ГЛЮКАГО́Н,

бялковы гармон, які выпрацоўвае падстраўнікавая залоза (α-клеткі астраўкоў Лангерганса). Глюкагон — адналанцужковы поліпептыд з 29 амінакіслотных астаткаў. Мал. маса каля 4000. Атрыманы ў 1956 амер. Біяхімікам В.​Бромерам у крышт. выглядзе. Стымулюе распад глікагену печані праз актывацыю ферменту фасфарылазы і ў выніку павялічвае канцэнтрацыю цукру ў крыві. З’яўляецца фізіял. антаганістам інсуліну, а таксама стымулятарам яго сакрэцыі. Вядомы т.зв. кішэчны глюкагон (вылучаны з слізістай абалонкі дванаццаціперснай кішкі) з большай мал. масай, у якога, як лічыцца, амаль няма глікагеналітычнага дзеяння, але ёсць выразны інсулінстымулявальны эфект.

т. 5, с. 310

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

самататро́пны

(ад гр. soma, -atos = цела + -тропны);

с. гармон — тое, што і самататрапін.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эстрыёл

[ад эструс + (алкаг)оль]

жаночы палавы гармон з групы эстрагенаў, канечны прадукт метабалізму эстрадыёлу і эстрону.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

кортыкатрапі́н

(ад лац. cortex, -icis = кара + гр. trope = змена)

тое, што і адрэнакортыкатропны гармон.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

паратырэо́ідны

(ад пара- + гр. thyreoeides = шчытападобны)

які адносіцца да каляшчытападобнай залозы (напр. п. гармон).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГІСТАМІ́Н,

C5H9N3, тканкавы гармон мясц. ўздзеяння, медыятар нерв. сістэмы, біягенны амін. Ёсць у значнай колькасці ў неактыўнай звязанай форме ў тлустых клетках розных органаў і тканак жывёл і чалавека (лёгкіх, печані, скуры), а таксама базафілах крыві. Утвараецца ў выніку дэкарбаксіліравання гістыдзіну. Пры ўзаемадзеянні антыгену (алергена) з малекуламі імунаглабулінаў, звязаных з тлустымі клеткамі, адбываецца вызваленне з клетак сакраторных пузыркоў, у якіх ёсць гістамін, што можа з’яўляцца прычынай алергічных рэакцый арганізма. Гістамін выступае ў ролі сігнальнай малекулы, як хімічны медыятар выклікае расшырэнне крывяносных капіляраў і павышэнне іх пранікальнасці, звужэнне буйных сасудаў, скарачэнне гладкай мускулатуры, рэзка павялічвае сакрэцыю салянай к-ты ў страўніку.

т. 5, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАТГАРМО́Н, паратырын,

бялкова-пептыдны гармон парашчытападобных залоз чалавека і млекакормячых. Складаецца з 84 амінакіслотных астаткаў. Разам з кальцытанінам і вітамінам D рэгулюе абмен кальцыю і фосфару ў арганізме, паляпшае іх перанос праз біял. мембраны. Канцэнтрацыя П. ў крыві ад 0,1 да 0,5 мг/мл. Стымулюе ўтварэнне ў нырках кальцытрыёлу, які ўзмацняе ўсмоктванне кальцыю і фасфатаў у кішэчніку. Гамеастаз кальцыю і фосфару падтрымліваецца адэкватным паступленнем іх у арганізм, а таксама вітаміну D, нармальнай мінералізацыяй гал. назапашвальніка фасфатаў і кальцыю — шкілета. Лішак П. ў арганізме прыводзіць да разбурэння касцявой тканкі, недахоп — да зніжэння колькасці кальцыю ў крыві. Прэпараты П. выкарыстоўваюць у медыцыне.

А.​А.​Арцішэўскі.

т. 12, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гістамі́н

(ад гіста- + аміны)

тканкавы гармон, які належыць да біягенных амінаў і мае моцнае біялагічнае дзеянне.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

норадрэналі́н

[ад нор(ма) + адрэналін]

гармон, які ўтвараецца наднырачнікамі і служыць медыятарам пры перадачы імпульсаў у сімпатычнай 2 нервовай сістэме.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

фалікулі́н

(ад лац. folliculus = мяшочак)

жаночы палавы гармон з групы эстрагенаў, які ўтвараецца ў фалікулах яечнікаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)