су́сліць, ‑слю, ‑сліш, ‑сліць; незак., што.
Разм.
1. Павольна, нетаропка смактаць што‑н. [Толік:] — Я маўчу, суслю гасцінец, а мама ўсё загаворвае наперад, што мой тата бог ведае дзе. Мыслівец.
2. Жаваць, слінячы што‑н. Браць цяпер прамгасаўскіх жарабят .. [стары воўк] не мог — з такімі зубамі толькі канец вяроўкі сусліць. Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папрастава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.
Разм. Пайсці напрасткі, прама. Калі чалавек пайшоў нацянькі, нягледзячы на дарогу, кажуць «папраставаў». Скрыган. — Ну, я пайду, — сказала Прузына і папраставала цераз гасцінец у поле да ветрака. Каліна. Трое спакойна павярнулі і папраставалі па плошчы да шчодра асветленага помніка цяжкай вайне і вялікай перамозе. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
свіна́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
1. Працаўніца, якая даглядае свіней. Падбор свінарак вельмі ўдалы: абедзве маладыя, здаровыя і старанныя жанчыны. «Беларусь».
2. Абл. Тое, што і свінуха. [Міхля] ішла з ракітавым кашалём за гасцінец па лісіцы, па свінаркі. Яны ўрадзіліся гэтым годам кішма. Вясна цеплатою парыла.. і на грыбы не забылася. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паўз, прыназ. з В.
Спалучэнне з прыназоўнікам «паўз» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назвах месц, прадметаў, уздоўж якіх або непадалёку ад якіх што‑н. размяшчаецца ці рухаецца. Некалькі разоў удзень перагонамі ішоў дождж, і мокрыя аўсы гнуліся да зямлі паўз гасцінец. Чорны. Паўз чыгунку цягнуўся лес. Гаўрылкін. Наш маршрут ляжаў паўз Оршу. Гроднеў. Паўз нас паплавамі ляжала сенажаць. Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расчыні́ць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., што.
Адчыніць што‑н. зачыненае, зрабіць даступным унутранасць чаго‑н. Расчыніць хату. □ Сцёпка паважна расчыніў чамадан і выняў адтуль вялікую суконную хустку — гасцінец для маткі. Колас. // Адчыніць, расхінуць (створкі, дзверцы і пад.). Расчыніць вароты. □ Гарачыня прымусіла расчыніць вокны і дзверы. Чарот. Як толькі шафёр расчыніў пярэднія дзверы, людзі .. адзін за адным спакойна заходзілі ў аўтобус. Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падарунак, дарунак, дар, гасцінец; прэзент (разм. уст.); даніна, памяць (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
паса́дка Прысады дрэў каля вуліцы, вакол хаты, двара, паабапал дарогі, кругом саду (БРС). Тое ж праса́да. Параўн.: Сярод прасад — гасцінец біты (Я. Купала).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
СА́ВІЧ (Уладзімір Пятровіч) (н. 16.4.1952, в. Акцябр Лагойскага р-на Мінскай вобл.),
бел. графік. Засл. дз. маст. Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1976). З 1976 выкладае ў Бел. АМ (з 1996 праф.). Працуе ў станковай і кніжнай графіцы. У станковых творах ярка выяўлены графічныя інтэрпрэтацыі і пераасэнсаванне традыц. нар. культуры ў сучасных маст. формах, філасафічнасць; значная ўвага аддаецца глыбокай танальна-каларыстычнай прапрацоўцы: серыі «Беларускія мадонны» (1970), «Этнографы» (1978), «Маці-Бацькаўшчына» (1983); лісты «Зіма. Стары гасцінец», «Аздаміцкі святы», «Памяць старых курганоў», «Тут вакол мая памяць», «Аздамічы. Час медазбору» (усе 1988), «Сон зямлі» (1990), «Легенда старога замка» (1993), «Далёкае — блізкае», «Князь» (абодва 1994), «Каўчэг захаваных свят», «У крузе магічных абрадаў», «Шэсце», «Святасць споведзі» (усе 1996), «Перакрыжаванні», «Гуканне вясны» (абодва 1998), «Вобраз складкі», «Рух з запасам цішыні», «Анёл сноў» (усе 1999), «Той, хто носіць сваю дарогу», «У пошуку згубленага часу» (абодва 2000), «Разарваныя фрагменты памяці». «Жывапіс для ветру», «Вярнуцца, каб ізноў вярнуцца» (усе 2001). У кніжнай графіцы арганічна спалучае графічныя элементы з выразнымі сродкамі друкарскага набору. Аформіў кнігі «Міхасёвы прыгоды» Я.Коласа (1980), «Казка пра суседзяў, змяю і мядзведзя» Н.Мацяш (1982), «Творы» В.Дуніна-Марцінкевіча, «Госці» В.Віткі, «Малы-малышок» (усе 1984), «Родныя дзеці» Н.Гілевіча, «З рога ўсяго многа» (абедзве 1985), «Выбранае» Цёткі (1986) і інш. Аўтар серый акварэляў «Голас Янкі Купалы» (1982), «Па Міншчыне» (1983), «Палессе» (1984).
Літ.:
Баразна М.Р. Беларуская кніжная графіка 1960—1990-х г. Мн., 2001.
М.Р.Баразна.
т. 14, с. 72
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зва́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад зваць.
2. у знач. прым. Які атрымаў запрашэнне; запрошаны. Званы госць. □ Прыйшоў не званы, ідзі не сланы. Прыказка.
3. у знач. прым. З запрошанымі гасцямі (пра вечар, абед і пад.). Званы абед.
•••
Так званы — а) як звычайна называюць. Злева ад нас праходзіў так званы гасцінец, абсаджаны стогадовымі бярозамі. Рунец; б) ужываецца для вырашэння іранічным або адмоўных адносін да каго‑, чаго‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ба́лё (дзіцяч.) ’абаранак’ (палес., Клім.), ба́ля (дзіцяч.) ’тс’ (Бяльк., Шат.). Як і ўсе дзіцячыя словы, магчыма, гукапераймальнага характару. Параўн., аднак, і аснову бал‑ (балаб‑), што сустракаецца ў назвах розных вырабаў з цеста. Але хутчэй за ўсё звязана з рус. ба́ля ’ягня, авечка’. Як семантычную паралель параўн. бел. бара́нік ’абаранак, крэндзель’, рус. бара́нок ’тс’, бара́н печыва’, бара́нка ’булка’. Гэта, можа, сведчыць у пэўным сэнсе супраць агульнапрынятай (гл. Фасмер, 1, 124) этымалогіі рус. бара́нка, бел. абара́нак, укр. оба́рінок (< ob‑variti). Параўн. і ўкр. ба́льо (дзіцяч.) ’падарунак, гасцінец’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)