата!Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ох, выкл.
1. Выражае спалох, боль, адчуванне палёгкі і пад. [Маці:] — Ох, і стамілася я за дзень, Толік!.. Пакуль з гаспадаркай управілася ды грубку распаліла, і час непрыкметна прайшоў...Каршукоў.— Ох, божухна мой, божухна, — ніяк не магла маці дрыжачымі ад страху рукамі зашпіліць апошні гузік у .. [Лёнькі] на грудзях.Капыловіч.
2. Ужываецца пры выказванні, якое мае адценне шкадавання, незадавальнення і пад. Ох, паплыў бы я, здаецца, Хмаркі, разам з вамі, Каб на вёску сваю глянуць Нуднымі вачамі.Колас.— Ох, і не любіце вы, дзядзя Міша, спорт! — дакорліва ківаў галавою Смаляк.Паслядовіч.// Ужываецца пры выражэнні здзіўлення, захаплення і пад. Ох, суседка ж у мяне, Дайце ж, людзі, рады! Глянеш — сэрца растае, А я ж ёй не рады.Русак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
во́чкаср.
1. (уменьш.к во́ка) глазо́к м.; гла́зик м.;
2. (отверстие) глазо́к м.; очко́;
3. (почка) глазо́к м.;
4. (значок на игральной карте) очко́;
5. (в вязании) пе́тля ж.;
6. (в сети) очко́, ячея́ж., яче́йка ж.;
◊ гля́нуць хоць адны́м ~кам — взгляну́ть одни́м глазко́м;
стро́іць ~кі — стро́ить (де́лать) гла́зки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
загляну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.Глянуць куды‑н., унутр чаго‑н.; кінуць позірк на тое, што трэба разгледзець, убачыць. Заглянуць у вочы. Заглянуць за шафу. Заглянуць пад ложак. □ Цыбаты бялявы хлопчык .. заглянуў у адчыненае акенца машыны.Гамолка.//перан. Пранікнуць куды‑н., асвятліць прамянямі (пра сонца, месяц і пад.). Святло месяца заглянула ў акно, і ў хаце стала неяк весялей і святлей.Кавалёў.//перан. Бегла пачытаць асобныя месцы (у кнізе, газеце і пад.). Заглянуць у кнігу.
2.Разм. Зайсці, заехаць куды‑н. мімаходам, на кароткі час. Ёсць над Сожам гарадок. Просім, ягамосці: Ехаць будзеце здалёк, Загляніце ў госці.Калачынскі.Невысокі рухавы стары, да якога мы заглянулі ў хату, сустрэў нас ветліва.С. Александровіч.
•••
Заглянуць наперад (у заўтрашні дзень) — задумацца над будучыняй, уявіць яе сабе.
Заглянуць у душу (нутро і пад.)каму,чыё — адгадаць чые‑н. думкі, пачуцці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гарызо́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Лінія ўяўнага судакранання неба з зямной або воднай паверхняй. Сонца агністым краем кранулася лініі гарызонта і пачало павольна тануць.Чарнышэвіч.// Небасхіл. Раптам гарызонт заззяў яркімі праменнямі сонца.Сіняўскі.// Далягляд, уся бачная навокал зямная паверхня. Як вакол глянуць, — па ўсяму гарызонту зрэдку палалі пажары.Пестрак.
2.перан. Кола ведаў, ідэй, інтарэсаў. Пашыраецца ідэйна-тэматычны гарызонт.. творчасці [пісьменніка].Хромчанка.
3.толькімн. (гарызо́нты, ‑аў); перан. Кола дзеянняў, магчымасцей. Шырокія гарызонты .. [Андрэю Сцяпанавічу] адкрыты шырокімі планамі пераўтварэння нашай калгаснай гаспадаркі.Бялевіч.
4. Узровень вады ў рацэ ці вадаёме. Гарызонт вады.
5. Пласт адкладанняў горных народ, які умоўна вылучаецца па якой‑н. прымеце (колеру, складу, наяўнасці руд і інш.). Дэвонскі гарызонт. Гарызонт вапняку.// Пласт глебы і падглебы, які адрозніваецца сваімі марфалагічнымі, фізічнымі і іншымі прыметамі ад вышэйшых і ніжэйшых пластоў. Верхні гарызонт глебы.
•••
Знікнуць з гарызонтагл. знікнуць.
Паказацца (з’явіцца) на гарызонцегл. паказацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́лезці, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; зак.
1. Выбрацца паўзком; выйсці, чапляючыся за што‑н. рукамі; выйсці адкуль‑н., прыклаўшы намаганні. Вылезці з глыбокага рова. Вылезці з кабінкі. Вылезці з-за стала.//Разм. Выйсці адкуль‑н. наогул. Зіма, на дварэ мяцеліца вее, Халодныя песні заводзіць віхор; Зоркі не свецяць і сонца не грэе, Аж вылезці страшна і глянуць на двор.Купала.
2.перан.Разм. З вялікімі намаганнямі пазбавіцца ад чаго‑н. Вылезці з галечы.
Бокам вылезці (выйсці); вомегам вылезці (выйсці) — не прайсці дарэмна для каго‑н.; адплаціцца. [Аўгіня:] — Пэўна ж, я сама вінавата: на багацце пагалілася. А гэта багацце мне вылезла бокам і атруціла мне жыццё.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)